Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора по історіі кнігі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
81.9 Кб
Скачать

19.Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных братоў.

Кнігадрукаванне ў ВКЛ, якое пачалося як кірылічнае, ужо ў другой палове XVI ст. адчувае моцны польскі ўплыў і, па сутнасці, паступова пацясняецца выданнямі на лацінскай і польскай мовах, якія з’яўляюцца дзякуючы актыўнаму распаўсюджанню на тэрыторыі ВКЛ рэфармацыйнага руху. Рэфармацыя дала магчымасць замежнай беларуска-літоўскай арыстакратыі адыгрываць рашаючую ролю ў рэлігійных справах, а існаванне ў ВКЛ адразу некалькіх веравызнанняў садзейнічала выпрацоўцы талерантнасці, якой не ведала ні Маскоўскае княства, ні большасць іншых дзяржаў Заходняй Еўропы. Пачынаючы з канца XVI ст. адно з вядучых месц у беларускім кнігавыданні займалі праваслаўныя брацтвы, што стала магчымым пасля зацвярджэння ў 1589 г. статута Віленскага Троіцкага (пазней Святадухаўскага) брацтва, у якім прадугледжвалася стварэнне школ і друкарні для выдання кніг на грэчаскай, славянскай, “рускай” і польскай мовах. З сярэдзіны 1590-х гг. актыўнай выдавецкай дзейнасцю вызначаецца Віленская брацкая друкарня, заснаваная пры Віленскім Святадухаўскім манастыры (паводле прывілеяў Жыгімонта ІІІ Вазы ад 1589 і 1592 гг), якую ўзначаліў Стафан Зізіній. У Еўінскай друкарні, якая была заснавана Віленскім Святадухавым брацтвам у 1610 г. ва ўладанні падкаморага троцкага старасты брацтва Б. Агінскага і праіснавала да сярэдзіны XVII ст., было надрукавана больш за 25 выданняў, пераважна на царкоўнаславянскай мове. Да брацкіх можна аднесці Куцеінскую друкарню, у дзейнасці якой актыўны ўдзел бралі магілёўскія і аршанскія братчыкі. Дзейнічала друкарня ў 1631 (ці нават 1630) – 1654 гг. пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. Прывілеем караля Уладзіслава IV ад 19.03.1633 г. гарантавалася права на выдаецкую дзейнасць Магілёўскаму праваслаўнаму брацтву. Магчыма, што брацтва перадало прывілей С. Собалю, які ў 1636–1638 гг. выпусціў у Магілёве некалькі кніг. Вядомы выданні брацтва 1640-х гг., дзе друкаром выступае Фёдар Грышановіч.

20.Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.

Пачынаючы з другой паловы XVI ст., калі у Беларусі разгортваецца контррэфармацыя, у кнігавыдавецкую справу актыўна ўключаюцца каталіцкія ордэны. Друкарня Віленскай акадэміі езуітаў існавала ў 1586–1805 гг. і з’яўлялася найбольш значным цэнтрам кнігадрукавання ў ВКЛ. Кіраваў работамі наёмны друкар, наглядаў за дзейнасцю прэфект друкарні – член ордэна. Штогод у друкарні выпускалася каля 15 выданняў на польскай і лацінскай мовах: падручнікі для акадэміі і народных школ, палемічная і царкоўная літаратура, жыціі святых, тэалагічныя і філасофскія творы П. Скаргі, М. Сміглецкага, Я. Альшэўскага, І. Лаёлы, а таксама свецкая літаратура: спеўнікі (С. Славянчынскага, 1648), лібрэта опер (“Выкраданне Гелены” В. Пучытэлі, 1636), гістарычныя дакументы (“Збор матэрыялаў аб царкоўным стане, што датычыцца Вялікага княства Літоўскага”, 1650, “Пра войны супраць запарожскіх казакаў”, 1651).У 1570–1580-я гг. істотны ўплыў на грамадска-культурныя працэсы ў Беларусі аказвала і дзейнасць іншых ордэнаў каталіцкай царквы – францысканцаў, піяраў, бернардзінцаў, кармелітаў, дамініканцаў, бенедыкцінцаў і інш. Аднак іх выдавецкая дзейнасць прыпадае на XVII – XVIII cтст. Кнігавыдавецкай дзейнасцю вызначыўся уніяцкі (базыльянскі) ордэн. Права стварэння друкарняў для абслугоўвання уніяцкай царквы было пацверджана каралеўскай граматай ад 2 жніўня 1595 г. Аднак перашпачаткова кніжныя патрэбы царквы забяспечвала друкарня Дому Мамонічаў. Ужо ў 1595–1597 гг. тут былі надрукаваны творы І. Пацея ў абарону берасцейскай царкоўнай уніі, а з 1600 г. друкарня, галоўным чынам, і займалася выпускам уніяцкай літаратуры. У 1601–1625 г. выйшла 71 выданне, у тым ліку больш за 20 палемічных твораў П. Федаровіча, І. Пацея, І. Марахоўскага, Л. Крэўзы, І. Руцкага, А. Сялявы. Па заказу уніяцкай царквы друкуюцца Евангелле (1600), першыя візантыйска-славянскія літургічныя кнігі ў каталіцкай версіі: Служэбнік (1617, коштам Л. Сапегі) і Трэбнік (1618). Да гэтага ў літургічным ужытку уніятаў былі кнігі праваслаўнага паходжання