Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Олехнович (ответы ч.1).docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
39.52 Кб
Скачать

22.Рэканструяваны фальклор ў свяце.

Рэканструяваны фальклор гэта такі фальклор і такі абрад які не існуе ўжо ў штодзенным побыцце . Рэжысер яго можа ўзнавіць толькі па разнастайных крыніцах: матэрыялах па гіст. бел., этнографіі , фальклору мастацтвазнаўства , літаратурных твораў , кінастужках ,архіўных матэрыялах , музейных экспанатах . Гэта вельмі крапатлівая работа рэжысера , якая патрабуе шмат часу магчыма і не адзін месяц .

  1. Прыклады рэканструяванага фальклору ў свяце.

Абрад “Камаядзіца”, “Жаніцьба каміна”.

Калектыў “Крупіцкія музыкі”. Песня “У горадзе, у Слуцку

24. Язычніцкая і хрысціянская асновы каляднага свята

Сучасная культура з’яўляецца сінтэзам мінулага і сучаснага, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Калі прааналізаваць абрады і святы, то можна пераканацца ў тым, што ў іх пераважае язычніцкі пачатак, звязаны з міфалогіяй, эпасам, даўніной. Само свята Каляды прысвечана зімоваму сонца вароту, калі па народнаму павер’ю сонца паварочвае на лета, а зіма - на мароз. Гэта пік ніжэйшага сонцастаяння, пахаванні цемры, пік барацьбы космасу з хаосам. Каляды – касмічнае свята, яно прысвечана сонцу - крыніцы ўсяго жывога на зямлі. Хрысціянства ўзнікла крыху больш за 2000 год таму назад і звязана з нараджэннем самага вялікага чалавека на замлі – Ісуса Хрыста. Хрысціянства змагалася з язычніцкімі вераваннямі, паступова далучыла свае святы да народнага календара. І сення атрымліваецца наступнае спалучэнне: Каляды і Раство Хрыстова, Купалле і Прытцечы, Багач і Раство Маці Бозскай і інш. Рэжысеру важна разумець, што у гэтым тандэме заключаны 2 святы: адно - язычніцкае, другое – хрысціянскае. Выснова наступная: у абрадах і святах вызначальнай, вядучай з’яўляецца язычніцкая аснова (Абавязскова прачытаць уступны артыкул у кнізе “Зімовыя песні”).

25. Калядкі і шчадроўкі і іх агульная характарыстыка

Калядкі і шчадроўкі адрозніваюцца між сабой толькі прыпевам. У калядках прыпеў “Святы вечар”, а ў шчадроўках “Шчодры вечар, багаты вечар”. Раней калядавалі хлопцы, а дзяўчаты шчалравалі. Дзяўчаты хадзілі на Стары, Новы Год, які ў народзе называўся “Шчадрэц”, “Шчадруха”, “Шчодры вечар”, і выконвалі ўрачыстыя песні шчадроўкі, прысвечаныя Стараму і Новаму Году. Калядкі і шчадроўкі – гэта творы, прысвечаныя гападару і гападыне, сыну, дачце, каляднаму святу, калядным стравам, калядным персанажам (Каза, дзед пачынальнік, Механоша і інш.). Творы рухавыя, дынамічныя, быццам прымеркаваны на таўпу моладзі, якая рухаецца. Гэтыя песні накіраваны персанальна кожнаму члену сям’і, ушаноўваюць іх, жадаюць дабрабыту і шчасця. Хлопцам – жаніцца, дзяўчатам – выйсці замуж. Вельмі важна, што гэтыя творы накіраваны і адрасуюцца канкрэтнаму чалавеку.

26. Персанажы каляднага гурта і іх функціі ў свяце.

У калядны гурт уваходзяць наступныя персанажы:

1. Дзед-пачынальнік(У народзе малады,гаваркі злопец,што ведаў традыцыю,быў “лёгкі на язык”,апрануты ў кажух,зімовую шапку,у руцэ трымаў кій)

2. Звяздар са звяздою(гэты ўдзельнік насіў зорачку,якая сімвалізавала сонейка,а ў Хрысціянскім варыянце-зорачку Віфліема,у горадзе,дзе нарадзіўся Хрыстос)

3. Каза(Сімвал урадлівасці і пладавітасці.Выконвала ролю стрымная дзяўчына,яна спявала,ведала і валодала элементамі сцэнічнымі паодзінамі.На галаве ў яе былі рожкі)

4. Афіцэр і маладзіца(Ролю афіцэра выконвае дзяўчына,а ролю маладзіцы-хлопец.Па ходу Каляднай праграмы ,яны жартавалі паміж сабою,выконвалі”Барыню”.

5. Мядзведзь и павадыр(Мядзведзь-увасабленне моцы,водгук па тыпичных уяўленнях беларусаў( слова-род,веру чалавека ў тое,што ён бярэ свой род(пачатак) ад звера ці птушкі).

6.Механоша(удзельнік або удзельніца,якія носяць мех для пачастункаў,што ўручалі ім пры абыходзе сувароў).

Выдзілі таксама ў калядным гурце і іншых персанажаў:

Цыган з канём,бусел,чорт,смерць,немец.