Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Табліцы па арфаграфіі.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
117.25 Кб
Скачать

Правапіс і, ы, й

Літара І

  1. Пішацца пасля прыставак

  • звыш: звышімклівы, звышідэйны

  • між: міжінстытуцкі, міжірыгацыйны

  • контр: контрідэя, контрігра

  • транс: трансіндыйскі

  • пан: панісламізм

  • супер: суперінтэлект

  • гіпер: гіперінфляцыя

  • пост: постіндустрыяльны

2. у складаных словах, калі першая частка такіх слоў заканчваецца на зычны: медінстытут, палітінфармацыя, бортінжынер

3. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, калі каранёвы і ўтварае склад: заіка, заіскрыцца, праінфармаваць

4. У корані некаторых слоў не пад націскам замест націскнога е: кветка – квітнець, смех – усміхацца, замерці - заміраць

Літара Ы

Пішацца замест каранёвага і пасля прыставак на зычны (за выключэннем звыш-, між-, контр-, транс-, пан-, гіпер-, супер-, пост-): узышла, безыдэйны, субынспектар, дэзынтэграцыя

Літара Й

Пішацца пасля прыставак на галосны замест і, якім пачынаецца корань слова: пайсці, перайначыць, прайгравальнік

Правапіс у – ў

У (складовае)

Ў (нескладовае)

1. У пачатку сказа: У прасветы паміж хмарамі глядзяцца зоркі, па-зімоваму яркія (І. Шамякін).

1. Пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў славянскага паходжання: напісала ўчора, ваўкі, Салаўёў

2. Пасля зычных або знакаў прыпынку: Прымружыла бровы, упартыя бровы (У.Дубоўка).

2. Пасля галосных у пачатку і сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання: ва ўніверсітэце, для ўніята, саўна, аўдыенцыя

Выкл.: ультрафіялетавы, траур, урна

3. У пачатку ўласных назваў і ў абрэвіятурах: за Уралам, Валерыя Уладзіміраўна, Маскоўскае РУУС г. Мінска

3. Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: беларуска-ўкраінскі, часопіс “Полымя” ўзнагародзіў

4. На канцы іншамоўных слоў: фрау, ток-шоу, Ландау, Дахау

5. У запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ус, -ум: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус