Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Табліцы па арфаграфіі.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
117.25 Кб
Скачать

Правапіс галосных э, о, а ў простых па структуры словах

Літара О пішацца

Заўсёды ў беларускай мове пішуцца пад націскам, што адносіцца да апорных напісанняў:

  • У пачатку слова: опера, ордэн, оптыка

  • У сярэдзіне і на канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых: дробязь, модуль, педагог, каталог

Літара Э пішацца

1. Заўсёды ў беларускай мове пішуцца пад націскам, што адносіцца да апорных напісанняў:

  • У пачатку слова: этнас, эпас, эра

  • У сярэдзіне і на канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых: рэзюмэ, кашнэ , цэлы, шчэпка, сэрвіс, інтэрнэт, экзэмпляр, капэла

2. Не пад націскам у пачатку, сярэдзіне пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у запазычаных словах неславянскага паходжання: рэспубліка, дэканат, эстрада

3. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання: Гендэль, Манчэстэр, Шапенгаўэр

4.. У словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаванне, нонсэнс

У некаторых словах пад уплывам літаратурнага вымаўлення замест этымалагічнага гука Э замацавалася напісанне літары Ы: цырымонія, канцылярыя, дрызіна, брызент, рызіна, інжынер, рысора, зарыва, марыва, почырк, арышт

Літара А пішацца

1.На месцы літары О ва ўсіх словах славянскага і неславянскага паходжання: чырвань, прасіць, Арлеан, Акіра Курасава

2.Пасля галосных на канцы іншамоўных слоў: Антоніа, Бакачыа, Більбаа, Ватэрлоа

3. На месцы літары Э ва ўсіх словах славянскага паходжання: рака, чарга, крамянёвы, Шаўчэнка

4. У ненацісных фіналях -аль, -ар замест -эль, -эр у запазычаных словах: камп’ютар, лідар, грэйдар, шніцаль

5. У словах, даўно запазычаных з неславянскіх моў: літара, характарыстыка, рамонт, бухгалтар, латарэя

Правапіс галосных е, ё, я

Ў ПРОСТЫХ ПА СТРУКТУРЫ СЛОВАХ

Літара Ё

пішацца толькі пад націскам: маёнтак, лён, зялёны, вясёлы

Літара Е

1. У першым складзе перад націскам ў словах неславянскага паходжання: метровы, кафедральны, Егіпет, веранда, легальны, лекцыйны

2. У другім, трэцім і г.д. складах перад націскам або пасля націску: перспектыва, колер, зеленаваты

3. На канцы запазычаных нязменных слоў пасля Л, К: сальта-мартале, філе, камюніке

Літара Я

1. У першым складзе перад націскам у словах славянскага паходжання: бязмежны, вясёлка, бяроза

2. У першым складзе перад націскам у даўно асвоеных словах іншамоўнага паходжання: каляндар, дзяжурны, сяржант, яфрэйтар, янот, яхідны

3. У першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворных ад іх, пяцьдзясят, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты

4. Калі гук [а] этымалагічны: цяжкавата, месяц, пояс, памяць, тысяча