Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
Спалучэнне іо
|
Пад націскам |
Не пад націскам |
|
-іо – у пачатку слоў: іон, Іосіф |
-іа – у пачатку слоў: іаніт, Іанічнае мора |
|
- іё, ыё – у сярэдзіне слоў паміж зычнымі: стадыён, чэмпіён Выкл.: Эфіопія |
- ыя, ія - у сярэдзіне слоў паміж зычнымі: нацыянальная бібліятэка |
|
- іа, ыа - у канцы слоў: сальфеджыа, Токіа, арпеджыа Выкл.: радыё |
Спалучэнне іа
|
Перадаецца толькі ў сярэдзіне слоў як ія або ыя: патрыярх, ініцыятар |
Спалучэнне іе
|
У пачатку слоў |
У сярэдзіне слоў |
|
- іе - Іерусалім, іерархія Выкл.: езуіт |
-ые, іе – гігіена, абітурыент |
Спалучэнне ео
|
Пад націскам |
Не пад націскам |
|
- ео, эо - фразеолаг, ідэолаг |
-еа, эа – неалагізм, акардэаніст |
Спалучэнне еа
|
Перадаецца толькі ў сярэдзіне слоў як еа, эа: рэалізм, Неапаль Выкл.: акіян |
Спалучэнне йо
|
Пад націскам |
Не пад націскам |
|
-перадаецца адной літарай ё: раён, ётавы |
- перадаецца адной літарай я: маянэз |
|
Ва ўласных назвах перадаецца літарай ё: Ёфэ, Нью-Ёрк |
- у пачатку ўласных назваў перадаецца як Іа: Іакагама, Іаганесбург |
Спалучэнне йе
|
Абазначаецца літарай е: фае, канвеер. |
|
У пачатку ўласных назваў перадаецца як Е: Емен |
Спалучэнне уа, уэ
|
Перадаюцца нязменна: дуалізм, вуаль, фуэтэ |
ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ
Правапіс злучальных галосных
|
Я |
Пішацца пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: жыццярадасны, сярэднявечча |
|
Е |
Пішацца пасля мяккіх зычных не ў першым складзе перад націскам і перад ў: жыццесцвярджальны, вогнеўстойлівы |
|
О |
Пішацца пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: часопіс, святловымяральнік |
|
А |
Пішацца не пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: красамоўны, раўназначны |
Правапіс галосных у першай частцы складаных слоў
|
Літара О пішацца: |
|
1. Калі націск прыпадае не на першы склад другой часткі: высокаадукаваны, шырокадаступны. Гэта датычыцца і частак ільно-, шкло-, полі-: ільнопрадзенне, шкловалакно, політанальнасць, але: ПАЛІГРАФІЧНЫ і вытворныя ад яго. |
|
2. Незалежна ад націску, калі гэта: А) словы, другая частка якіх -знаўства, -знавец, -вед: японазнаўства, мовавед Выкл.: заканазнаўства; Б) словы, у якіх неабходна пазбегнуць двухсэнсоўнасці або непазнавальнасці значэння: работадавец, вокамгненна, фондасховішча. |
|
3. Незалежна ад націску, калі другая частка пачынаецца з ў: вогнеўстойлівы, збожжаўборка Выкл.: калаўрот |
|
4. Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы:
Выкл.: фатаграфія і вытворныя ад яго;
Выкл.: матацыкл, матавоз і вытворныя ад іх;
|
|
5. Частка поў- пішацца толькі пад націскам: поўдзень, поўнач. |
|
6. Калі ў складаным слове тры і больш часткі, то кожная з іх мае свой пабочны націск, пад якім літара О захоўваецца: марозаводанепранікальнасць, паравозавагонарамонтны |
-
Літара А пішацца
|
1. Калі націск прыпадае на першы склад другой часткі: даўгавечны, навамодны. Гэта датычыцца і частак ільна-, шкла-, палі-: ільнамялка, шклароб, палітэхнікум. |
|
2. Незалежна ад націску, калі неабходна пазбегнуць непазнавальнасці значэння слова: ідалапаклоннік, лапатападобны. |
|
3. Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы:
|
|
4. Частка паў- пішацца не пад націскам: паўаркуша, паўстагоддзя. З уласнымі назоўнікамі паў- пішацца праз злучок: паў-Беларусі, паў-Еўропы. |
-
Літара Э
|
Заўсёды захоўваецца ў першай частцы складаных слоў рознага паходжання, за выключэннем лічэбнікаў: сэрцападобны, шэравокі. |
-
Літара Е
|
|
РАДЫЁ |
РАДЫЙ |
|
Літара Ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё |
Літара Е (Я) пішацца ў складаных словах з першай часткай радые(я)- |
|
Радыёакустычны, радыёапаратура, радыёдыктар, радыёкаментатар |
Радыеактыўнасць, радыебіялогія, радыяфобія, радыяхімія |
