Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантр раб усе вар 2013-14.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
124.42 Кб
Скачать

Кантрольная работа па беларускай мове

для студэнтаў-завочнікаў

Варыянт 4

  1. Падбярыце і перакладзіце навуковы тэкст на беларускую мову па сваёй спецыяльнасці (0,5 старонкі кнігі звычайнага фармату, прыкладна 100 слоў). У перакладзеным варыянце падкрэсліце словы-тэрміны (да перакладу абавязкова дадайце ксеракопію тэксту-арыгінала з усімі выходнымі дадзенымі).

  1. Напішыце 20 слоў-тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці, падкрэсліце зычныя і галосныя, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем.

  1. Напішыце словы па-беларуску:

аккордеон, церемония, мгновенно, лауреат, десятый, опытный, ремонт, черёмуха, курьер, гениальный, милосердный, устный, объект, остроугольный, миниатюра, охра, образный, Рембрандт, интервью, филиал, экспрессия, шедевр, наострить, павильон, счастливый, кутья, работодатель, шестьсот.

  1. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары:

св…тлаваты, …вангелле, Васн…цоў, м…тровы, ал…горыя, ц…жкаваты, с…рдэчны, характ…рыстыка, ш…рсцяны, ас…нсавана, габ…лен, б…змежны, с…мнаццаць, звыш…дэйны, жыцц…дзейнасць, пера…начыць, без…крыўдны, за…нтрыгаваць, …льготны білет, мастакі-…мельцы, індывід…ум, восен…скі, аб…інелы, мен…шы, міл…ён, бул…ён, саслоў…е, шмат…ярусны.

  1. Раскрыйце дужкі:

а) запішыце, дзе трэба, вялікую літару. Калі ёсць варыянты ў напісанні, трэба напісаць абодва (напрыклад, 9 Мая (свята), 9 мая (дата)): (М,м)ірскі замак, (Б,б)рэстчына, (Ш,ш)агалаўскі стыль, Леанарда (Д,д)а Вінчы, (Н,н)овы год, (Г,г)рунвальдская (Б,б)ітва, (К,к)араткевічаўскія чытанні, (Дз,дз)яды, (В,в)ялікдзень, (Б,б)ульвар (К,к)асманаўтаў, (І,і)тальянскія мастакі, сузор’е (В,в)ялікая (М,м)ядзвіца, (П,п)алата (П,п)радстаўнікоў, (М,м)іністэрства (К,к)ультуры РБ; (Г,г)анаровая (Г,г)рамата, (Д,д)ошка (Г,г)онару;

б) запішыце словы разам, асобна, праз дэфіс: (дабра)чыннасць, (жыцце)адчуванне, (Стара) Віленская вуліца, (паў)метра, (паў)Беларусі, (глыбока)паважаны, (літаратурна)мастацкі, (паўночна)усходні, (па)старому, (дваццаці)мільярдны, (прынцыпова)новы, (дэкаратыўна)прыкладное мастацтва, (рэлігійна)абрадавыя элементы, (старажытна)беларуская культура, (замак)крэпасць, (прэс)сакратар.

  1. Напішыце 5 слоў-тэрмінаў або словазлучэнняў-тэрмінаў (вузкаспецыльных) па сваёй спецыяльнасці і дайце ім тлумачэнне.

  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову (для назоўнікаў агульнага роду запішыце два варыянты перакладу):

портретная живопись, ручная роспись, договор с коллегой Валерой, стеклянная дверь, новая обувь, удачная охота, янтарное ожерелье, резной коромысел, серебряное кольцо, густые белила, красивое кружево, высокий потолок, чужая боль, старая собака, лёгкая поступь, солдатская шинель, горькая полынь, спелая земляника, рыжий котёнок, разговор в семейной библиотеке, спелое яблоко, паркетный пол, вход по пригласительным билетам, жить при царе Николае, в период расцвета.

  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

два новых рисунка, четыре лучших ответа, красивейший город, выше друга, ещё более высокий уровень, трёхкомнатная квартира, похожий на отца, очень разговорчивый, изысканного вкуса, сравнительно молодое искусство, встреча с отцовым приятелем, нет узора более простого, чем этот; это издание интереснее прежних, прочитала Настины стихи, счастливейшие дни, Костина репродукция.

  1. Запішыце колькасныя лічэбнікі словамі і раскрыйце дужкі:

5 малюнкамі; 2/3 плошчы; 60 (музычныя інструменты); 800 студэнтаў; 10-12 сантыметраў; 1-2 дэталямі; з 542 рамеснікаў; 170 фрагментаў; 72 майстрамі; 2 (сані),абодва (родныя браты), 3 (вароты), 7 (ягня), 2 (прыгожая цацка-свістулька); 3 (доўгія месяцы), 8 (выданнямі), з 336 (мільёнаў), 17 (камп’ютараў), праз 1,5 (гадзіны), 22 (цікавыя карціны).

  1. Праспрагайце наступныя дзеясловы:

жыць, існаваць, застацца, перанесці, зберагаць.

  1. Ад дзеясловаў утварыце нарматыўныя формы дзеепрыметнікаў і вызначце суфіксы:

вывучыць, пасівець, рассыпаць, падзяліць, змалоць, накіраваць, засеяць, выцвісці, заінець, звіць, выпісаць, адыграць, парыжэць.

  1. Перакладзіце на беларускую мову дзеепрыметнікавыя спалучэнні:

падающая звезда, возмещённый убыток, угрожающее положение, установившиеся отношения, замёрзшее озеро, сияющие глаза, пересохшая земля, смеющая девушка, освободившаяся от снега земля, чарующие звуки.

  1. Утварыце нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў:

Маляваць, сплесці, рэзаць, адрадзіць, віць, развітвацца.

  1. Перакладзіце словазлучэнні, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове:

благодарить брата, простить друга, не сделать из-за лени, идти за клюквой, болеть гриппом, жениться на актрисе, идти по лугу, беречь себя, жить с родителями, всё в свою пользу, путь к славе, писать по адресу, видеть своими глазами, смотреть за собой, разжиться деньгами.

  1. Падбярыце беларускія сінонімы да наступных слоў:

аналогія, кампетэнтны, кур’ёзны, імпрэсія, імпэт, гармонія, прэваліраваць, рэалізацыя, суб’ектыўны, эпоха, унікальны, фрагмент, эвалюцыя, мадэрнізаваць, мабільны.