Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_GISTORYYa_BELARUSI.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
189.44 Кб
Скачать

4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі

Стаўленне нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і пазіцыя органаў савецкай улады. 1-я Устаўная грамата Выканкама Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага 1918 г. і стварэнне Народ­нага Сакратарыята. 2-я Устаўная грамата. Рада БНР. 3-я Устаў­ная грамата. Дзейнасць Рады БНР ва ўмовах нямецкай акупацыі.

Беларускі нацыянальны рух у буйнейшых цэнтрах РСФСР. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята і Цэнт­ральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) на працягу 1918 г. Роля А. Чарвякова і Дз. Жалуновіча ў падрыхтоўцы стварэн­ня савецкай рэспублікі ў Беларусі. Пазіцыя кіраўніцтва Аблвыканкамзаха па гэтым пытанні. Рашэнні VІ Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) 30 снежня 1918 г. Маніфест Часовага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г.

Прычыны і працэс утварэння Літоўска-Беларускай ССР (Літбел). Пазіцыя кіраўніцтва БССР па гэтым пытанні. Літбел ва ўмовах польскай інтэрвенцыі.

Пачатак польскай інтэрвенцыі ў лютым–сакавіку 1919 г. Стабілізацыя фронту ў верасні 1919 г. па р. Бярэзіна. Акупа­цыйны рэжым і барацьба з ім. Стварэнне Беларускага паў­станцкага камітэта (БПК). Пачатак баявых дзеянняў на са­вецка-польскім фронце ў красавіку 1920 г. Контрнаступленне Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 г., вызваленне Мінска. Пры­няцце Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Са­цыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Праявы Грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі. Умовы Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г.

Эканамічнае і сацыяльна-палітычнае становішча ў Бела­русі пасля заканчэння Грамадзянскай вайны. Праблема раз’яднанасці беларускіх зямель. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР. Узбуйненне БССР.

Сутнасць нэпа. Мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспа­дарцы. План ГОЭЛРО. Рэформы ў кіраванні прамысловасцю. Пачатак разгортвання індустрыялізацыі. Суадносіны дзяр­жаўнага і прыватнага капіталу. Грашовая рэформа, увядзенне чырвонца. Станоўчыя вынікі, супярэчнасці і недахопы нэпа. Прычыны згортвання нэпа.

Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920-я гг. Дзейнасць саве­таў, камсамола, нацыянальных, жаночых арганізацый. Ума­цаванне ўлады бальшавікоў, згортванне дзейнасці іншых пар­тый, усталяванне манаполіі на ідэйнае жыццё, фарміраванне партыйнай эліты. “Ленінскі заклік” у партыю і змяненне яе сацыяльнага складу. Барацьба за ўладу пасля смерці У. І. Ле­ніна. Палітыка КП(б)Б у адносінах да інтэлігенцыі і па на­цыянальна-культурным пытанні.

Крыніцы, мэты і кірункі палітыкі беларусізацыі. Мерапры­емствы ў галіне адукацыі, дзяржаўнага кіравання, культуры, дзяржаўных моў і інш. Культурнае жыццё ў перыяд белару­сізацыі. Стварэнне Інбелкульта і яго дзейнасць. Беларуская навука ў 1920-я гг. Развіццё літаратуры. Станаўленне бела­рускага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва. Барацьба з рэлігіяй і ўзмацненне ідэалагічнага ціску ў культурным жыц­ці. Палітыка і культурная работа ў вёсцы і горадзе. Згорт­ванне беларусізацыі і яе прычыны.

Зацвярджэнне сталінскай мадэлі будаўніцтва сацыялізму. Прыняцце першага пяцігадовага плана і яго карэкціроўкі. Сутнасць, асаблівасці і сродкі правядзення савецкага варыян­та індустрыялізацыі. Асаблівасці правядзення індустрыялі­зацыі ў БССР. Змены ў грамадстве і сацыяльная палітыка дзяржавы. Вынікі першай пяцігодкі і прыняцце другога пяці­гадовага плана і мерапрыемствы па яго выкананні. Суадно­сіны планавання і рэальных паказчыкаў. Усталяванне рэпрэ­сіўных метадаў кіравання эканомікай і спалучэнне іх з пра­цоўным энтузіязмам. Вынікі першых пяцігодак.

Перадумовы калектывізацыі. Кааперацыя. Хлебанарыхтоў­чы крызіс і пераход да фарсіраванай калектывізацыі. Дырэк­тыўныя і рэпрэсіўныя метады правядзення калектывізацыі. “Вялікі пералом” 1929 г. “Прышчэпаўшчына” і партыйныя чысткі ў БССР. Супраціўленне насельніцтва. Артыкул І. В. Ста­ліна “Галавакружэнне ад поспехаў” і яго наступствы. За­вяршэнне калектывізацыі і яе вынікі.

Прычыны ўсталявання таталітарнай сістэмы і культу асобы І. В. Сталіна. Ідэалагічнае абгрунтаванне рэпрэсіўнай палі­тыкі. Саюз вызвалення Беларусі. Актывізацыя рэпрэсій пасля забойства С. М. Кірава. Рэарганізацыя дзейнасці судовых органаў. Хваля рэпрэсій 1935–1938 гг. і знішчэнне апанентаў І. В. Сталіна ў ВКП(б). Прыняцце Канстытуцыі 1936 г., ме­ханізм правядзення выбараў і фарміравання дзяржапарату ў СССР і БССР. Рэпрэсіі ў БССР у адносінах да партыйнага кіраўніцтва і нацыянальнай інтэлігенцыі. Ратацыі і знішчэнне партыйнага кіраўніцтва БССР. Рэпрэсіі ў арміі. Канчатковае ўсталяванне таталітарнай сістэмы, яе асаблівасці і сацыяльна-псіхалагічная аснова. Агульныя лічбы рэпрэсій, разгляд праблемы ў айчыннай гістарыяграфіі.

Разгортванне культурнай рэвалюцыі, барацьба з непісь­меннасцю, падрыхтоўка савецкай інтэлігенцыі, згортванне беларусізацыі. Рэарганізацыя вышэйшай школы, развіццё бе­ларускай навукі і ўплыў на яе палітычных рэпрэсій. Дэна­цыяналізацыя і рэформа беларускага правапісу.

Культурнае жыццё і ўплыў на яго таталітарнай сістэмы. Творчасць Я. Коласа, Я. Купалы, К. Крапівы, П. Глебкі і інш. Рэпрэсіі ў галіне літаратуры (А. Бабарэка, М. Гарэцкі, І. Ду­боўка, Я. Дыла, С. Астрэйка, М. Лужанін і інш.).

Развіццё беларускага тэатра. Музычнае і выяўленчае мас­тацтва, архітэктура і будаўніцтва, станаўленне кіно, палітыч­ная накіраванасць культурна-асветніцкіх арганізацый. Палі­тыка дзяржавы ў адносінах да царквы і рэлігіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]