- •Складальнікі
- •Рэцэнзенты
- •Рэкамендавана да зацвярджэння
- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план дысцыпліны “ Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •Змест інтэграванага модуля
- •Уводзіны ў дысцыпліну
- •2. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў і Беларусь
- •3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і Беларусь
- •3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2 Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы
- •4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
- •5. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 – 30-я гг. Хх ст.
- •6.Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікая Айчынная вайна
- •7 Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура
- •1. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •2. Дакументы і матэрыялы
3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і Беларусь
3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – XVIII ст. Рэфармацыі і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная ўнія. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў у Паўночнай вайне і Беларусь.
Эканамічны і палітычны стан беларусіх зямель ў XVIІ – XVIII ст. Узмацненне феадальнай анархіі. Барацьба магнацкіх груповак. Замацаванне верхавенства каталіцкага касцёла. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў XVI – XVIII ст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народу ў XVIІ – XVIII стст. Стан школьнай асветы і выхавання. Свецкая і духоўная літаратура. Кнігадрукаванне. Грамадска-палітычная думка. Тэатр. Барока. Мастацтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
3.2 Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы
Паўстанне 1794 г. Тадэвуш Касцюшка. Якуб Ясінскі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння паўстання і лёс яго ўдзельнікаў.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расіі.
Культура Беларусі ў XVII–XVIII стст. Асвета. Ідэі Асветніцтва ў Беларусі. Уклад беларусаў у развіццё культуры і навукі Расіі.
Дойлідства, архітэктура і выяўленчае мастацтва. Дэкаратыўнае мастацтва.
Тэатр і музыка. Прыдворныя магнацкія тэатры. Творчасць Міхала Казіміра Агінскага і Міхала Клеафаса Агінскага. Народнае песеннае і харэаграфічнае мастацтва. Літаратура.
Перамены ў эканамічным, палітычным і сацыяльным стане беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі. Пазіцыя пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага адносна царскага ўрада. Зямельная палітыка Кацярыны ІІ. Перавод часткі шляхты ў склад падатных саслоўяў. Падатковая палітыка. Рэкрутчына.
Рэлігійная палітыка царызму. Прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе. Прыхільныя адносіны да езуітаў. Адкрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі.
Адміністрацыйны падзел Беларусі. Мяжа яўрэйскай аседласці. Пачатак навуковага вывучэння тэрыторыі Беларусі. Палітыка царызму ў сістэме адукацыі. Віленскі ўніверсітэт і Віленская вучэбная акруга. Дзейнасць А.Чартарыйскага па ўзмацненні польскага ўплыву ва ўстановах адукацыі. Ужыванне беларускай мовы ва ўніяцкіх школах.
Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў беларускіх губернях напярэдадні вайны 1812. Праект аўтаноміі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расіі (М. Кл. Агінскі).
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Абарончыя баі каля мястэчкаў Мір і Клясціцы і вёскі Салтанаўка. Спадзяванні беларускай шляхты на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. Палітыка французскіх акупацыйных улад. Метады партызанскай барацьбы беларускага насельніцтва. Адступленне французаў і пераправа цераз раку Бярэзіну. Заканчэнне вайны і яе вынікі для Беларусі.
Эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХ ст. і іх уключэнне ў агульнарасійскі рынак. Спецыялізацыя ў сельскай гаспадарцы, распаўсюджанне тэхнічных культур і іх значэнне для з’яўлення новых галін вытворчасці. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў і інвентарызацыя памешчыцкіх маёнткаў. Значэнне названых рэформ. Развіццё гарадоў і мястэчак. Узнікненне купецкіх мануфактур і першых фабрык. Крамны гандаль і кірмашы. Пашырэнне ўнутранага рынку.
Захаванне рэвалюцыйных настрояў сярод беларускай шляхты. Тайныя таварыствы моладзі: прамяністыя, філаматы, філарэты. “Дэмакратычнае таварыства”. Ф. Савіч. “Саюз свабодных братоў”. Паўстанне 1830–1831 гг., яго мэты, сацыяльны склад, ход і значэнне. Наступствы паўстання для Беларусі. Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. Дзейнасць Я. Чачота,Т. Зана, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча.
Неабходнасць адмены прыгоннага ладу і ажыццяўлення рэформы сельскай гаспадаркі. Падрыхтоўчы этап рэформы і пазіцыя землеўласнікаў Паўночна-Заходняга края. Маніфест 19 лютага 1861 г. Механізм правядзення рэформы ў памешчыцкіх гаспадарках беларускіх губерняў. “Агульнае палажэнне” і “Мясцовыя палажэнні”, асаблівасці іх выкарыстання ў заходніх і ўсходніх частках Беларусі. Надзяленне сялян зямлёй на ўмовах пастаяннага карыстання, розныя варыянты сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаны стан і павіннасці сялян. Сутнасць выкупной аперацыі. Прычыны з’яўлення ў беларускіх губернях царскага загада ад 1сакавіка 1863 г. і яго змест. Значэнне рэформы 1861 г.
Землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян у 1867–1876 гг. Рэформы дзяржаўнай структуры: судовая, цэнзурная, школьная, гарадская, ваенная. Асаблівасці правядзення земскай рэформы ў беларускіх губернях.
Адмоўная тэндэнцыя ў развіцці сельскай гаспадаркі. Структура землеўладання ў Паўночна-Заходнім краі. Праблема сервітутаў. Першыя прыкметы пранікнення капіталізму ў сельскую гаспадарку. Уплыў аграрнага крызісу канца ХІХ ст. на сельскую гаспадарку Беларусі.
Праблемы аграрнага сектара эканомікі ў пачатку ХХст. Сталыпінская аграрная рэформа як комплекс мер па пераводзе сельскай гаспадаркі на капіталістычны шлях. Новыя формы гаспадарання. Вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы.
Фарміраванне прыкмет капіталістычнай эканомікі ў прамысловасці. Асаблівасці прамысловага перавароту ў беларускіх губернях. Галіновая структура прамысловасці. Рост гарадоў. Развіццё транспартнай сістэмы, сродкаў сувязі, гарадской інфраструктуры. Знешні і ўнутраны гандаль. Грашовая сістэма. Банкі. Прыток замежнага капіталу. Фарміраванне буржуазіі і рабочага класа, асаблівасці іх нацыянальнага складу.
Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў асяроддзі беларускай шляхецкай моладзі. Дзейнасць К. Каліноўскага па стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі на Гродзеншчыне. “Мужыцкая праўда”, Літоўскі правінцыяльны камітэт (1862) і падрыхтоўка да паўстання. Тры плыні (белыя, чырвоныя правыя, чырвоныя левыя) нацыянальна-вызваленчага руху, агульнае і асаблівае ў іх праграмах. Пазіцыя К. Каліноўскага па нацыянальным і аграрным пытаннях. Пачатак паўстання 1863 г. і барацьба ў яго кіраўніцтве. Баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў. Сацыяльны склад паўстанцаў. Падаўленне паўстання. Палітыка царскага ўрада пасля заканчэння паўстання. Наступствы паўстання.
Пачатак адраджэння рэвалюцыйнага руху ў 1870-х гг. у форме народніцтва. Народніцкія гурткі ў Беларусі і іх арыентацыя на “Чорны перадзел”. Вядомыя беларускія нарадавольцы І. Грынявіцкі, А. Бонч-Асмалоўскі, С. Кавалік і інш.
Першыя рабочыя хваляванні ў 1870–1880-х гг. Зараджэнне сацыял-дэмакратычнага руху і першых марксісцкіх гурткоў. І з’езд РСДРП. Утварэнне БУНДа, СДКПіЛ, ППС у Літве, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). “Паліцэйскі сацыялізм”. Уздым рабочага руху ў пачатку ХХ ст.
Прычыны і пачатак рэвалюцыйных выступленняў у студзені–верасні 1905 г. Масавыя выступленні сялянства. Стварэнне кааліцыйных саветаў і камітэтаў. Царскі Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. “Курлоўскі расстрэл” у Мінску. Выбары ў Дзяржаўную думу. Дэпутаты ад Беларусі ў І і ІІ Дзяржаўных думах і іх пазіцыя па зямельным пытанні. Земская рэформа 1911 г.
Прадвеснікі беларускага нацыянальнага руху Ян Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі. Гурткі студэнтаў-выхадцаў з Беларусі ў Пецярбургу і іх выданні з абгрунтаваннем існавання самастойнага беларускага этнасу. Дзейнасць братоў І. і А. Луцкевічаў у Мінску і стварэнне студэнцкага “Гуртка беларускай народнай асветы” ў Пецярбургу і арганізацыі “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Праграма БРГ. Уплыў рэвалюцыі 1905–1907 гг. на беларускі нацыянальны рух. Газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. Сацыяльны склад беларускага нацыянальнага руху. Беларускія дыяспары і нацыянальна-культурныя суполкі ў Пецярбургу і іншых расійскіх гарадах.