- •1.Дзеяслоў як часціна мовы.
- •2. Сістэма граматычных форм дзеяслова.
- •3. Інфінітыў.
- •4. Асновы дзеяслова. Класы дзеясловаў.
- •5. Пастаянныя катэгорыі дзеяслова.
- •6. Катэгорыі перах./неперах. Дзеяслова.
- •7. Прама-пераходныя дзеясловы.
- •8. Ускосна-пераходныя дзеясловы. Непераходныя дзеясловы.
- •9. Катэгорыя зваротн./незвар.
- •10. Групы зваротных дзеясловаў паводле ўтварэння і значэння.
- •11. Катэгорыя стану дзеяслова.
- •12. Пытанне пра стан дзеясловаў у лінгвістыцы. Традыцыйная класіфікацыя стану. Бінарная класіфікацыя стан.
- •13. Катэгорыя трывання дзеясловаў.
- •14. Спосабы ўтварэння дзеяловаў зак./незак. Трывання.
- •15. Суадносныя трывальныя пары.
- •16. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы.
- •17. Ступеннае ўтварэнне трыванняў.
- •18. Спосаб дзеяслоўнага дзеяння.
- •19. Катэгорыя ладу дзеясловаў.
- •20. Дзеясловы абвеснага і ўмоўнага ладоў дзеяслова.
- •21. Дзеясловы ўмоўнага ладу.
- •23. Катэгорыя часу дзеясловаў.
- •24.Дзеясловы цяперашняга часу.
- •25.Дзеясловы прошлага часу.
- •26.Дзеясловы будучага часу.
- •27. Абсалютнае і адноснае значэнне часу. Выкарыстанне форм аднаго часу са значэннем іншых.
- •28. Катэгорыя асобы дзеясловаў.
- •29. Безасабовыя дзеясловы.
- •30. Катэгорыя роду дзеясловаў.
- •31. Катэгорыя ліку дзеясловаў.
- •32. Спражэнне дзеясловаў.
- •33.Дзеясловы 1 спражэння.
- •34.Дзеясловы 2 спражэння.
- •35.Рознаспрагальныя дзеясловы.
- •36.Дзеепрыметнік як атрыбутыўная форма дзеяслова.
- •37. Утварэнне форм дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу і асаблівасці іх ужывання.
- •38. Утварэнне форм дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу і асаблівасці іх ужывання.
- •39. Ужыванне форм дзеепрыметнікаў незал./зал. Стану ц. Часу і асаблівасці іх ужывання.
- •40. Дзеепрыслоўе як атрыбутыўная форма дзеяслова.
- •41.Утварэнне і асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання.
- •42.Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага трывання.
- •43.Утварэнне дзеепрыслоўяў закончанага трывання.
- •44. Прыслоўе як часціна мовы.
- •45. Лексіка-граматычныя разрады прыслоўяў.
- •46.Азначальныя прыслоўі.
- •47.Акалічныя прыслоўі.
- •48.Утварэнне ступеней параўнання якасных прыслоўяў.
- •49. Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •51. Пытанне пра безасабова-прэдыкатыўныя словы ў лінгвістыцы.
- •52.Службовыя часціцы мовы. Агульная характарыстыка.
- •54. Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў.
- •55. Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц.
- •56. Выклічнік. Разрады паводле значэння і паходжання.
- •57.Гукапераймальныя словы.
- •58. Пытанне пра мадальныя словы. Лексіка-граматычныя разрады мадальных слоў.
- •59. Звязкі як слыжбовыя словы. Пытанне пра звязкі ў лінгвістыцы.
41.Утварэнне і асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання.
Дадатковае дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем, і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утвараюцца адной і той жа асобай або прадметам: Васіль, стараючыся не разбудзіць нікога, ціха адзеўся, абуўся, выйшаў на ганак.Ёсць пэўныя заканамернасці, правілы ўжывання дзеепрыслоўяў у сказе. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў; гэта парушэнне літаратурнай нормы. Няправільная, напрыклад, будова такога сказа: Сям-там, праязджаючы вёрсты, нам трапляюцца клёны і дубы, бо дзеяслоў-выказнік трапляюцца адносіцца тут да дзейнікаў клёны і дубы, а дзеепрыслоўе праязджаючы да гэтых дзейнікаў не адносіцца. У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянне, абазначаныяідзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена, як любы, кожны (у такіх выпадках можна ўставіць займеннікі ты, яны):Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.У сказе можа ўжывацца не адно, а некалькі дзеепрыслоўяў, якія адносяцца да аднаго дзеяслова-выказніка:Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынёс журнал і пачаў рабіць запіс.Месца дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў у сказе абумоўлена паслядоўнасцю асноўнага і дадатковых дзеянняў:Згледзеўшы нас двух на ўзбочыне, возчык насцярожыўся, углядаючыся і чакаючы якога пытання.
42.Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага трывання.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ал асновы цяперашняга часу дзеясловаў 1 спражэння з дапамогаю суфіксаў –учы(-ючы), ад дзеясловаў 2 спражэння – з дапамогай суфіксаў –ачы(-ячы): пішуць – пішучы, ідуць – ідучы, косяць – косячы.Ад некаторых дзеясловаў 2 спражэння дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў –учы(-ючы), а не –ачы(-ячы):баяцца – баючыся, крычаць – крычучы, дрыжаць – дрыжучы.
43.Утварэнне дзеепрыслоўяў закончанага трывання.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) з дапамогаю суфіксаў –ўшы (пасля галосных) і –шы (пасля зычных): раскінуць – раскінуўшы, прачытаць – прачытаўшы, зразумець – зразумеўшы. Ад асноў прошлага часу ўтвараюцца дзеепрыслоўі ў тых выпадках, калі ў інфінітыве дзеясловы маюць перад суфіксам –ці гук [с’], які ўзнік у выніку дысіміляцыі [д], [т]прывесці – прывядуць – прывёў – прывёўшы; калі ў інфінітыве маюць суфікс–ну-,які ў форме прошлага часу выпадае:высахнуць – высах – высахшы; калі дзеясловы ў інфінітыве заканчваюцца суфіксам–чы-,у якім гук [ч] узнік са спалучэннякт:спячы – спёк – спёкшы.
44. Прыслоўе як часціна мовы.
Прыслоўе – нязменная ч.м., якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці, зрэдку – прымету прадмета; (непрацэсуальную прымету).
Звычайна ў сказе прысл. аднос-ца:
да дзеясл-выказніка, які ўказ. на працэс, прымету (маляваць (як?) прыгожа)
да прым-выказніка (надзвычай прыгожы, залішне сур’ёзны)
да самога прыслоўя (вельмі хутка, выключна справядліва)
- назір. рэдкія выпадкі, калі аднос. да наз. (зусім не лайдак)
Прысл. аднос. да наз. і тады, калі наз. аддзеясл.: паездка ўтраіх.
Марфалаг. прыметы:
прысл. не маюць спец. фармал. паказчыка, а г.зн. у іх адсутнічаюць:
канчаткі
не склан. і не спраг., у сказе звяз. па сп. прымыканне.
*Але не ўсе прысл. з’яўл. нязмен. Вял. групе прысл. якія сваім утв-м звяз. з прым. уласц. змяненне ў выгл. ступ. пар-ня (далёка – далей).
Словаўтв. ас-ці:
звяз. з усімі знамен. ч.м.:
з наз. (чытаем дома)
з прым. (добра знаёмы)
з ліч. (па лесе ішлі ўтраіх)
з прысл. (прыехаць пазаўчора)
з дзеясл. (кінуцца ўдагонку)
з займ. (зрабіць па-твойму)
Сінтакс. ас-ці:
ф-цыя акл-ці, калі прысл. аднос. да Д.
ф-цыя азн-ня (рэдка), калі прысл. аднос. да наз.
прысл. у сказе м.б. часткай саст. выказ. (сястра была замужам)
Прысл. у аднасаст. сказах можа пераходзіць у разрад безасаб. прэдыкат. сл. або СКС (да горада яшчэ далёка).
Зрэдку адбыв. субстант. прысл. – тады ў сказе дзейн./дап-не (наша заўтра будзе яшчэ больш цудоўным).
Па хар-ру выраж. лекс. зн-ня падзел. на:
знаменальныя (1)
займеннікавыя (2)
1-я ўказ. на канкрэтнасць (дрэнна, добра, удваіх)
2-я хар. неканкрэтнасць зн. ; падзел. на шэраг груп:
асабовыя (па-мойму, па-нашаму)
зварот.
азначальныя (заўсёды)
пытальныя (дзе, адкуль,куды)
указал. (тут, там)
няпэўн. (як-небудзь)
адмоўн. (нідзе, ніколі)
Ф-цыю прысл. можа выконв. і дзеепрысл. (хлопчык ішоў кульгаючы).