Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Самааналіз урока

.docx
Скачиваний:
53
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
12.24 Кб
Скачать

Самааналіз урока

Клас: 5.

Тэма: Знаёмства са стылямі маўлення (мэта і сфера выкарыстання, жанры).

Мэта ўрока: Пазнаёміць вучняў з ужываннем у маўленні тэкстаў розных стыляў і жанраў.

Для вучняў 5 класа характэрна высокая пазнавальная актыўнасць і цікавасць да прадмета. На гэтым уроку вучням была прадстаўлена новая тэма для вывучэння. Тэма ўрока для вучняў з’яўляецца новым матэрыялам.

На першым этапе ўрока вучням быў выкарыстаны тэарэтычны метад навучання. У ходзе вывучэння матэрыялу вучні выконвалі практыкаванні, працавалі вусна,усім класам і самастойна. У практыкаванні 92 разглядалі тэксты, адказвалі на пытанні па новаму матэрыялу. Такім чынам вучні вучыліся вызначаць сферу выкарыстання,мэту і рысы тэкстаў . У практыкаванні 93 вучні самастойна вызначалі стыль і жанр тэксту. Такім чынам вучні навучыліся адлічаць стылі і жанры у тэксце.

Абсталяванне ўрока падручнікамі, карткамі з табліцай, якія дапамаглі палегчыць вывучэнне матэрыялу і больш дакладна растлумачыць тэму. Праводзілася фізкультхвілінка у вершаванай форме для размінкі. Увесь урок вучні не проста выконвалі заданне, а прагаворвалі матэрыял, які быў найбольш цяжкі.Пяцікласнікі навучыліся на ўроку правільна фармуляваць азначэнне стыль, адлічаць кожны стыль па жанры,мэце і сферы ўжывання у тэкстах. Усе вучні засвоілі матэрыял на дастаткова высокім узроўне, а г.зн. заслужылі высокі паўрочны бал. Усе выстаўленыя адзнакі прагаворваліся.

Упэўнена, што псіхалагічная атмасфера ўрока была камфортнай і добразычлівай. Думаю, што забяспечыла галоўнае патрабаванне сучаснага ўрока прадметнай адукацыі: асноўнае засвоіць на ўроку, што дазволіць вучням з жаданнем выканаць дамашняе заданне.