Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры Совр. бел. яз., Маршевская, 2016г. Спасибо Диане ЛОМК, 154 :з.doc
Скачиваний:
156
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
623.62 Кб
Скачать
  1. Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў

Склон – граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў: назоўны (адказвае на пытанні хто?, што?) родны (каго?, чаго?), давальны (каму?, чаму?), вінавальны (каго?, што?), творны (кім?, чым?), месны (па кім?, на чым?, аб чым?). Назоўны склон прамы, астатнія – ускосныя. Назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі, а месны – без прыназоўнікаў. Усе астатнія склоны могуць ужывацца з прыназоўнікамі і без іх. Прыназоўнікі ўдакладняюць значэнне склонавай формы. Пачатковай формай назоўніка з'яўляецца форма назоўнага склону адзіночнага ліку.

У старажытнай беларускай мове быў сёмы склон – клічны. У сучаснай беларускай мове формай клічнага склону выражаецца зваротак: Паклон табе, мой беларускі краю! (Гіл.).

Назоўны склон мае значэнне суб'екта, утваральніка дзеяння. Назоўнік назоўнага склону абазначае граматычна незалежны член сказа, выступае ў ролі дзейніка двухсастаўнага і аднасастаўнага намінатыўнага сказа: Вечар зацяпліў бярозак свечы (Каратк.).

У так званых пасіўных канструкцыях назоўнік назоўнага склону можа абазначаць прадмет, на які накіравана дзеянне: Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну, потым ізноў падымаецца на горку (К-с). Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому (Хадк.).

Назоўны склон можа ўжывацца ў ролі выказніка: Парэчча – слаўная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (К-с); прыдатка: Недзе там, у ветранай прасторы, злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі (В.Б.); зваротка: Адышло ад нас ты, лета, жаўталісцем лес адзеты (К-с). Родны склон самы багаты на значэнні; ён можа абазначаць:

частку ад цэлага: кавалак хлеба, шклянка малака, аркуш паперы; аб'ект дзеяння: уборка бульбы, рэцэнзаванне артыкула, ахова пры-

роды (дзеянне, накіраванае на прамы аб'ект, выражаецца аддзеяслоўнымі назоўнікамі); аб'ект пры адмаўленні: не выканаць задання, не вывучыць урока; адносіны асобы да іншай асобы або да калектыву: брат нявесткі,

сябар сям'і; аб'ект часовага карыстання: папрасіць алоўка, пазычыць грошай,

узяць нажа; прыналежнасць: словы бацькі, кніга сястры, сэрца хлопчыка; азначальнае значэнне: тэма працы, подых навальніцы, успаміны

дзяцінства; часавае значэнне: падрыхтавацца з вечара, чакаць да вясны; прасторавае значэнне: стаяць каля дарогі, ісці ўздоўж лесу; значэнне мэты: жыць для шчасця, падрыхтаваць для сустрэчы.

Давальны склон мае значэнне ўскоснага аб'екта, абазначае асобу ці прадмет, на які накіравана дзеянне: напісаць маці, дзякаваць сябру, усміхацца дзіцяці; можа мець значэнне ўскоснага суб'екта ў безасабовых сказах: маці не спіцца, хлопчыку не сядзіцца, бабулі нездаровіцца.

Вінавальны склон мае значэнні: прамога аб'екта: любіць літаратуру, пісаць пісьмо, чытаць газету, глядзець тэлевізар;

прадмета думкі, мовы, пачуцця: думаць пра бацькоў, гаварыць пра

надвор'е; прасторавае: паехаць у горад, павесіць пад столь, павярнуць на

поўдзень; часавае: вярнуцца пад вечар, не бачыцца месяц, працаваць дзень і

ноч; мэты: пайсці па ваду, збегаць па сястру, спяшацца на спатканне.

Творны склон мае значэнні: прылады дзеяння, сродку вытворчасці: пісаць ручкай, касіць касой; ускоснага аб'екта (асабліва ў безасабовых сказах): пахне сенам,

павеяла свежасцю, пацягнула дымком, напоўнілася водарам; сумеснасці: явар з калінаю, брат з сястрою, студэнты з выкла-

дчыкамі; часавае: прыйсці познім вечарам, убачыць ясным днём, пачуць лет-

няю ноччу; прасторавае (без прыназоўніка і з прыназоўнікам): прабірацца

лясамі, ехаць лугам, схавацца за дрэвамі; спосабу дзеяння і параўнання: спяваць басам, ісці хуткім крокам, сабрацца гуртам, звівацца вужакаю (як вужака), залівацца салаўём (як салавей).

Калі творны склон ужываецца ў складзе іменнага выказніка, ён мае значэнне творнага прэдыкатыўнага: Для нас бор медны, неабсяжны шчытом надзейным быў і хатай (М.Т.).

Месны склон мае значэнні: месца: працаваць у полі, адпачываць на рацэ, жыць у горадзе; часу: марыць у юнацтве, сустрэцца па вясне, сабрацца а пятай

гадзіне; прычыны: памыліцца па нявопытнасці, накрычаць са злосці; аб'ектнае: дагавор аб супрацоўніцтве, злавіць на слове, сумаваць

па волі; стану: спыніцца ў захапленні, быць у роспачы, зайсціся ў плачы.