Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры Совр. бел. яз., Маршевская, 2016г. Спасибо Диане ЛОМК, 154 :з.doc
Скачиваний:
156
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
623.62 Кб
Скачать

  1. Агульнае паняцце мовы.

Мова - галоўны сродак зносін людзей, ёю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную. Лічылася, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну. Другія лічылі мову з'явай псіхічнай.На самой справе, мова – з'ява біялагічная і псіхічная.Мова не перадаецца у спадчыну кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, Кожны чалавек валодае канкрэтнай мовай,што належыць пэўнаму народу. Дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. З другога боку –грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі.

  1. Гіпотэзы паходжання мовы.

Толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая

з’яўляецца яго галоўнай прыкметай і вылучае з астатняга біялагіч-

нага свету. Гэты факт дае падставу меркаваць, што само паходжан-

не і станаўленне чалавека адбылося дзякуючы мове. Паколькі пера-

важную большасць часу існавання чалавека мова ўжывалася толькі

ў вуснай форме, а пісьменства, якое фіксуе і захоўвае вынікі моўнай

дзейнасці чалавека, існуе ўсяго каля 5000 гадоў, дакладных і строга

аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы

развіцця прайшла, у вучоных няма. Таму праблема паходжання мовы

з’яўляецца цалкам гіпатэтычнай. Аналізуючы розныя падыходы ў

вырашэнні гэтай праблемы, можна выдзеліць два асноўныя накірункі:

а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця;

б) мова створана звышнатуральнай сілай. Існуе некалькі гіпотэз па-

ходжання мовы, найбольш пашыраныя з іх наступныя.

Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філа-

софіі. Яшчэ ў VII–VI ст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкну-

ліся знайсці сувязь паміж словамі, «імёнамі» і высветліць, які ха-

рактар паходжання мовы – прыродны ці ўмоўны. Пазней гэтыя праб-

лемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння.

З XVI ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у

аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «гра-

мадскай дамоўленасці». Паводле яе, грамадская дамоўленасць

адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка, дзе

пануюць варожасць і барацьба кожнага. Аднак гэта тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ёю.

Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі рас-

працаваны этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы

паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая і інш. Так, па-

водле гукапераймальнай гіпотэзы, мова ўзнікла са здольнасці ча-

лавека пераймаць гукі навакольнага свету (птушак, звяроў). Згод-

на з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі

натуральныя інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой,

ха-ха як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі.

Відавочна, гэтыя гіпотэзы не даюць адказу на пытанне, як уз-

нікла мова.

У XIX ст. была распрацавана матэрыялістычная тэо-

рыя паходжання мовы, ці «працоўная», або «сацыяльная». Па-

водле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных

людзей (неабходнасць узаемаразумення стымулявала ўзнікненне

гукавых комплексаў). Першабытныя людзі як бы прымацоўвалі

гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў. Паступова з развіццём

грамадства слова ўжывалася не толькі для абазначэння канкрэт-

нага, але і цэлага класа прадметаў. Абстрагуючыся ад прадмета,

мова ператваралася ў своеасаблівы знак. Такім чынам, вытокі мовы

ўзыходзяць да пачатку сумеснай працоўнай дзейнасці і іншых гра-

мадскіх стасункаў у працоўным калектыве

  1. Функцыі мовы ў грамадстве.

Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як

жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб

чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перада-

ваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і

поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае раз-

настайнасць яе функцый.

Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы

з'яўляюцца камунікатыўная (мова – найважнейшы і унікальны

сродак узаемаадносін паміж людзьмі) і пазнавальная, ці кагні-

тыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет).

Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфарма-

цыю ад іншых людзей ці грамадскія суполкі, людзі перадаюць пат-

рэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі

не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфарма-

цыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагуль-

няць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя,

больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюц-

ца, напрыклад, рэгулятыўная, ці фатычная, пры дапамозе якой

людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і

замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыў-

ная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісто-

рыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную –

функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную – фун-

кцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.

Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з

камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці

паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці

і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гу-

чаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў

імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова

выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансаліда-

цыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе

існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў

такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнец-

ца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай ад-

метнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы

гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як

самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі

пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай

спадчынай, культурай і мовай.

  1. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма

яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб.

Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпраца-

ваў на працягу сваёй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лек-

січныя, граматычныя адзнакі. Яе характарызуе, напрыклад, заўсё-

ды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ч] (чароўны, чабор), наяўнасць

складаных гукаў [дз], [дж] (дзеці, гляджу), мілагучнае спалучэнне

зычных і галосных (салодкі, ільняны), выкарыстанне сэнсава і эма-

цыянальна ёмістых слоў (ліпень, вясёлка), характарыстычных фра-

зеалагізмаў (гады ў рады, як на дзяды) і інш.

Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай мо-

ваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую на-

цыю. Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніц-

тва Беларусі 1999 года, паказаў наступнае: 81,2 % прызналі сябе

беларусамі; 85,6 % з гэтай колькасці прызналі беларускую мову

роднаю; болей за 40 % ад гэтай колькасці сцвердзілі, што карыста-

юцца беларускаю моваю як формаю зносін паўсядзённа. Родная

мова – гэта сістэма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю

ўласную, надзвычай дарагую і каштоўную самому сабе, неад’ем-

ную ад гісторыі краю, адметную ад суседніх ці іншых моў.

Беларускаю моваю карыстаюцца штодзень у бытавых зносі-

нах у вёсцы і горадзе. Беларускія словы, песні гучаць на вяселлях і

радзінах, народных святкаваннях і проста за бяседным сталом. Іх

можна пачуць па радыё і тэлебачанні, са сцэны тэатра і эстрады.

На беларускай мове выходзяць газеты і часопісы, друкуюцца наву-

ковыя працы, падручнікі і дапаможнікі для школ і вышэйшых наву-

чальных устаноў. Творы майстроў беларускай літаратуры заслу-

жылі прызнанне ў нашай краіне і за яе межамі.

Мова – не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюц-

ца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і

культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа,

асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя

нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсё тое, што прынята назы-

ваць культурай. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і

захавання культуры. Разам з тым мова – прадукт чалавечай культу-

ры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.

Любая культура з'яўляецца працэсам і вынікам асваення ча-

лавекам рэчаіснасці. У розных народаў спосабы і вынікі гэтага ас-

ваення маюць агульнае і адметнае, спецыфічна-нацыянальнае. Усё

гэта найперш адлюстроўваецца ў мове: у адметнасці слоўніка, у

будове слоў, сказаў. Мова – гэта не толькі сувязь паміж людзьмі,

але і людзей з прыродаю як важным складальнікам культуры. Гум-

бальт сцвярджаў: «У кожнай мове закладзена самабытнае света-

ўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам,

так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай».

У кожнай мове ёсць назвы прадметаў, паняццяў, якія значаць

больш, чым яны абазначалі спачатку. На працягу гісторыі развіцця

многія словы акумулююць інфармацыю, звязаную з бытам, звыча-

ем, культурай народа, абрастаюць разнастайнымі асацыяцыямі.

Гэтая дадатковая, нацыянальна абумоўленая інфармацыя існуе ў

свядомасці носьбітаў мовы і складае так званы нацыянальна-куль-

турны кампанент значэння моўных адзінак. Прадметы і з’явы, якія

адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш

разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэд-

ка сустракаюцца ў жыцці. Так, прыкметнай адзнакай ландшафту

Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго

назваў: дрыгва, дрыгвянік, багна, багнішча, твань, тхлань,

імшара і інш. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва

такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даслед-

чыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў [7].

Мова – не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але

і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання. Многія вучоныя схільны

лічыць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай

мовы. Гэта значыць, што сама мова як своеасаблівы код культуры

ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, яго

псіхічную і нацыянальна-культурную свядомасць.

  1. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Рэспубліка Беларусь ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).

Значная частка насельніцтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі. Двухмоўе ў нашай краіне з’яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай ці дзяржаўнай выконваюць дзве мовы: руская і беларуская.

Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі ўзнік даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе. З пашырэннем польскай мовы ў краіне пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Калі ж беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная..

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

 індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

 руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

 індывідуальным беларускім аднамоўем ці індывідуальным рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская.

  1. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – узаемадзеянне элементаў розных моў сістэм ва ўмовах білінгвізму.Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленні ад нормаў іншай мовы, несвядомым перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.

Віды інтэрферэнцыі: 1) фанетычная, калі у маўленні білінгва на адной мове сустракаюцца фанетычныя рысы другой мовы 2) акцэнтная звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах 3) лексічная выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай дзвюх моў. 4) марфалагічная звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д 5) сінтаксічная выклікаецца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. 6) словаўтваральная звязана з несупадзеннем словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў.

  1. Віды інтэрферэнцыі.

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – узаемадзеянне элементаў розных моў сістэм ва ўмовах білінгвізму.Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленні ад нормаў іншай мовы, несвядомым перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.

Віды інтэрферэнцыі: 1) фанетычная, калі у маўленні білінгва на адной мове сустракаюцца фанетычныя рысы другой мовы 2) акцэнтная звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах 3) лексічная выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай дзвюх моў. 4) марфалагічная звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д 5) сінтаксічная выклікаецца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. 6) словаўтваральная звязана з несаупадзеннем словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў.

  1. Паняцце моўнай нормы.

Норма – найбольш пашыранае і агульнапрынятае выкарыстанне моўных сродкаў, якое стала ўзорным і таму заканадаўча замацаваным у выглядзе правіл, рэгламентацый. Нормы беларускай літаратурнай мовы – гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы ўзорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

Бел літ мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы: арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ), сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы), пунктуацыйныя (правільная пастаўка знакаў прыпынку), словаўтваральныя (правільнае ўтварэнне ноых слоў у адпаведнасці з правіламі бел мовы), стылістычныя (выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем).

  1. Лексічныя нормы сучаснай беларускай мовы.

  1. Мнагазначнасць слова

мнагазначнасцьз’яўляецца прыналежнасцю многіх паўназначных слоў беларускай мовы і пад полісеміяй у тэрміналогіі звычайна разумеюць «суаднесенасць аднаго тэрміна больш чым з адным паняццем у межах аднаго або некалькіх прылягаючых адно да аднаго тэрміналагічных палёў» [5, с. 45] і разглядаюць яе як «расслаенне значэнняў у залежнасці ад ужывання слова ў розных галінах ведаў» [6, с. 124] і розных сістэмах. Іншымі словамі, тэрміны набываюць новыя значэнні ў працэсе пастаяннага ўзаемадзеяння з агульнаўжывальнымі словамі (міжсістэмнаямнагазначнасць), а таксама ў працэсе ўзаемадзеяння ў межах пэўнай тэрмінасістэмы (унутрыгаліновая мнагазначнасць) і розных тэрмінасістэм (міжнавуковая мнагазначнасць).

У спецыяльнай лексіцы асабліва пашырана міжнавуковая мнагазначнасць. Напрыклад, гіра – пудовая гіра (метрал.), практыкаванні з гірамі і штангай (спорт), гіра насценнага гадзінніка (механ.); лідэр –лідэры парламенцкіх фракцый (паліт.), лідэр першага забегу (спорт), лідэр кільватэрнай калоны (ваен.); ін’екцыя – ін’екцыя пеніцыліну (медыц.), ін’екцыя сродкаў (эканом.); сесія – дэпутацкая сесія (паліт.), студэнцкая сесія (адукац.); спадчына – спадчына ад бацькоў (юрыд.), культурная спадчына А.Міцкевіча (лінгв.); экспедыцыя – экспедыцыя на адпраўку грузу (юрыд.), палярная экспедыцыя (геаграф.), карная экспедыцыя (ваен.); спад – спад тэмпу бегу (спорт), спад гары (геаграф.); барометр – паказчык стану рынку (эканом.), паказчык ціску (геаграф.); база – эканамічная база (эканом.), ваенна-марская база (ваен.)і інш.

Унутрыгаліновая мнагазначнасць – з’ява больш рэдкая, аднак істотная для многіх тэрмінасістэм. Напрыклад, дубль – 1) рэзервовая каманда, 2) выйгрыш першынства і Кубка ў адным сезоне адной камандай. Некалькі значэнняў маюць тэрміны патэнт, здзелка, вартасць, рахунак, экс-дывідэнд, ліквіднасць, квота, трэст, валюта і інш. (эканом.), напрыклад: валюта – 1) грашовая адзінка краіны, 2) тып грашовай сістэмы, 3) грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках; дыплом, дэкрэт, ордэр, экспедытар, судовы разбор, судовыя спрэчкі, хадайніцтва, даведка, паручыцельства і інш. (юрыд.), напрыклад: паручыцельства – 1) у грамадзянскім праве – спосаб забеспячэння выканання абавязкаў, 2) у крымінальным праве – адна з мер стрымання.

Некаторыя тэрміны развіваюць міжсістэмную і міжнавуковую або міжнавуковую і унутрыгаліновую мнагазначнасць адначасова.

  1. Амонімы

Амонімы (ад грэч. homos — аднолькавы і onyma — імя) — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне: поліс — дакумент аб страхаванні; поліс — горад-дзяржава з асобай формай сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця.     З'ява аманіміі вельмі распаўсюджаная, ахоплівае ўсе бакі мовы — лексіку, словаўтварэнне, граматыку. У навуковай літаратуры вылучаюць уласна амонімы (лексічныя — поўныя ці няпоўныя, сінтаксічныя) амафоны, амографы і амаформы.    Поўныя лексічныя амонімы — гэта словы адной часціны мовы, якія супадаюць ва ўсіх граматычных формах гучаннем і напісаннем, але зусім розныя па значэнні: каса - прылада працы; каса - від прычоскі.    Няпоўныя лексічныя амонімы адрозніваюцца ад поўных тым, што супадаюць гучаннем і напісаннем не ва ўсіх граматычных формах: бокс — від спорту; бокс — асобная палата ў бальніцы. У першым значэнні назоўнік бокс не мае формы множнага ліку.    Сінтаксічныя амонімы — словы, якія поўнасцю супадаюць гучаннем і на-пісаннем, але адносяцца да розных часцін мовы і, адпаведна, выконваюць у сказе розныя сінтаксічныя функцыі: Добра (прыслоўе) адкармілася мядзведзіца за лета і восень (Васіль Вітка); Добра (безасабова-прэдыкатыўнае слова) было ў лесе, поўным птушыных галасоў (Iван Мележ).    Амафоны (фанетычныя амонімы) — словы, якія гучаць аднолькава, а пішуцца па-рознаму: казка — каска; грыб — грып, Колас — колас.    Амографы (графічныя амонімы) — словы, якія пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму; каса — каса; галіна — галіна.    Амаформы (марфалагічныя амонімы) — словы адной (радзей) ці розных (часцей) часцін мовы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем толькі ў асобных граматычных формах: лячу (першая асоба адзіночнага ліку ад дзеясловаў ляцець і лячыць); тры (лічэбнік, дзеяслоў загаднага ладу); вусны (назоўнік і прыметнік).    На амонімах будуюцца загадкі, напрыклад: Тры цяляці — колькі ног? (Адказ: Колькі ні тры — застанецца чатыры).    Міжмоўныя амонімы — словы і выразы, якія ў зразумелых для чытача мовах(напрыклад, беларускай і рускай, беларускай і польскай, беларускай і ўкраінскай) гучаць аднолькава, але маюць розны сэнс ці стылістычную афарбоўку.     Калісьці Максім Багдановіч, гаворачы пра розніцу паміж беларускай і рускай мовамі, падабраў цэлы шэраг такіх слоў-амонімаў (качка — качка, гуляць — гулять, плот — плот і інш.). Янка Купала ў «Тутэйшых» польска-беларуска-рускую міжмоўную аманімію (donosiciel — даносчык — доносчик) выкарыстаў дзеля сюжэтнага завастрэння трагікамедыі. Часам выдаюцца слоўнікі міжмоўных амонімаў і паронімаў.