Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istoria_belarusi_novye.docx
Скачиваний:
127
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
144.97 Кб
Скачать

52.Генезіс бел сав.Дзяржаўнасці 1917-1921г. Роля і месца бсср

у складзе СССР.

Каб аб’яднаць савецкія рэспублікі ў адзіную дзяржаву былі прапанаваны 2 варыянты: 1) прапанаваў. Сталін- ажыццявіць аутанамізацыю савецкіх рэспублік, г.з. уключыць іх у склад РФ з аутаномнымі правамі. 2)прапанаваў Ленін- утварыць новае дзяржаўнае аб`яднанне, у якое уваходзілі б на роуных правах усе савецкія. рэспублікі.Пасля кастрыч. рэв. Польша і Фінляндыя аддзяліліся ад Сав. Расіі. Аутарытэт Леніна быу большым, таму выбралі яго прапанову. 30 снежня 1918 г.бальшавікі хацелі зрабіць на савецкай аснове альтэрнатыву БССР у Смаленску.З 31снежня на 1 студзеня 1918-1919 ггпадпісалі дакументы.І 1 студзеня абвясцілі ССРБ (кіраўнікі – Жылуновіч, Чарвякоў) 2 лютага 1919г распачалі перамовы аб аб’яднанні Літвы і Беларусі. 2-3 лютага падпісалі данныя дакументы аб утварэнні ЛітБелССР на чале з Міцкявючасам Капсукасам. 1919-1920 – сав польская вайна.31липеня 1920 – Дэкларацыя незалежн БссР. Па прычыне Рыжскага дагавору ў 1921г – Літва адышла ў склад Польшчы.30 снежня 1922г на 1 усесаюзным з’ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з Чарвяковым падпісала дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. БССР праіснавала да 1991 г

53. Устанаўленне аднапартыйнасці.Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай,выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-палітычнага апарата ў 20-30 гг.

Адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі бальшавіцкая партыя паставіла пытанне аб аднапартыйнай сістэме. Супраціўленне бальшавікам аказалі эсэры.Але пасля арыштаў эсэры таксама спынілі існаванне. 1918-1919г. – Грамадзянская вайна,спрыяла ўстанаўленню бальшавікоў.Значны ўклад у перамогу ўнеслі рэспублікі,якія ўвайшлі ў ваенна-палітычны саюз(Беларусь,Расія,Закаўказзе,Украіна).Калі грамадзянская вайна скончылася,з’явілася патрэба стварыць нейкі іншы саюз.Пад час ваенна-паліт. саюзу быў дыктат,ваенны рэжым.Паўстала пытанне,якому саюзу быць раней. 2 праэкты: 1.Выклаў Сталін: аўтанамізацыя(рэспублікі павінны проста ўвайсці ў склад РФ,мець толькі аўтаномію,галоўная роля – РФ). 2.Прапанова Леніна: стварэнне раўнапраўных рэспублік нараўне з РСФСР.Кожная нацыя мае права на самавызначэнне. Варыянт Леніна прайшоў.30 снежня 1922г. адбылося стварэнне дадзена саюза з назвай СССР.У розныя часы ў саюз уваходзіла розная колькасць рэспублік:16,15 існавала да 1995г. Спачатку было 4 рэспублікі: РСФСР, БССР, УССР, ЗССФР – закаўказзе (грузінская,армянская,азербайджанская). Быў назначаны старшыня ЦВК у кожнай рэспубліцы(А.Чарвякоў у Беларусі).У стварэнні СССР кіруючай была роля партыі.Прынцып дэмакратызацыі прадугледжваў поўнае падпарадкаванне малодшых арганізацый старэйшым.Пад час сабранняў, выбараў улічвалася толькі думка,якая пераважала. Галаўная пасада ў СССР у 1922г. – пасада старшыні СНК(яе заняў Ленін).Партыя – “ум,честь и совесть”.Пасля смерці Леніна ў 1924г. пасада старшыні СНК адыходзіць на другі план.З’яўляецца іншая партыя – кіраўнік партыі.Роль партыі была вельмі высокай,пасаду заняў Сталін.Пры Леніне пасада гэта была недзе 6-7ай сярод кіруючых пасад.Сталін умацаўваў уладу і павышаў роль партыі.Падзел улад (заканадаўчая-парламент,выканаўчая-СНК,судовая) не адпавядаў рэчаіснасці, таму што над усім стаяла партыя.

54. Палітычныя рэпрэсіі 30х гг.Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як “дзяржаўнага сацыялізму”.Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Рэпрэсіі пачаліся раней,адразу пасля Кастрыч. Рэвалюцыі,іх пачалі Ленін і Троцкі, а прадоўжнікам стаў Сталін.Яны распачалі будаўніцтва канцлагероў.Партыя стрварала камандна-адміністратыйную сістэму.Выраш. шмат пытанняў па мадэрнізацыі эканомікі.Была патрэбна не толькі танная рабочая сіла,але і бесплатная(яна выконвалася за кошт арыштаваных).Разпарадкі аб колькасці ворагаў народа,якую павінны вынайсці рэспублікі.Калі не знаходзілі,то іх саміх рэпрэсіравалі,судзілі двойкі і тройкі. 2-ка: партыі-важным лічылася асабістае прызнанне.Органы НКУС выкарыстоўвалі розныя катаванні,каб заставіць прызнанне.Многа хто сам на сябе нагаворваў. У 3-ку ўваходзілі ўлада і старшыні саветаў. 1937-1938 г – пік рэпрэсій.Рэпрэсіраваных – 600000, 358 000 – загінула.

55.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грам.-паліт.жыцця ў пал.50-60 г 20 ст.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і інш. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіцце атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс.

У канцы 50-х гг. адбыліся перамены у кіраўніцтве гаспадаркай, у 1958 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР (Саўнаргас). Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і г.д. Аднак з 1962 г. назіралася зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці. Саўнаргасы не змаглі змяніць становішча, у 1965 г. адбылося вяртанне ад Саўнаргасаў да міністэрстваў

За 1956 - 1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена у строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў—БелАЗ у Жодзіне, Салігорскі калійны камбінат, Магілеўскі металургічны камбінат, Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы завод. У Беларусі з'явіўся новы від транспарту-трубаправодны.

1965 – ЭККАНАМИЧНАЯ РЭФОРМА Касыгина (уключэнне рын эканомики з захаваннем камандна-адм систэмы)

БССР стала ўдзельніцай і яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася у гады дзейнасці М.С.Хрушчова. Моладзь рэспублікі прыняла ўдзел у асваенні цалінных зямель. Палепшыліся жыллевыя ўмовы насельніцтва. 3 1956 па 1965 г. 3 млн чалавек атрымалі жылле. Але патрэбнасць у ім ні у той час, ні пазней так і не была задаволена. Увогуле патрэбна адзначыць, што гады хрушчоўскай «адлігі» былі адносна спрыяльнымі у сацыяльным развіцці рэспублікі.

56. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-80 г 20 ст

5 сакавіка 1953 памёр Сталін.Пачалася барацьба за ўладу.Перавага была ў Берыя.Супраць Берыя была складзена кааліцыя .Міністр абароны Маленкоў, Конеў,Жукаў,Хрушчоў.Берыю закруцілі ў кавёр і вывезлі.Потым аб’явілі аб абвінавачванні яго і яшчэ 20 чалавек з яго каманды.Некаторыя хацелі аставіць яго ў жывых,але Хрушчоў настаяў на знішчэнні.Барацьба:па якому шляху ісці. Пасада Хрушчова зацвяржала: першы сакратар кампартыі СССР.Крытыка культа асобы Сталіна.

1956г. – 20 з’езд КПСС:даклад Хрушчова аб кульце асобы Сталіна, вінаватасць Сталіна.Пытанне аб рэабілітацыі невінаватых.Пачата рэабілітацыя.Было рэабілітавана аля 6000 чалавек. “Хрушчоўская адліга”.

Пэўная дэмакратыз. у грамадстве наступіла ў часы Хрушчова.Дапускалася і шмат памылак,асабліва на міжнароднай арэне.Ён хацеў пашырыць сацыяльны лагер,праводзіў сац. рэвал. У 1962г. Карыбскі крызіс – парог ядзернай вайны.Патрабаванне Кеннедзі вывесці ракеты з Кубы.Удалося пазбегчы цяжкіх наступстваў .Нападкі Хрушчова на работнікаў культуры:”гнілая інтэлігенцыя”.Выказваўся з крытыкай на мастакоў.

Было шмат прабелаў у кіраўніцтве Хрушчова.Але па некаторых паказчыках СССР быў першым(касманаўтыка,выплаўка сталі,поспехі ў сельскай гаспадарцы). На 22-ім з’ездзе: задача перабудаваць камунізм. Кіраўніком стаў Брэжнеў.Пад час яго кіраўніцтва – “застойны перыяд”.Стабільнасць за кошт нафты ў Цюменскай вобласці. Нафта спасала СССР ад праблем харчавання.Гэта быў асноўны прыбытак. 7 каст. 1977г. – гімн СССР і Канстытуцыя. Ў 1982г. памірае Брэжнеў.Прыходзіць Андропаў(1982),потым Чарненка(1984),Гарбачоў(1985).Уведзены сухі закон,забаранялася прадажа гарэлкі.

57. Спробы мадэрнізацыі сав.грам.-пал. сістэмы пад час палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР.

Галоўныя змены у грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой пал. 80 -- першай пал. 90-х гг. звязаны з: палітыкай «перабудовы»;

пераходам ад аднапартыйнай сістэмы да шматпартыйнасці;

працэсам пераходу ад унітарнай дзяржавы да набыцця рэспублікамі суверэнітэту; распадам СССР і ўтварэннем СНД.

Змены у грамадска-палітычным жыцці пачынаюцца з 1985 г., калі новым кіраўніком ЦК КПСС стаў М.С.Гарбачоў. Была аб'яў-лена палітыка, якая атрымала назву «перабудова». («Перабудова» гэта курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця: курс рэфармавання савецкай сістэмы.) Прыкметных асаблівасцей у рэфармаванні ўнутрыпалітычнага жыцця БССР у гэты час не назіралася. Адным з рэальных дасягненняў «перабудовы» была абвешчаная кіраўніцтвам СССР палітыка галоснасці — права на свабоду слова.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны ва ўмовах поўнага бяссілля саюзнай улады, разгортвання рэвалюцыі суверэнітэтаў падпісалі у Белавежскай пушчы пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якое было зацверджана Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Падзенне КПСС абумовіла развал СССР.

58. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў БССР.

Пад час грамадзянскай вайны 1918-1920 г існавала сістэма ваеннага камунізму, па іншаму ўвядзенне харчразвёрздкі – даваць злішлі прадукцыі на патрэбы дзяржаўнай арміі.Харч атрады – узброеныя каманды, якія забіралі не толькі злішкі, але і ўсё астатняе. Грамадзянская вайна скончылася і паўстала пытанне аб змяненні палітыкі ваеннага камунізму. 1920-1921 г сістэма ваеннага камунізму прывяла краіну да катастрофы, галадала 40 млн насельніцтва.Сяляне імкнуліся пасадзейнічаць на кіраўніцтва, выступалі за адмену ваеннага камунізму. 50 тыс салдат, на чале з Міхаілам Тухачэўскім падаўлялі паўстанне ў Тамбове. У сакавіку 1921 г адбылася такая падзея, як Кранштацкі мяцеж. Кранштат-крэпасць, якая прыкрывала Ленінград.Сутнасць:матросы прызываліся з Паволжжа, дзе быў голад, яны зналі, што адбываецца ў іх на радзіме. Таму матросы патрабавлі адмены палітыкі ваеннага камунізму. Троцкі падавіў гэтае паўстанне. Пасля падаўлення паўсання было зразумела, што гэтак прадоўжвацца болей не можа.Па гэтаму была ўтворана група на чале з Мікалаем Бухарыным – распрацавалі новую эканамічную праграму НЭП 1921-1928. Уводзілі новыя мерапрыемствы: замена харчразвёрздкі на харчпадатак (людзі ведалі памеры падаткаў, якія патрэбна ўнесці ў дзяржаву, а злішкі прадукцыі рэлізаваліся на рынку ), зямля аддавалася сялянам на розныя патрэбы (у арэнду, ва ўласнасць, наёмную працу), дробныя прадпрыемствы аддаваліся ва ўласнасць, змянялася зарабатная плата, ад якасці і колькасці работы працаўніка, увядзенне савецкага чырвонца 1922 г.

1920 – план ГОЭЛРО (дзярж эликтрыфикацыя)

59. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства.Індустрыялізацыя.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР.

У 20-я гг. пачалi развiвацца розныя формы кааперацыi, паступовы пераход дробных сялянскiх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкi зямлi на ўмовах НЭПа.. Калектывізацыя - аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. У канцы 20-х гг, згодна палiтыкi Камунiстычнай партыi i савецкай дзяржавы, быў ўзяты курс на паскораную калектывiзацыю ў яе вышэйшых формах. Мэта – у кароткi тэрмiн парвесцi калектывiзацыю вескi i ўзяць у яе сродкi для патрэб iндустрэялiзацыi. Пачатак рэалiзацыi такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызiс, якi ўзнiк у краiне зiмой 1927—1928 гг. У гарадах пачалiся перабоi ў забеспячэннi прадуктамi, давалося ўвесцi картачную сiстэму.

Сутнасць iндустрыалiзацii заключалася ў наступным: весцi эканамiчнае будаўнiцтва пад такiм вуглом гледжання, каб СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, ператварыць у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі на 1928-1932 гг., у час якога планаваліся стварэнне буйной прамысловасці, рэканструкцыя ўсей народнай гаспадаркі. У строй дзеючых было ўведзена 538 прадпрыемстваў, сярод іх швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі», фабрыка «КіМ» у Віцебску, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш. У другой пяцігодцы (1933-1937 гг.) ставілася задача развіваць машынабудаванне, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. У строй дзеючых уступілі: Гомельскі шкляны, Крычаўскі цэментавы заводы, Мінская ЦЭЦ і інш. Задачай трэцяй пяцігодкі (1938-1942 гг.) было паскарэнне развіцця прамысловасці, машынабудавання. Але не было рэялізавана, у сувязі з ВАВ.

61. Нарастанне экалагічных праблем. Чарнобыльская тэхнагенная аварыя і яе наступствы, прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эк.росту і ўзнікненне цяжкасцей ў сац.сферы.

Нязмерную шкоду нанесла рэспублiцы аварыя на Чарнобыльскай

АЭС 26 красавiка 1986г.Прычына выбуху: пачалося хуткае нагрэванне вады, якая павінна была ахалоджваць рэактар, таму патрэбна было замяніць насос.Ён быў заменены, але не па інструкцыі. З гаспадарчага абароту выведзена 300 тыс.га сельгасугоддзяу, а недабор сельгаспрадукцыi склау 3,5 млрд.руб. На сацыяльнае развiццё БССР непасрэдны уплыу аказвае i экалогiя. У пачатку 80-ых гадоу выкiды шкодных рэчау у атмасферу склалi 3 млн.тон у год. Узровень забруджвання рэк i азёр дасягнуу крытычнай мяжы. Пад канец 80-х гадоу становiшча некалькi стабiлiзавалася. Былi пашыраны паунамоцтвы Дзяржкамiтэта БССР па ахове прыроды.У 1980г. былi прыняты "Асноуныя напрамкi аховы i аздараулення навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстоування рэсурсау Беларусi на 1991-95г.г. i на перспектыву да 2000г."

60. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР.Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай праысловасці.Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

1946-1950г. – 4ая пяцігодка па аднаўленню разбуранай вайной сельскай гаспадаркі.

1941-1944 – пад акупацыяй тэрыторыя Беларусі.Знішчана ўся цяжкая прамысловасць.Пастрадалі не толькі прадпрыемствы, але звыш 3 млн 20 тыс чалавек загінула,кожны трэці.Да 1950г. быў адзін падыход да страт,усе загінуўшыя ў концлагерах не ўлічваліся,тыя,хто паехаў на работы ў фашысцкія арміі,тыя,хто быў у партызанах.У сярэдзіне пяцігодкі аднаўленне было зроблена. Аказвалася дапамога з боку ААН,з боку іншых рэспублік,якія меней пастрадалі ў гады вайны.. Узнікаюць гіганты сусветнага масштабу: МАЗ,МТЗ,Мотавелазавод. Экстэнсіўныя мадэлі: - Ні за кошт якасці,а за кошт колькасці. Новая тэхнічная рэвалюцыя:

1.Укараненне аўтаматызацыі

2.Вынаходніцтва і выкарыстанне новых відаў энергіі

3.Вынаходніцтва і выкарыстанне новых матэрыялаў(пласмаса)

Интэнсиуны – за кошт якасти (дасягненне навуки и тэхники)

62.Культурнае і духоўнае жыццё ў БССР.Станаўленне і развіццё

сав.бел.культуры. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-50 г 20 ст.Адносіны да рэлігіі і царквы.

Беларусізацыя - палітыка афіцыйных улад, якая садзейнічала нац.-культ. будаўніцтву Беларусі ў перыяд 1924-29гг. Беларусізацыя прадугледжвала цэлы комплекс мерапрыемстваў па адраджэнню бел. нацыі, культуры, школы, мовы. У гэтыя гады былі  праведзены наступныя мерапрыемствы. 1) Дзярж. был  абвешчаны 4 мовы - бел., рус., польск.,яўрэйская. Адбываўся перавод навучання  ў школах пераважна на бел. мову. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў,   кніг на бел. мове. Было  створана выдавецтва "Савецкая Бел.", адкрыта Бел. дзярж. бібліятэка. 2) Палітыка беларусізацыі  спрыяла ліквідацыі непісьменнасці  дарослага насельніцтва. У 1921г. адкрыўся БДУ. Дзейнічала С/г акадэмія ў Горках,у Віцебску-ветэрынарны інстытут. У 1922г.быў адкрыты інстытут бел. культуры, ператвораны ў 1929г. у бел. акадэмію навук. Першымі акадэмікамі сталі Купала, Колас, Жылуновіч. Паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Адбывалася станаўленне Першага Бел. дзярж. тэатра. Тут ставіліся спектаклі "Паўлінка", "Тутэйшыя" па п'есах Купалы. У 20-я гг. ХХст. былі апублікаваны паэмы "Новая зямля", "сымон-музыка" Коласа. Адбывалося станаленне бел. савецкага кіно. Быў створаны першы бел. мастацкі  фільм аб грамадзянскай вайне "Лясная быль" (рэжысёр - Гарыч). Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу звязаная адмовай ад нэпа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі.Адносіны да рэлігіі былі негатыўныя. Царквы ператвараліся ў хлявы, канюшні, частка светароў была асуджана.

63.Асноўныя дасягненні бел-мастацкай культуры і навукі ў 60-80 г 20 ст. Змена ў культ-дух жыцці бел.народа ў канцы 1980 г.

Ужо ў др.пал.60-х гг.20ст. рэзка змацнілася ідэалагізацыя культ. жыцця. На першае месца была пастаўлена марксісцка-ленінская адукацыя, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з камуністычным светапоглядам. Вывучаліся ў першую чаргу гісторыя КПСС, гісторыя КПБ, навуковы камунізм. У 70-х гг. ХХст. адбыўся пераход да ўсеагульнай сяр. адукацыі. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму навучання, пашырылася выкарыстанне тэхнічных сродкаў у працэсе навучання прадметам. Павялічылася колькасць навучэнцаў ПТВ. Паспяхова развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. Да 1985г. у рэспубліцы дзейнічала 33 ВНУ.На мэты навукі дзяржава выдзяляла значныя сродкі. Цэнтрам навук   рэспублікі, як і раней, з'яўлялася Акадэмія навук Бел. Выраблялася прадукцыя, якая служыла выкарыстанню энергіі атама, асваенню космасу. Беларусы Клімук,   Кавалёнак сталі сусветна вядомымі лётчыкамі-касманаўтамі СССР. Выйшла "Хатынская аповесць" Адамовіча,здабыткам бел. літ-ры пра сучаснасць з'явіўся раман Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". У 1974г. камедыя Крапівы "Брама неўміручасці".У 70-я гг. кінастудыя "Беларусь-фільм" выпусціла фільмы, прысвечаныя вайне (шмат-серыйная тэлестужка "Руіны страляюць", "Альпійская балада" рэжысёра Сцяпанава). У бел. музыцы вядомымі сталі оперы  "Зорка Венеры"   Смольскага "Францыск Скарына". У выяўленчым мастацтве былі створаны знакамітыя палотны Савіцкага "Пакаранне смерцю", "Партызанская мадонна". Асобае месца займае творчасць мастака Сачова, карціны якога пачалі з'яўляцца на выстаўках. Сярод манументальнага мастацтва вылучаюцца мемарыяльныя комплексы "Хатынь", "Курган Славы", комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой. 64. Брэсцкі і Рыжскі мірныя дамовы ў гістарычным лёсе бел.народа.Беларускае пытанне пры афармленні версальска-вашынгтонскай сістэмы. Беларуская эміграцыя. 26 кастрычніка ( 8 лістапада)1917 быў правазглашоны дэкрэт аб міры.Бальшавікі на чале з Леніным звярнуліся да Антанты , каб дамовіцца аб міры. Але Англія і Францыя адмовілася ад перамоў.У 1918г у Брэст-Літоўску пачаліся сепарацкія перамовы з Германіяй.Кіраўніком сав.дэлегацыі быў Леў Троцкі 18 лютага 1918г.-германскія войскі распачалі новае наступленне. Бальшавіцкія войскі павінны былі адступаць. 3 сакавіка 1918г.-быў падпісаны Брэст-Літоўскі мірны дагавор.Делегацыя ад БНР( кіраўнік – Язэп Варонка), якая прыехала ў Расію, удзел у падпісанні дагавора не прыняла.Савецкая Расія і Германія падзялілі тэрыторыю беларусі. 11 лістапада 1918г адббылася рэвалюцыя ў Германіі.Новы ўрад адазваў свае войскі з акупіраваных бел.зямель.Але гэты вывад войскаў зацягнуўся да 1919 г. У жніўні 1920г. Быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, згодна з якім тэрыторыя зах.Беларусі адышла ў склад Польшчы.Т.я. 1 Сусветная вайна завяршылася, то патрэбна было зрабіць вынікі, таму Англія, францыя, ЗША сабраліся ў Версале-28 чэрвеня 1918г.і падпісалі мірныя дамоўленнасці. 12 лістапада 1918г.у Вашынгтоне былі падпісаны дамоўленнасці – Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.У сувязі з гэтым, страны пераможцы мелі правы на выхад у Тіхі акеян.

У 1926-1938г.у час Сталінскіх рэпрэсій пражывала 9 800 000 чалавек, 3,5 млн чалавек пражывала за межамі нашай краіны.

65. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нац.-культ.становішча зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

У адпаведнасцị з Рыжскịм мịрным дагаворам памịж сав. Р. ị Польшчай да тэрыторый апошняй былị далучаны Гродненская, а так сама значная частка Мịнскай ị Вịленскай губерняў. Гэтыя тэр. атрымалị назву Зах. Бел. У Польшчы яны называлịся Усходнịмị Крэсамị ị былị падзелены на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Беластоцкае ị Вịленскае. К верасню 1939г. колькасць насельнịцтва гэтых тэрыторый дасягнула 5 млн чал. Пасля далучэння да Польшчы цяжкае становịшча эканомịкị бел. губерняў не палепшылася. Прамысловасць аднаўлялася марудна ị нават у 1939 г. недасягала ўзроуню 1913. Адзịнай галịнай прамысловасцị, якая набыла значнае, была дрэваапрацоучая.Буйнейшымі прадпрыемствамі былі: Лідскі Піўзавод, Тытунёвая фабрыка, Вулкан-Энэргія спічачная фабрыка ў Пінску. Т. с. атрымала развịцце перапрацоука с/г прадукцыị, асаблịва прадукцыя жывелагадоулị. У галịне с/г Зах. Бел. з'яулялася зонай буйнейшага ў Еуропе памешчыцкага землеуладання. К 1939г. на хутары было пераселена 43% сялянскịх гаспадарак. С/г рабочыя з/п атрымлịвали амаль цалкам натурай. Асаблịва цяжкịм было становịшча беспрацоуных, большасць з якịх не атрымлịвала нịякай дапамогị, дрэннае мед. абслугоуванне ị цяжкịя умовы жыцця з'улялịся прычынай хвароб ị нов эпịдэмịй. З-за цяжкай долị дзесяткị тысяч жыхароу выязжалị у ịнш краịны на сезон работы цị эмịгравалị. З 1921 па 1939 колькасць эмịгрантау склала ≈130 тыс. чал.

66. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

27 лістапада–2 снежня 1943г. – Тыгеранская канферэнцыя (паўстала пытанне аб стварэнні арганізацыі ААН, каб мела вялікія паўнамоцтвы, замацавала новае дзяленне свету пасля II сусв.вайны,была гарантам міру і бяспекі. ЗША–Рузвельд, Англія-Чэрчэль,Расія-Сталін (ад Бел.прысутнічаў Андр.Андр.Грамыка, ен прапанаваў уваход 7 сав. рэспубл.,Рузвельд і Чэрчыль былі супраць. Кан.жніўня 1944г.БССР вяла перамовы з Польшчай (усе пыт.абгрунтоўваліся з Масквой). 28 жніўня 1944г. канфер. па ствар ААН у г.Думбардан-Оксе, ЗША (кір-к дэлегацыі Грамыка прапанав.уключ.у ААН 16 рэсп. Ад СССР ). Люты 1945 –(Ялта) Крымская канферэнцыя (Рузвельд, Чэрчэль,Сталін). Вырашана: не больш 2-3 рэсп.ад СССР прыняць у ААН. 25 красавіка 1945г. у г.Сан-Францыска адбылася апошняя канферэнцыя аб стварэнні ААН (ад СССР запрошана РСФСР, але БССР і УССР прыхалі без запроса, пастаўлена пыт.аб уключэніі БССР і УССР,большасць краін падтрымала – за вялікі уклад у перамогу над фашысцкімі захопнікамі і яе саюзнікамі). БССР прадстаўляў Кісялёў. Кіраўніком ААН спачатку быў генеральны сакратар Кохе Анан, зараз Пан Гемун.

68. Нарастанне крызісу сав-сац.сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сілаў на сусветнай арэне. Працэсы дэмакратызацыі ў БССР і складване шматпартыйнасці падчас палітыкі перабудовы.

У перыяд 80-х гадоў 20 ст. Паміж капіталістычнымі і сацыялістычнымі сістэмамі адбываліся не толькі палітычныя, але і эканамічныя супрацьборства. Расло незадавальненне сац.краін палітыкай СССР.У др.пал.80г распачынаецца ў сац.краінах усх.Еўропы народная рэвалюцыя, яна прайшла амаль бескроўна. Кіраўнік Румыніі быў арыштаваны. Чэхаславакія падзялілася на Чэхію і Славакію мірным пуцём.Адбыўся крах сац.сістэмы ва ўсх.Еўропе. Такім чынам у др.пал.80г.быў зроблены выбар дэмакратычнага шляху развіцця, які быў абвешчаны ў 1985г.новым кіраўніком ЦК КПСС Гарбачовым і атрымаў назву палітыкі перабудовы. У БССР працягвала існаваць адзіная партыя КПБФарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства.Рост грамадзянскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989г. апазіцыйнага руху пад назвай Беларускі народны фронт за перабудову Апошняй спробай вярнуць усё на сваі месцы быў жнівенскі путч( спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў Маскве ў 1991г. .У 1989г адбыўся перапіс насельніцтва. Больш за 80% прызналі бел.мову, як родную.

8 снежня 1991 – распад СССР у Белавежская пушчы кiраўнiкi Расii, Беларусi i ўкраiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагавор 1922 г. аб утварэннi СССР i тым самым канчаткова разбурылi вялiкую i магутную дзяржаву. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

69. Абвяшчэнне Рб. Заканада

ўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту РБ. Утварэнне СНД.

Пераход да перабудовы грамадства на дэмакратычных асновах нечакана для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва СССР вывеў на першае месца нацыянальныя праблемы. Найбольшую вастрыню яны спачатку атрымалі у Прыбалтыцы, але у хуткім часе ахапілі усе рэспублікі. Уздым нацыянальнага руху выявіўся у актыўнай падтрымцы ідэі суверэнітэту. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Было абвешчана вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі БССР і яе законаў. Гэтым быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум аб захаванні СССР, у якім прынялі удзел 9 з 15 рэспублік, 7 яго ўдзельнікаў выказаліся «за». Але дзяржаўны пе-раварот у Маскве у жніўні 1991 г., які меў на мэце захаванне СССР, толькі паскорыў яго распад. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы. Разам з абвяшчэннем незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне.

У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў пагадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi. Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне РБ як суверэннай дзяржавы. РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай. Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і се'ння: герба і сцяга. Сцяг складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палос чырвонага і зяленага колеру, ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Ліпень 1994 г. – выбары прэзід. РБ (кандыдаты – Шушкевіч, Дубко, Пазняк, Новікаў, Кебіч, Лукашэнка

70. Асноўныя тэндэнцыі грам.-паліт.жыцця РБ. Шляхі ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнтцкай формы кіравання.Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004.Кансцітуцыя РБ 1994 г.

27 ліпеня 1990г.вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. Афаріленне дзяржаўнай незалежнасці РБ было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991г.было прынята рашэнне вярхоўнага савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990г. На наступны дзень 26 жніўня 1991г.быў прыняты закон (аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР), 19 верасня 1991г.вярхоўны савет прыняў закон аб назве БССР у адпавелнасці з якім яна пачала называцца РБ. 14 мая 1995г.на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі-герба і сцяга. Другі рэферэндум быў 24 лістапада 1996г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: 4-прэзідэнтам РБ, 3-верхоўным саветам. Канстытуцыя РБ была прынята вярхоўным саветам 15 сакавіка 1994г. Канстытуцыя устанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У выніку выбараў, праведзенных летам 1994г.болей за 80% аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. У 2001г.ён паўторна быў абраны прэзідэнтам РБ.

71. Асноўныя тэндэнцыі сац-эк. развіцця РБ. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі.

На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання. Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР. Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем. Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996—2000 гады». Сення ў рэспублiцы прыпынена далейшае падзенне вытворчасцi i забяспечаны некаторы рост прамысловай i сельскай гаспадаркi.

72. Геапалітычнае становішча РБ. Роля Беларусі ў станаўленні і стварэнні СНД. Міжнароднае прызнанне суверэннай РБ.

Беларусь, а іменна Полацк знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. 8 снежня 1991г.у Віскулах у Белавежскай Пушчы адбылося стварэнне садружнасці незалежных дзяржаў ( Беларусь, Украіна, Расія). 21 снежня 1991г.прэзідэнт Казахтана Назарбаеў запрасіў у Алма-Ату (Астана) на сустрэчу тых, хто хацеў увайсці ў СНД. Узбекістан, Таджыкістан, Кыргізстан, Туркменістан, Казахстан – увайшлі ў СНД. Потым прыядналіся Азербайджан, Арменія, Малдова. Прыбалтыка і Грузія не ўвайшлі. Мінск – сталіца СНД. 30 снежня 1991г.кіраўнікі пераехалі ў Мінск. У 1993г.Грузія стала 12-тай дзяржавай у СНД.

73. Працэс стварэння саюза Беларусі і Расіі. Месца РБ у інтэграцыйных працэсах на постсав. і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму.

2 красавіка 1996г. Падписали дакумент аб стварэнни супольництва суверэнных рэспублик. 2 красав. 1997 г. прэзід. Расіі і Бел. падпіс. ў Крамлі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.. 25 снежня 1998 г. бакі падпісалі дэклар. аб дальнейш. яднанні Бел. і Расіі. 8 снежня 1999 – дагавор аб утвар. Саюзнай дзярж. 26 стодз. 2000 г. – дагав. увайшоў у сілу.

74. Духоўнае і культурнае жыццё бел.народа на мяжы 20-21 ст. Нац-культ.адраджэнне. Далейшае фарміраванне бел.нац.ідэі. Асэнсванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літ-ры і мастацтва.

Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным Адраджэнні сучаснай Беларусі мае стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і функцыяніраванія роднай мовы.У студзені 1990 гбыў прыняты закон “Аб мовах у БССР” які ўстанавіў,што дзяржаўнай мовай Беларусі з’яўляецца бел.мова. Разам з тым закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовайУ сяр 90-х гг. на бел.мову навучання перайшлі мн школы i выш. навук. установы. На Усебел рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе руск. мовы на Бел.. Большасць нас-ва выказалася за наданне роуных правоу бел. i руск. мовам. Палажэнне аб існаванні 2-юх раунапраун. дзярж. моу у рэспубл. замацавана у Канстытуцыі РБ.. У 1991 г. Вярх.Савет прыняу таксама Закон аб куль-ры, які накіраваны на адраджэнне бел. куль-най спадчыны У галіне выш. адук. адбыл пераутварэнне шэрага дзярж. інстытутау ва універітэты i акадэміі Адб. пераход да масавай выш. адукацыі Гал. мэтай выш. школы з'явілася дасягненне сусв. стандартау у падрыхтоуцы спецыялістау выш. кваліфікацыі., Леанід Дайнека раман «Меч князя Вячки» прысвечаны часам Полацкага княства, Раман «Жалезныя жалуды» Уладзіміра Арлова, як\ прысвящ дзейнасць Полаччыны. Папуляр. карыс-таюцца творы Кастуся Тарасова «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцці Рагнеды» i шш.Генрих Далідовіч у «Гаспадар-камень», «Па-буджаныя» расказвае пра лес дзеячау Беларускай Народнай Рэспублш (БНР). Апов. Васгля Быкава «Сцю-жа», «Сцяна».І.Шамякін(Чернобыль) «Злая зорка», аповесщ «Ахвяры», «Сатаншсю тур» i шш. аповесць Сяргея Грахоускага «А маци не спиць».

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]