Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istoria_belarusi_novye.docx
Скачиваний:
146
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
144.97 Кб
Скачать

15. Суперніцтва вкл з Маскоўскай дзяржавай. Лівонская вайна.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Ваенная кампанія 1500–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1506 г. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1506–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Значна пагоршылася пасля 1537 года знешнепалітычнае становішча ВКЛ 25-гадовая Лівонская вайна(1558-1583), якую веў за выход да Балтыйскага мора Маскойскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваей вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Выхад да Балтыйскага мора закрывалі Польша, ВКЛ, Лівонія(Лівонскі ордэн). Вайна вымусіла ісці на заключэнне дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай у мэтах абароны і вызвалення захопленных маскоўскімі войскамі зямель. У 1558 г. маскоўскія войскі распачалі баявыя дзеянні супрать ордэна. Магістр ордэна папрасіў паратунку ў ВКЛ. ВКЛ ўзяло пад апеку Лівонію → цэнтр баявых дзеянняў- бел.землі.Маскоўскія войскі імкліва пайшлі ў наступленне. У 1562г. яны стаялі каля стен Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. На пачатку зімы 1563г. вялікія сілы рускіх ратнікаў рушылі на Полацк. На чале з Іванам IV(Жахлівы). З 31.01.1563-16.02.1563 аблога Полацка. У 1594г. Расійская дзяржава ўзнавіла вайну. Мэтай чарговага паходу маскоўскага войска стала авалоданне Менскам і Новагародкам. Пад Чашнікамі на рацэ Уле велікакняжацкае войска гетмана Мікалая Радзівіла разграміла ўдвая большы абоз баярына Шуйскага.Пачалася пазіцыйная вайна. У канцы 1570-х гг. Пасля утварэння РП ваенны паход за вяртанне ўсходніх зямель узначальваў кароль Стафан Баторый.

У 1512 г. яны ўзнавіліся, а ў 1514 г. маскоўскае войска, авалодаўшы Смаленскам, рушыла ў глыб ВКЛ у напрамку Друцка і Оршы. Прыпыніць гэту 80-тысячную армію павінна было крыху большае за 30 тыс. велікакняжацкае войска на чале з вядомым палкаводцам, найвышэйшым гетманам Вялікага княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж гэтымі далека не раўназначнымі па колькасці сіламі адбылася 8 верасня 1514 г. на рацэ Крапіўне пад Оршай. Перамагло войска Вялікага княства. Гэта дазволіла на пэўны час спыніць памкненні Васіля III авалодаць cyседнімі заходнімі тэрыторыямі. Пасля бітвы пад Оршай вайна цягнулася яшчэ 8 гадоў. У 1522 г. было заключана мірнае пагадненне паміж Масквой і Вільняй, па якім Смаленск замацоўваўся за Вялікім княствам Маскоўскім. Апошняя ў першай палове XVI ст. вайна, у якой Вялікае княства Літоўскае адваявала толькі Гомель, адбылася ў 1534—1537 гг. Пасля гэтага 20 гадоў паміж Літоўскім і Маскоўскім вялікімі княствамі ваенных канфліктаў не адбывалася.

1512-1522 --- 3 вайна

1534-1537 ---- 4 вайна

Вынікі Лівонскай вайны для ВКЛ:

1.Саюз з Польшай 2.Падрыв эканомікі і палітычнай стабільнасці дзяржавы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]