Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.яз №4.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
161.79 Кб
Скачать

5. Лексіка паводле ўжывання

У адносінах выкарыстання словы сучаснай беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі. Адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх адукацыйнага і культурнага ўзроўню, месца жыхарства, прафесіі, другія – толькі жыхарамі той або іншай мясцовасці, людзьмі пэўнай прафесіі ці прадстаўнікамі асобных сацыяльных груп. У залежнасці ад ужывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнанародную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывання. У склад лексікі абмежаванага ўжыванняўваходзяць словы, выкарыстанне якіх абмежавана тэрыторыяй (дыялектызмы), родам дзейнасці, прафесіяй (тэрміны і прафесіяналізмы), пэўным сацыяльным асяроддзем (жарганізмы).

Агульнанародныя словы складаюць аснову лексічнай сістэмы беларускай мовы: з іх дапамогай людзі фармулююць і выказваюць свае думкі, ад іх рознымі спосабамі ўтвараюць шматлікія новыя лексічныя адзінкі. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя).

Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную. Коратка спынімся на гэтых лексічных разрадах.

Словы, якія ўжываюцца ў мясцовых гаворках і пашыраны толькі на пэўнай тэрыторыі, называюцца дыялектнымі, абодыялектызмамі (ад грэч.dialektos– гаворка). Дыялектызмы – частка слоўнікавага складу беларускай мовы, частка яе лексічнага багацця. Іх ужыванне абмежавана пэўнай тэрыторыяй, але гэтыя словы надзвычай важныя тым, што адлюстравалі гісторыю жыцця і пазнавальны вопыт беларускага народа, самабытныя асаблівасці яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Дыялектная лексіка з’яўляецца крыніцай узбагачэння агульнанароднай лексікі беларускай мовы. Шмат якія словы, некалі вядомыя толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ўжывання, што сталі агульнанароднымі.

Словы, якія выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі людзей, аб’яднаных агульнасцю навуковай, тэхнічнай і іншымі відамі прафесійнай дзейнасці, адносяцца да спецыяльнай лексікі. У складзе спецыяльнай лексікі вылучаюцца дзве групы слоў – тэрміны і прафесіяналізмы.

Словы, якія служаць для дакладнага абазначэння паняццяў у розных галінах навукі і тэхнікі называюцца тэрмінамі: арбіта, камета, перпендыкуляр, трапецыя, марфема, суфікс, атам, гальванометр, верш, эпіграма, аазіс, мерыдыяні інш. Кожная галіна навукі і тэхнікі мае сваю сістэму паняццяў, якой у лексіцы адпавядае пэўная сістэма тэрмінаў. Сукупнасць тэрмінаў той ці іншай галіны навукі, тэхнікі або культуры называеццатэрміналогіяй.

У асобных сферах прафесійнай дзейнасці нярэдка ўзнікае неабходнасць вычльеніць, дэталізаваць і дыферэнцаваць прадметы і прылады працы, іх часткі, вытворчыя працэсы і дзеянні, што прыводзіць да з'яўлення адпаведных слоў-назваў. Словы, якія выкарыстоўваюцца толькі людзьмі пэўнай прафесіі, адносяцца да прафесіяналізмаў. Прафесіяналізмы адрозніваюцца ад тэрмінаў тым, што ўжываюцца ў гутарковай мове людзей пэўных прафесій як паўафіцыяльныя назвы з мэтай больш дэталёвай дыферэнцыяцыі асобных прадметаў і паняццяў, якія ў агульнанароднай мове не дэталізуюцца і не дыферэнцыруюцца. Напрыклад, у мове друкароў асобныя разнавіднасці двукосся называюццаелачкамі(« ») ці лапкамі(,, “), а ў літаратурнай мове існуе толькі адна агульнавядомая тэрміналагічная назвадвукоссе.

У вуснай гутарковай мове асобных сацыяльных груп людзей сустракаюцца такія словы, якіх або няма ў літаратурнай мове, або яны ёсць, але маюць зусім іншае значэнне. Словы, якімі карыстаюцца пэўныя сацыяльныя групы людзей у вуснай гутарковай мове замест агульнанародных слоў, называюцца жарганізмамі (ад фр.jargon– умоўная гаворка). Жарганізмы сустракаюцца ў мове сацыяльна ці прафесійна абмежаваных груп людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамадстве і да т.п. Гэтыя словы маюць ярка выражаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і характэрны толькі для вуснай гутарковай мовы. Яны знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы і ў тлумачальных слоўніках не фіксуюцца. Жаргонная лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы) фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання, метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія жаргонныя словы, якпродкі, шнуркі(бацькі),ажур(парадак),гнаць(гаварыць няпраўду),базар(размова),бомбы, шпоры(шпаргалкі),халтурыць(нядобрасумленна выконваць працу),філоніць (ухіляцца ад працы),бабкі(грошы ўвогуле),зелень(долары),драўляныя(айчынная валюта) і інш.; у мове спартсменаў:рамка(вароты),гарчычнік (жоўтая картка),вольнік(барэц вольнага стылю) і інш.; прыклады армейскіх жаргонаў:салага(увогуле малады салдат),дух, чарпак(цічайнік),слон, дзед(радавы салдат у залежнасці ад часу знаходжання на тэрміновай службе),старлей (старшы лейтэнант),кусок(прапаршчык),самаход(самавольна пакі-

нуць воінскую часць), дэмбель (дэмабілізацыя), адкасіць (ухіліцца ад воінскай службы) і інш. У часы Вялікай Айчыннай вайны склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты), сабантуй (артабстрэл), кацёл (акружэнне), гасцінцы (снарады, міны) і інш. Пэўным жаргонам карыстаюцца людзі, звязаныя агульнасцю інтарэсаў, часам негатыўнага характару (напр., у лексіконе аматараў выпіць сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: налізацца, завязаць, пузыр, чарніла, фауст, псіхатроп, балбанэс і інш.). Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (фр. аrgot – замкнуты). Асноўная функцыя арго – быць сродкам адасаблення, аддзялення яго носьбітаў ад іншых людзей. У строга тэрміналагічным сэнсе арго – гэта мова дэкласаваных груп грамадства і крымінальнага асяроддзя: зладзеяў, карцёжных шулераў, кантрабандыстаў, наркаманаў і пад. У Расіі арго пачало складвацца ў 2-й палове ХІХ ст. пераважна ў гандлёвых цэнтрах, партовых гарадах, месцах ссылак. Аргатычная лексіка стваралася на базе натуральных моў. Аднак, каб ізалявацца ад грамадства, антысацыяльныя элементы выпрацавалі спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей. Дасягалася гэта шляхам скажэння і пераасэнсавання агульнанародных слоў: вышка (вышэйшая мера пакарання), стукач (даносчык), сціркі (ігральныя карты), макруха (забойства), дзірка (турма), вывеска (твар), пазычыць (украсці), шырмач (кішэнны злодзей), раскалоцца (прызнацца); выкарыстання запазычаных слоў (напр., бан у мове зладзеяў ‘вакзал’ з ням. bahnhof), а таксама шляхам перастаноўкі складоў у словах або дабаўлення да слоў новых элементаў (напр., чуха замест хачу, шывар замест тавар і інш.). Жарганізмы не ўваходзяць у лексіка-семантычную сістэму літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў мастацкіх і публіцыстычных творах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя.

Ужыванне жарганізмаў сведчыць пра нізкую моўную культуру, таму неабходна пазбягаць іх выкарыстання.