Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.яз №4.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
161.79 Кб
Скачать

2. Класіфікацыя лексікі

    1. Лексіка паводле значэння:

      1. словы з прамым і пераносным значэннем;

      2. адназначныя і мнагазначныя словы;

      3. сінонімы;

      4. амонімы;

      5. антонімы;

      6. паронімы.

    2. Лексіка паводле паходжання:

      1. спрадвечнабеларускія словы:

  • з індаеўрапейскай мовы;

  • з агульнаславянскай мовы;

  • з усходнеславянскай мовы;

  • уласнабеларускія словы.

      1. запазычаныя словы:

  • славянскія запазычанні;

  • неславянскія запазычанні;

    1. Лексіка паводле ўжывання:

      1. агульнанародная лексіка;

      2. лексіка абмежаванага ўжывання:

  • дыялектная,

  • жаргонная;

  • тэрміны і прафесіяналізмы;

      1. актыўная і пасіўная лексіка.

3. Лексіка паводле значэння

Словы могуць мець адно ці некалькі лексічных значэнняў. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адназначныя і мнагазначныя. Адназначныя словы маюць адно лексічнае значэнне. Характэрнай асаблівасцю гэтых слоў з’яўляецца тое, што яны суадносяцца толькі з адным якім-небудзь прадметам, з’явай, дзеяннем ці прыметай і толькі называюць іх. Напрыклад, слова бальзам называе прадмет “пахучая настойка на лекавых травах”, слова бубон – з’яву “запалення лімфатычных вузлоў, пераважна пахвінных і шыйных”, бактэрыястатычны прымету “які затрымлівае рост і размнажэнне бактэрый”, слова адсарбіраваць – дзеянне “паглынаць, усмоктваць”. Незалежна ад таго, выкарыстоўваюцца такія словы самастойна ці ў спалучэнні з іншымі словамі ў кантэксце, яны заўсёды маюць адно і тое ж значэнне, з’яўляюцца адназначнымі. Да адназначных у беларускай мове адносіцца большасць слоў, што абазначаюць розныя навуковыя і тэхнічныя паняцці, некаторыя назвы жывёл, птушак і рыб, раслін, прадметаў, асобных абстрактных паняццяў, прымет, уласцівасцей і дзеянняў. Такіх слоў у мове не вельмі многа, і яны заўсёды маюць прамыя значэнні.

Большасць слоў беларускай мовы − мнагазначныя. Наяўнасць у слове некалькіх значэнняў называецца мнагазначнасцю або полісеміяй. Мнагазначныя словы выклікаюць у свядомасці людзей уяўленні пра розныя прадметы і таму па-рознаму могуць тлумачыцца. Так, на пытанне: “Што такое бялок?” – большасць людзей найперш адкажа, што гэта “празрыстая частка птушынага яйка”. А хто-небудзь дадасць, што гэта “складанае арганічнае рэчыва, важнейшая частка жывёльных і раслінных арганізмаў” або “белая празрыстая абалонка вока”. Такім чынам, слова бялок мае тры значэнні, першае з якіх вядома ўсім носьбітам мовы, а два іншыя – людзям пэўнай прафесіі (біёлагам, акулістам). Высветліць, што абазначае мнагазначнае слова, можна толькі ў кантэксце. Большасць агульнаўжывальных слоў у беларускай мове адносіцца да мнагазначных.

Усе значэнні мнагазначнага слова грунтуюцца на асноўным значэнні, якое з’яўляецца прамым. Прамое лексічнае значэнне называе першапачатковае значэнне слова, гэта значыць, тое зыходнае значэнне слова, з якім слова ўзнікла і пачало выкарыстоўвацца ў мове і якое замацавалася за словам як пастаяннае. Слова становіцца мнагазначным тады, калі на аснове пэўнага падабенства, пераносу ўзнікае пераноснае значэнне.

У мове ёсць шмат слоў, якія складаюцца з адных і тых жа гукаў, аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, хоць маюць рознае значэнне, напрыклад: бор – ‘хімічны элемент’ і бор – ‘густы сасновы лес’. Словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць рознае значэнне, называюцца амонімамі ( ад грэч homos – ‘аднолькавы’ і onyma – імя). З’ява супадзення ў гучанні і напісанні розных слоў называецца аманіміяй.

Паколькі амонімы – розныя словы, то кожнае з іх фіксуецца і раскрываецца ў тлумачальных слоўніках у асобных слоўнікавых артыкулах. Пры гэтым кожнае слова-амонім пазначаецца надрадковай арабскай лічбай зверху справа ў канцы загаловачнага слова:

Дыета1 – спецыяльна падабраны па колькасці, хімічным складзе, каларыйнасці і кулінарнай апрацоўцы рацыён харчавання.

Дыета2 – утрыманне, якое атрымліваюць дэпутаты парламентаў некаторых краін.

У адрозненне ад амонімаў мнагазначныя словы падаюцца ў слоўнікавых артыкулах наступным чынам:

Анатомія – 1) навука аб будове жывых арганізмаў; 2) будова арганізма, органа; 3) перан. будова чаго-небудзь (напрыклад, будова грамадства).

Наяўнасць слоў-амонімаў у мове прымушае задумацца над прычынамі іх узнікнення. Адной з прычын аманіміі з'яўляецца тое, што асобныя новыя словы, якія ўзнікаюць у мове, супадаюць у гучанні і напісанні з тымі, якія ўжо існуюць у ёй. У выніку новае слова супала сваім гукавым складам са словам, якое ўжо існавала ў мове, і такім чынам узніклі два словы-амонімы.

Некаторыя амонімы з’явіліся ў выніку таго, што вельмі далёка разышліся значэнні некалі мнагазначнага слова. Паміж значэннямі гэтых слоў у сучаснай беларускай мове няма нічога агульнага, няма ніякай сувязі, таму кожнае з іх успрымаецца як асобная лексічная адзінка.

Частка амонімаў узнікла з запазычаннем, калі ў гучанні і напісанні словы супалі.

У сувязі з тым што ў мове, з аднаго боку, існуюць мнагазначныя словы, а з другога – розныя словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні, але маюць рознае значэнне, нярэдка вынікае неабходнасць размежаваць амонімы і мнагазначныя словы.

Спосабы размежавання амонімаў і мнагазначных слоў:

1. Шляхам падбору блізкіх па значэнні слоў, г. зн. сінонімаў. Возьмем дзве пары прыкладаў:

1. Хлопчык патачыў усе нажы. Шашаль патачыў усе бярвёны.

2. Зімой ваўкі лютыя. Наступілі лютыя маразы.

Паспрабуем спачатку замяніць дзеяслоў патачыў шляхам падбору сінонімаў. У першым прыкладзе дзеяслоўпатачыўможна замяніць дзеясловамнавастрыў, а ў другім – дзеясловампагрыз. Паколькі падабраныя словы не з’яўляюцца сінонімамі і не могуць ужывацца адно замест другога (нельга сказаць:Хлопчык пагрыз усе нажы ці Шашаль навастрыў усе бярвёны), то гэта значыць, што словыпатачыць¹ іпатачыць² – амонімы.

Падбяром сінонімы да слова лютыя. У першым прыкладзе словалютыя можна замяніць словамзлыя,у другім –страшныя. Прыведзеныя словы паміж сабой з’яўляюцца сінонімамі, і кожнае з іх можа ўзаемна замяняць адно другое ў прыведзеных прыкладах (можна сказаць:Зімой ваўкі злыя. Зімой ваўкі страшныя і Наступілі злыя маразы. Наступілі страшныя маразы). Гэта значыць, што словалютыяз’яўляецца мнагазначным.

2. Шляхам словаўтварэння ці формаўтварэння. Напрыклад, ад слова бор (‘стары сасновы лес’) утвараецца прыметнікбаравы, а ад словабор(‘хімічны элемент’) – прыметнікборны; ад дзеясловажаць(‘зразаць сярпом ці машынай’) – формужну, жнеш, а ад дзеясловажаць(‘паднімаць паступова штангу’) – формыжму, жмеші г.д.

3. Шляхам падбору аднакаранёвых слоў. Напрыклад, разгледзім словы завод– ‘прамысловае прадпрыемства’ ізавод– ‘прыстасаванне ў механізме гадзінніка’. Кожнае з іх суадносіцца з рознымі аднакаранёвымі словамі: першае – са словамзаводскі, другое – са словамізавесці, заводзіць, завадны. Значыць, словызавод¹ ізавод²– амонімы.

4. Шляхам выяўлення спалучальных сувязей. Параўн. словы каса – ‘доўгія заплеценыя валасы’ ікаса– ‘прылада працы’. Першае з іх можа спалучацца са словамізаплесці, расплесці, прыгожая, доўгаяі інш., другое – са словамікупіць, накляпаць, навастрыць, прыладзіць, вострая, лёгкая, новая, бліскучаяі г.д. Словагасцінецса значэннем ‘ласунак’ мажа спалучацца са словамідля дзяцей, купіць, у каробцы, смачны, а словагасцінецса значэннем ‘дарога’ – са словамішырокі, перайсці, пракласціі г.д. Як бачым, кожнае з гэтых слоў спалучаецца з рознымі словамі. Значыць,каса¹ікаса²,гасцінец¹ігасцінец²– амонімы.

5. Асноўны крытэрый размежавання амонімаў і мнагазначных слоў – гэта іх значэнне. Калі ў тэксце сустракаюцца словы, што аднолькава гучаць і пішуцца, то неабходна высветліць іх значэнне. Калі атрымаецца, што паміж гэтымі значэннямі ёсць што-небудзь агульнае, якая-небудзь сэнсавая сувязь, то гэта мнагазначныя словы. А калі няма – то гэта амонімы.

У кантэксце звычайна заўсёды дакладна выяўляецца значэнне слоў, таму амонімы не выклікаюць якіх-небудзь непаразуменняў у працэсе моўных зносін. Аднак неабходна ўлічваць, што ў некаторых выпадках недакладнае ўжыванне слоў-амонімаў можа прывесці да двухсэнсоўнасці. Напрыклад, двухсэнсоўным будзе сказ: Мы доўга хадзілі па лесе, але лісічак так і не ўбачылі, таму што не зусім ясна, што маецца на ўвазе: грыбы ці маленькія лісяняты. Каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці, неабходна думку выразіць больш дакладна, прыкладна так:Мы доўга хадзілі па лесе, але лісічак так і не ўбачылі: відаць, яшчэ не пара на гэтыя грыбы. Або:Мы доўга хадзілі па лесе, але лісічак так і не ўбачылі: не знайшлі лісінай нары.

Словы, якія называюць адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету, называюцца сінонімамі. З’ява поўнага ці частковага супадзення ў значэнні слоў, яікя па-рознаму гучаць і пішуцца, называеццасінаніміяй.

Сінонімы – гэта заўседы словы адной часціны мовы. Напрыклад, назоўнік велікан і прыметнік здаравенны не будуць сінанімічнымі.

Сінаніміяй абумоўлена наяўнасць у сучаснай беларускай мове шматлікіх груп слоў, якія маюць агульнае значэнне.

Група слоў, аб’яднаных агульнасцю значэння, г.зн. сінанімічнымі адносінамі, утварае сінанімічны рад. Напрыклад, вядомасць, слава, папулярнасць.Галоўнае, што аб’ядноўвае словы ў адным сінанімічным радзе, − гэта агульнасць іх значэння. Але ў кожным сінанімічным радзе ёсць слова, якое часцей за ўсё выкарыстоўваецца як назва адпаведнага прадмета ці з’явы і не мае ніякіх дадатковых адценняў значэння. Напрыклад, у сінанімічным радзе мерзнуць, зябнуць, калець, стыць, застыць, дубець, дубянуць такім словам з’яўляецца дзеяслоў мерзнуць; у сінанімічным радзе пах, дух, духмень, духмянасць, арамат, водар – слова пах. Тое слова сінанімічнага рада, якое найчасцей выкарыстоўваецца ў мове як назва адпаведнага прадмета ці з’явы называецца дамінантай не мае якіх-небудзь дадатковых адценняў значэння, лічыцца асноўным, або, сінанімічнага рада (ад грэч. – асноўны, галоўны). Асноўнае слова, ці дамінанта, заўсёды стаіць на першым месцы ў сінанімічным радзе.

Якія прычыны таго, што ў мове існуюць словы, якія па-рознаму гучаць ці пішуцца, але маюць аднолькавае ці блізкае значэнне? Сінонімы ўзнікаюць перш за ўсё ў выніку словаўтварэння. У мове нярэдка ўтвараюцца новыя словы, якія пачынаюць выкарыстоўвацца разам з тымі, якія ўжо існавалі, і, такім чынам, уступаюць з імі ў сінанімічныя адносіны. Вядома, цяпер цяжка вызначыць, калі з’явілася кожнае слова ў тым ці іншым сінанімічным радзе.

Сінанімічныя рады ўтвараюцца таксама ў выніку таго, што для абазначэння аднаго і таго ж прадмета, з’явы, прыметы выкарыстоўваюцца агульнанародныя словы і словы мясцовых гаворак, напрыклад: авадзень – здрок, падасінавік – асавік, балець – садніць, брыдкі – гідкі, нядаўна – кагадзе і да т.п.

Некаторыя сінанімічныя рады ўзнікаюць у выніку таго, што поруч з агульнавядомымі словамі ўжываюцца ўстарэлыя словы (лоб – чало, паляванне – ловы) ці словы, якія на пэўным этапе развіцця мовы выйшлі з актыўнага выкарыстання, а ў наш час зноў вяртаюцца ў мову ( канікулы – вакацыі, май – травень).

Важнай крыніцай папаўнення сінанімічных сродкаў з’яўляецца запазычанне слоў з іншых моў і выкарыстанне іх побач са спрадвечна беларускімі словамі. У выніку запазычання асобных слоў склаліся, напрыклад, такія сінанімічныя рады, як адмоўна, негатыўна; воплескі, апладысменты, авацыі; туга, настальгія.

Словы з супрацьлеглым значэннем называюцца антонімамі ( ад грэч. аnti – супраць і onyma – імя). З’ява проціпастаўлення слоў з супрацьлеглым значэннем называецца антаніміяй.

Словы-антонімы характарызуюць прадметы, з’явы, дзеянні і іх прыметы па якой-небудзь адной іх асаблівасці, уласцівасці, але з супрацьлеглых бакоў. Таму антанімічныя пары складаюць толькі словы адной часціны мовы, і пры гэтым такія, якія ў парным спалучэнні выражаюць супрацьлеглыя значэнні, суадносныя паміж сабой па якой-небудзь якаснай, колькаснай, часавай ці прасторавай характарыстыцы.

Але не ўсе словы маюць антонімы, таму што не ўсе прадметы і з’явы рэчаіснасці супрацьпастаўляюцца па сваіх якасна-колькасных, прасторавых, часавых і да т.п. прыметах з іншымі прадметамі і з’явамі. Таму і словы, што абазначаюць падобныя прадметы і з’явы, не маюць антонімаў (аловак, пяро, варона, верабей, карова, лілея, баравік, карась, пяцьдзесят і інш.).

Супрацьлеглае значэнне могуць выражаць словы, якія ў структурных адносінах поўнасцю ці толькі часткова адрозніваюцца паміж сабой, напрыклад: праўда – няпраўда, праўда – мана, далёка – недалёка, далёка – блізка.

Словы з супрацьлеглым лексічным значэннем, якія маюць адзін і той жа корань, але адрозніваюцца прыстаўкамі, адносяцца да аднакаранёвых антонімаў: добры – нядобры, рэлігійны – антырэлігійны, а якія па структуры адрозніваюцца паміж сабой тым, што гэта словы розных каранёў адносяцца да рознакаранёвых антонімаў.

Калі слова з’яўляецца мнагазначным, то яно можа ўтвараць некалькі пар антонімаў. Напрыклад, антонімам мнагазначнага слова гарачы ў розных яго значэннях з’яўляецца мнагазначнае слова халодны: гарачы чай – халодны чай (які мае высокую – нізкую тэмпературу), гарачы прыём – халодны прыём (прыём добразычлівы – стрыманы), гарачы чалавек – халодны чалавек (запальчывы, нястрыманы – спакойны, разважлівы).

Паронімамі называюцца словы (часцей аднакаранёвыя), якія маюць блізкае гучанне, але адрозніваюцца значэннем:

карыслівычалавек (які імкнецца да асабістай выгады)

карысныпрадмет (які прыносіць карысць)

асабістылёс чалавека (які належыць пэўнай асобе, прызначаны для яе; звязаны з канкрэтнай асобай)

асаблівы выгляд(не падобны да іншых, адметны; больш значны, чым звычайна)

несуцешныболь(якога або які немагчыма суцешыць)

несуцішны вецер (несціханы)

туліцца да печы(гарнуцца, хіліцца)

туляцца па вуліцах (блукаць, бадзяцца)

Як правіла, паронімы з’яўляюцца аднакарэннымі словамі, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі і аб’ядноўваюцца звычайна ў пары:

абагуліць // абагульніць;

абанент // абанемент;

цікавы // цікаўныі г.д.

Аднак нярэдка сустракаюцца паранімічныя рады і ланцужкі:

ганьбаваць // ганьбіць // ганіць;

адзінкавы // адзіночны // адзіны // адзінокі і інш.

Такое гукавое і структурнае падабенства розных па значэнні слоў называецца параніміяй.

Паронімы можна пазнаць па наступных прыметах:

    1. наяўнасць аднаго і таго ж кораня ў кожным слове лексічнай пары або групы (цярпімы – цярплівы, каларыйны – каларытны);

    2. вузкая дыферынцыраванасць лексічных значэнняў (прастудны – “які мае адносіны да прастуды” і прастудлівы – “схільны да прастуды”);

3) частая сугучнасць прыставак і суфіксаў (праезны, праязны, праездны; рассыпны, рассыпчаты);

4) прыналежнасць да адной часціны мовы (пілаванне – пілавінне, рухавы – рухомы). Радзей паранімічныя адносіны ўзнікаюць паміж дзеясловамі.

Шляхі ўзнікнення паронімаў:

  1. далучэнне да аднаго кораня розных прыставак і суфіксаў, ў выніку чаго атрымліваюцца словы, падобныя па гучанні, але розныя ці блізкія па значэнні (марфалагічны шлях) (белы – бяліць і бялець; бядабядак і бядняк, сусед – суседні і суседскі):

  2. пераасэнсаванне семантыкі аднаго са словаўтваральных варыянтаў і набыццё ім новага значэння (семантычны) (значэнне варыянта дрэўка ўстарэла і амаль выцеснена дрэўцам);

  3. запазычанні (адрасат і адрасант, абанент і абанемент, статут і статус).