Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.яз №4.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
161.79 Кб
Скачать

4. Лексіка паводле паходжання

Дыферэнцыяцыя лексікі паводле паходжання

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Спрадвечная беларуская лексіка

уласнабеларускія словы

Запазычаная лексіка

з блізкароднасных моў

усходнеславянскія словы

са стараславянскай мовы

агульнаславянскія словы

з іншых моў

індаеўрапейскія словы

Асноўную частку лексічнага багацця беларускай мовы складаюць словы, якімі карыстаюцца спрадвеку, а больш дакладна – з таго даўняга перыяду, калі продкі сучасных славянскіх народаў (беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў, чэхаў, славакаў, балгар, сербаў, македонцаў і інш.) карысталіся адной мовай. Яна і стала асновай розных славянскіх моў, даўшы ім назвы галоўных жыццёвых з’яў і паняццяў: чалавек, зямля, трава, ралля, думаць, добры, пяць, дзесяць і інш.

Лексіка, якая спакон вякоў існуе ў беларускай мове і служыць для ўтварэння новых слоў, называецца спрадвечнабеларускай. Аднак у адносінах паходжання гэта лексіка не з’яўляецца аднароднай, таму ў яе складзе вызначаюцца агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы.

Беларуская мова (разам з рускай і ўкраінскай) адносіцца да славянскай моўнай групы. У Ш тысячагоддзі да нашай эры пачала фарміравацца агульнаславянская (праславянская) мова, якая праіснавала звыш трох тысяч гадоў. У праславянскай мове за перыяд яе існаванняўзніклі шматлікія новыя словы, якія адлюстроўвалі пазнавальную дзейнасць славян, асаблівасці іх жыцця, тыя змены, якія адбываліся ў ім на працягу больш чым трох тысячагоддзяў. Агульнаславянскія словы ў роднасных мовах часам адрозніваюцца толькі фанетычна, напрыклад: бел. галава, руск. голова, польск. glowa, балг. глава; бел. жыць, укр. жіті, чэшск.ziti, балг. жівея.

З агульнаславянскага перыяду дайшлі да нас:

  • назвы сваяцкіх адносін: маці, сын, сястра, дзед;

  • назвы пораў году і адрэзкаў часу: дзень, ноч, месяц, раніца, зіма, лета;

  • назвы жывёл, птушак, рыб: заяц, змяя, арол;

  • назвы асоб паводле іх дзейнасці: ваявода, ганчар, купец;

  • назвы колераў: чорны, белы, сіні;

  • многія назвы расліннага і жывёльнага свету: лес, бяроза, яблыня, папараць, поле, жыта, авёс, гарох, птушка, воўк, пчала, варона;

  • назвы самых простых прылад працы: саха, каса, нож, сякера;

  • назвы большасці лікаў: два, тры, шэсць, пяцьдзесят, сто;

  • некаторыя грамадска-палітычныя і ваенныя тэрміны: род, племя, полк, страла;

  • органаў і частак цела чалавека і жывёлы: лоб, брыво, барада;

  • назвы абстрактных паняццяў: воля, вера, розум, любоў, памяць, страх.

Другую групу спрадвечна беларускіх слоў складаюць усходнеславянскія словы-назвы (агульныя для беларусаў, рускіх, украінцаў): каваль, пляменнік, грэчка, асака, араць, дзевяноста, сорак, квас. Гэтыя словы беларусы атрымалі ў спадчыну ад той мовы, якой карысталіся ўсходнія славяне ў VIII – XIII стагоддзях. Такія назвы ўзнікалі, як правіла, на аснове агульнаславянскай мове. Параўн. племя – пляменнік; адзін і дзесяць – адзінаццаць, піць – піва, мяць – мяліца.

Нацыянальную спецыфіку, самабытную адметнасць нашай мове надаюць найперш уласнабеларускія словы, якія ўзніклі ў перыяд яе фарміравання і самастойнага жыцця:світанне, абрус, бусел, бачыць, леташні, сачыць, гаспадар, славутыі інш. Уласнабеларускія словы звычайна маюць выразныя фанетычныя і словаўтваральныя прыметы:водгулле (прыстаўны в, падаўжэнне), прадмова (аканне), сяліба (яканне), слухач (зацвярдзелы ч), практыкаванне (падаўжэнне).

Каб высветліць, да якога пласта спрадвечнабеларускай лексікі адносіцца тое ці іншае слова, патрэбна параўнаць назвы таго ж самага прадмета або з’явы ва ўсіх славянскіх мовах. Калі гэтыя назвы сваім значэннем і вымаўленнем будуць аднолькавыя ці блізкія ва ўсіх ці большасці ўсходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай, славацкай) і паўднёваславянскіх (балгарскай, сербахарвацкай, лужыцкай) мовах, то дадзенае слова будзе агульнаславянскім; калі яны супадуць толькі ў мовах усходнеславянскай падгрупы, то слова будзе ўсходнеславянскім. А калі слова сустракаецца толькі ў беларускай мове, то яно ўласнабеларускае.

Спрадвечна беларускія словы складаюць аснову лексікі беларускай мовы, той грунт, на якім яна няспынна развіваецца і ўдасканальваецца. Аднак папаўненне лексікі адбываецца і іншым шляхам, калі новыя словы не ўтвараюцца ад наяўных у беларускай мове лексічных адзінак, а запазычваюцца з іншых моў.

Словы з іншых моў беларуская мова запазычвала на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Гэта тлумачыцца тым, што адну частку складаюць такія іншамоўныя словы, запазычанне якіх абумоўлена пазамоўнымі (нямоўнымі) фактарамі, паколькі беларусы жывуць к непасрэдным суседстве з рускімі, украінцамі, палякамі і літоўцамі, маюць эканамічныя, грамадска-палітычныя, навуковыя і культурныя сувязі з названымі і іншымі народамі, абеньваюцца з імі інфармацыяй у розных галінах жыццядзейнасці грамадства. Таму беларуская мова запазычыла шмат іншамоўных слоў, якія ўваходзілі ў яе лексіку як назвы такіх прадметаў і з’яў, навуковых, тэхнічных і грамадска-палітычных паняццяў, што з’яўляліся ў выніку падобных кантактаў паміж беларускім і іншымі народамі. Асаблівасцю іх з’яўляецца тое, што яны ўваходзілі ў лексічную сістэму беларускай мовы як назвы невядомых раней прадметаў і паняццяў. Другую частку іншамоўных слоў складаюць такія лексічныя адзінкі, запазычанне якіх абумоўлена ўнутрымоўнымі фактарамі, гэта значыць, яны былі запазычаны з мэтай упарадкавання лексічнай сістэмы, узбагачэння яе мастацка-выяўленчых магчымасцей, а не як назвы новых првадметаў і з’яў. Запазычаныя словы – гэта такія словы іншамоўнага паходжання, якія поўнасцю асвоены беларускай мовай. Запазычаныя словы перадаюцца на пісьме літарамі беларускага алфавіта, маюць фанетычныя і граматычныя формы, што ўласцівы беларускай мове. Звычайна іншамоўныя словы перадаюцца сродкамі беларускай графікі, вымаўляюцца, скланяюцца і спрагаюцца па правілах сучаснай беларускай мовы.

Асноўныя прыметы запазычаных слоў:

  1. э не пад націскам

  1. е ў першым складзе перад націскам

  1. пачатковыя а, э, у

  2. спалучэнні галосных у корні слова

  3. канцавыя націскныя галосныя

  4. канцавыя спалучэнні –ум, -ус, -уш; -ар, -ёр, эр; -аж, -яж

  1. цвёрдыя д і т

  2. зацвярдзелае ц

  3. адсутнасць падаўжэння паміж галоснымі

10) спалучэнні зычных у корані слова (асабліва больш чым дзве зычныя побач)

11) пачатковае ф

12) пачатковае дж

13) спалучэнні бю, вю, пю, фю

14) іншамоўныя часткі:

  • а-

  • анты-

  • архі-

  • аква-

  • акт-

  • археа-

  • аэра-

  • бія-

  • ген-

  • контр-

  • суб-

  • дэз-

  • пан-

  • транс-

  • супер-

  • гіпер-

  • рэ-

  • полі-

  • тэле-

  • фота

  • хрона-

  • аван

  • -філ і інш.

рэспубліка, ветэран, дэпутат, сістэматызацыя

легальны, метровы, герой, кераміка

акіян, этап, эпоха, універсіяда, урна

біясфера, леапард, дуэль, іон

кашнэ, суфле, бюро, галіфэ

акварыум, архіварыус, радыус, дыярыуш

кандуктар, біліцёр, катэр

ажыятаж, камуфляж

дыяметр, дэградацыя, тэарэма, тэзіс

цытадэль, цытата, цана, цэп

каса, група, калона, рэжысёр

лампада, анархія, сімптом, інструкцыя

фантазія, фара, фаза, філасофія

джынсы, джаз, джын, джоўль

бюро, гравюра, капюшон, фюзеляж

алагічны, адынамія

антыподы, антыдэмакратыя

архіважны, архімандрыт

акваторыя, акваланг

антракт, акт

археалогія, археаграфія

аэразоль, аэрафлот

біялогія, біягенез

генетыка, генатып

контратака, контрудар

субынспектар, субаддзел

дэзынтэграцыя, дэзынфекцыя

панісламізм, пансусветны

трансірыгацыя, трансіарданія

суперхвароба, суперінфекцыя

гіперінфляцыя, гіперактыўны

рэканструкцыя, орэканверсія

полівітаміны, паліклініка

тэлеоптыка, телебашня

фотаапарат, фотаздымак

храналогія, хронаметраж

авансцэна, тавангард

бібліяфіл, кінафіл

Запазычаная лексіка падзяляецца на:

  • запазычанні са славянскай мовы

  • запазычанні з неславянскай мовы

Запазычаннямі са славянскай мовы з’яўляюцца русізмы, украінізмы, паланізмы і інш. З неславянскіх моў – балтызмы (з літоўскай, латышскай і эстонскай моў), грэцызмы, лацінізмы, германізмы, англіцызмы і інш.