Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_2004_narmalny_varyyant.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
6.67 Mб
Скачать

Б 2,51 м 0,0001 мм 1,5 км

32,02% 47,4 кг 150 т

Заданне 13. Праскланяйце колькасна-іменныя спалучэнні.

1. Дзве тысячы; шэсць (сем, дзевяць) мільёнаў; дзвесце восемдзесят чатыры тоны.

2. Шэсцьдзесят кілават-гадзін, семдзесят кіламетраў, сорак тысяч станкоў.

3. 90 вольт, 140 атмасфер.

4. 42 атм., 79 с, 63 км.

Заданне 14. Запішыце лічбы словамі.

  1. Да 3125 прыбавіць 1239, 74 скласці з 968, з 754313 вылічыць 220, раўняецца 777.

  2. Аўтобус з 48 пасажырамі, вучыцца каля 888 студэнтаў, не больш за 92 дні, каля 1,5 сутак, замест 150 старонак, праілюстраваць 28 малюнкамі, каштуе не танней, чым 234 рублі, груз масай у 1300 тон.

Заданне 15. Знайдзіце лексічныя памылкі.

1. Просім растлумачыць пытанне аб утрыманні падаходнага падатку з часовых работнікаў пенсіоннага ўзросту. 2. Паведамляем нашы рэквізіты: Мінск, Багдановіча, 4. 3. Па лініі выканання плана ўпраўленне дабілася поспехаў. 4. З работнікаў Сакратарыята патрэбна строга спытаць па лініі павышэння эканамічных ведаў. 5. Аўтабіяграфія мінскіх трактароў пачынаецца з моманту, калі з завода выйшаў першы айчынны трактар. 6. Права на чарговы адпачынак старшыні камісіі ўзнікае праз 11 месяцаў работы. 7. Наш абавязак – узаемна дапамагаць адзін аднаму. 8. Наогул і ў цэлым прапановы камісіі былі ўхвалены ўсімі. 9. У артыкуле коратка, лаканічна выкладзены асноўныя палажэнні. 10. За справаздачны перыяд часу ўкаранілі больш за трыццаць рацыяналізатарскіх прапаноў. 11. На ваш запыт па пытанні аб выплаце пенсій адказваем. 12. Наспела неабходнасць павысіць экалагічныя веды інжынерна-тэхнічных работнікаў.

Заданне 16. Выпраўце памылкі

  1. ва ўжыванні прыназоўнікаў (іх сінанімічнага выкарыстання пры аднародных членах сказа):

1. Прызначыць дапамогу з-за смерці кармільца. 2. Няма сумненняў у адносінах таго, што план будзе выкананы. 3. Меры ў адносінах работнікаў. 4. Паказаць сябе ў лепшы бок. 5. Адказваць аб бяспецы (па бяспецы). 6. Падаваць заяву на звальненні. 7. Адмовіць па прычыне адсутнасці (у сувязі з адсутнасцю) месцаў;

  1. у кіраванні:

  1. Кіраўніцтва вытворчай практыкі ажыццяўляецца выкладчыкамі вучылішча. 2. На змену старых бланкаў набыты новыя. 3. Папярэдзіць ад памылак, якія дапускаліся ў рабоце камісіі;

  1. у дапасаванні дзейніка і выказніка:

  1. Большасць студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ВНУ ўжо была на выстаўцы. 2. У камандзіроўку паедуць не Пятроў, а Сідараў. 3. Не памылка або недагляд , а парушэнне правілаў тэхналогіі былі дапушчаны гэтым работнікам;

  1. стылістычныя недахопы пры ўжыванні абагульняльных слоў, аднародных членаў:

1. Прашу запрасіць на нараду наступных работнікаў Сакратырыята: загадчыкі аддзелаў, галоўныя спецыялісты, а таксама вядучых спецыялістаў камісіі. 2. Мы павінны аб’явіць бязлітасную барацьбу такім парушэнням працоўнай дысцыпліны, як прагулы, спазненні, безыніцыятыўнасць і абыякавасць да работы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]