Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_2004_narmalny_varyyant.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
6.67 Mб
Скачать

3. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй.

Як усьцерагчы дзяцей ад хваробы ?

Найперш бацькі павінны крэпка помніць тое, што усьцерагчы дзіцё ад хваробы шмат лягчэй, чым вылячыць, калі яно ўжо захварэло. Усьцерагчы дзіцё ад хваробы можэ кожны, а выратаваць ня можэ часам і найлепшы лекар. Вось-жэ, хто любіць сваіх дзяцей, той заўсёды можэ адагнаць ад іх усякую хваробу разумным доглядам.

Найглаўнейшая рэч у даглядзе за дзяцьмі – гэта чыстата. Як толькі дзіцё прыйшло на сьвет, трэба яго выкупаць у цёплай вадзе, асьцярожненька абмываючы. Ведама, што гэтаго ня можэ рабіць сама матка, але бабка ці йшчэ хто другі... Дзіцятко канечне трэба праз увесь першы месяц купаць што-дня, бо гэта дужа добра робіць для развіцьця дзіцяці. Пялёнкі заўсёды павінны быць сухіе і чыстые, бо толькі тады можна утрымаць цела ў чыстаце. Так сама, каб дзіцятко вырасло на здароваго чэлавека, у тэй хаці, дзе яно ляжыць, павінно быць чыстае паветрэ.

4. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх выступленні (аглядныя рэфераты). Кантрольныя пытанні і заданні па тэме

1. Выберыце правільныя варыянты адказу.

1. Першы перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы ахоплівае час:

а) X – XIV стст.;

б) VII – VIII стст.;

в) VIII - XIV стст.;

г) XIV – XVIII стст.

2. Першыя пісьмовыя помнікі, створаныя на старажытнарускай (агульнаўсходнеславянскай) мове, узыходзяць да:

а) X ст.;

б) XIII – XIV стст.;

в) яны не дайшлі да нас.

3. Старажытнаруская мова – пісьмовая мова, якая належыць

а) беларускаму народу;

б) рускаму народу;

в) рускаму, беларускаму і ўкраінскаму народам разам.

4. Такія літаратурныя творы, як «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова пра паход Ігаравы» і інш. былі напісаны:

а) у XIV- XVIстст.;

б) у XI - XIVстст.;

в) у XIV - XVIII стст.

5. Найбольш яркімі прадстаўнікамі царкоўнакніжнага стылю ў першы перыяд развіцця беларускай псьменнасці былі:

а) Лазар Богша;

б) А.Смаленскі і К.Смаляціч;

в) Кірыла Тураўскі.

6. Шматлікія дагаворныя граматы (Грамата Гердзеня, Дагаварная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і гоцкім берагам і інш.) старажытнарускага перыяду развіцця беларускай мовы адносяцца да ўзору тагачаснага:

а) справавога пісьменства;

б) свецкай літаратуры;

в) царкоўнакніжнай літаратуры.

7. Росквіт старабеларускай літаратурнай мовы прыпадае на:

а) X – XIV стст.;

б) XVII - XVIII стст.;

в) XVI - XVII стст.;

г) XIV - XV стст.

8. Першыя друкаваныя перакладныя біблейскія кнігі сярод усходнеславянскіх народаў з’явіліся:

а) на Беларусі;

б) у Маскве;

в) на Украіне;

г) у ВКЛ.

9. Аўтарам першага перакладнога біблейскага тэксту на старабеларускую мову быў:

а) Сымон Будны;

б) Кірыла Тураўскі;

в) Васіль Цяпінскі;

г) Францыск Скарына.

10. Да ліку ўзораў справавой літаратуры, створанай на старабеларускай мове, належаць творы:

а) Актавыя кнігі ВКЛ, «Літоўская метрыка», «Трыбунал», Статут ВКЛ і інш.;

б) «Хроніка Стрыйкоўскага», «Прамова Мялешкі», «Аповесць пра Трыстана», «Літоўская метрыка»

в) «Ліст да Абуховіча», Актавыя кнігі ВКЛ, «Хроніка Стрыйкоўскага», Дзённік Ф.Еўлашэўскага, «Дыярыуш» А.Філіповіча, Баркалабаўскі летапіс і інш.

11. Ужыванне старабеларускай літаратурнай мовы ў якасці дзяржаўнай было забаронена ў:

а) 1840 г.;

б) 1696 г.;

в) у канцы 18 ст.

12. На працягу XVІІІ – пач. XIХ ст. беларуская мова існавала:

а) у вуснай форме;

б) у пісьмовай форме;

в) у вуснай і пісьмовай формах адначасова.

13. Першыя ананімныя пісьмовыя творы на новай беларускай літаратурнай мове з’явіліся:

а) у першай палове XIХ ст.;

б) у канцы XVІІІ ст.;

в) у канцы XIХ ст.

14. Узорам першай газеты, надрукаванай беларускай лацінкай, была:

а) «Наша Ніва»;

б) «Мужыцкая праўда»;

в) «Дзянніца».

15. Газета «Наша Ніва» выходзіла:

а) у сярэдзіне XIХ ст.;

б) у 1906—1915 гг.;

в) у 30-я гг. ХХ ст.

16. Руская і беларуская мовы набылі статус дзяржаўных у выніку рэферэндуму:

а) 1995 г.;

б) 1938 г.;

в) 1920 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]