Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_2004_narmalny_varyyant.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
6.67 Mб
Скачать

2. Пракаменціруйце прыведзеную ніжэй інфармацыю. Якія высновы яна дазваляе зрабіць?

У 1620 г. пасля белагорскага паражэння чэхі страцілі дзяржаўную самастойнасць, і да канца ХVІІІ ст. чэшская мова была выцеснена з усіх сфер грамадскага жыцця. У Аўстрыйскай імперыі, куды тады ўваходзіла Чэхія, адзінай дзяржаўнай мовай была нямецкая, а чэшская з 1784 года не вывучалася ў школах. У другой палове ХVІІІ ст. Ф.Пельцл, аўтар адной з чэшскіх граматык на нямецкай мове, адзначаў: “Калі-небудзь чэшскія землі апынуцца ў такім стане, што ад славянскай мовы застануцца толькі найменні гарадоў, вёсак і рэк”. Праз стагоддзе вядомы чэшскі лінгвіст Й.Добраўскі пісаў свайму славенскаму калегу В. Капітару: “Справа нашага народа, калі не паможа пан бог, абсалютна безнадзейная”.

А вось як пісаў пра нашых бліжэйшых заходніх суседзяў замежнік Іеронім Вістар у 1542 годзе: “Я не магу не здзіўляцца таму, што ў той час, як усялякі іншы народ шануе, развівае, упрыгожвае і старанна апрацоўваае сваю мову, польскі народ пагарджае сваёй мовай… Прычынай таму служыць польская ўласцівасць быць больш схільным да чужых звычак, спраў, людзей і моў, чым да сваіх уласных”.

3. 9-10 ліпеня 2002 г. у Мінску праходзіў Міжнародны сімпозіум “Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі”. Пазнаёмцеся з тэкстамі дакладаў некаторых беларускіх вучоных – удзельнікаў сімпозіуму. (гл. Дадатак ІІІ) Складзіце аглядны рэферат. Правядзіце “круглы стол” па тэме “Беларуская мова: лёс і перспектыва”.

4. Адкажыце на наступныя пытанні без апоры на тэкст.

1. Як класіфікуюцца мовы свету паводле паходжання? Якое месца займае беларуская мова сярод іншых моў свету?

2. Што вы ведаеце пра індаеўрапейскую моўную сям’ю? Якія групы моў яна ўключае? Якія словы захаваліся ў беларускай мове з індаеўрапейскага перыяду?

3. Як доўга працягваўся праславянскі перыяд у гісторыі беларускай мовы? Якія мовы сфарміраваліся на аснове праславянскай?

4.Якія помнікі пісьменнасці часоў агульнаўсходнеславянскага моўнага перыяду вы ведаеце?

5. Якія славутыя імёны нашых суайчыннікаў «залатога веку» ў гісторыі беларускай мовы, літаратуры і культуры запомніліся вам больш за ўсё?

6. На якія групы падзяляюцца помнікі старабеларускай пісьменнасці? Коратка ахарактарызуйце кожную з іх.

7. Калі пачаўся заняпад старабеларускай літаратурнай мовы? З якімі палітычнымі падзеямі гэта было звязана?7

8. Калі пачаўся працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы? Ахарактарызуйце дзейнасць асноўных прадстаўнікоў гэтага перыяду.

9. З дзейнасцю якога друкаванага выдання звязана ўнармаванне новай беларускай літаратурнай мовы? Якія вядомыя беларускія паэты, празаікі, гісторыкі, публіцысты друкаваліся ў ім?

10. Чым характарызуецца стан беларускай мовы ў перыяд 20-х гг. ХХ ст.?

11. З якімі падзеямі ў палітычным і грамадскім жыцці Беларусі звязаны перыяд скарачэння функцый беларускай мовы?

12. Якія змены ў беларускай арфаграфіі і марфалогіі адбыліся пасля рэформы правапісу 1933 г.?

13. У чым адметнасці пасляваеннага перыяду ў гісторыі беларускай мовы?

14. Што агульнага і што адметнага ў гістарычным развіцці беларускай і астатніх славянскіх моў? Гісторыя развіцця і сучасны стан якой славянскай мовы нагадвае лёс беларускай мовы?

Дадатак 1

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]