Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history / ВКЛ 15-17 ст.ppt
Скачиваний:
30
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.92 Mб
Скачать

1667 г. – Заключана Андрусаўскае перамір’е на

13,5 гадоў.

Вынікі:

да Маскоўскай дзяржавы адышлі Смаленскія,

Чарнігаўскія і Ноўгарад–Северскія землі і Правабярэжная Украіна, Кіеў перадаваўся ім на 2 гады, але так і не быў вернуты Польшчы. За маскоўскім царом быў замацаваны “абавязак” абараняць праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай. Асноўным вынікам вайны для беларускіх земляў стала разрабаванне гарадоў і вёсак і скарачэнне насельніцтва з 2,9 да 1,4 мільёнаў чалавек. На поўначы Беларусі насельніцтва скарацілася да 80%, у цэнтры да 60%.

Паўночная вайна 1700 -1709 г.

У 1697 г. – шведскі трон займае Карл ХІІ, Расія, РП, Саксонія, Данія ствараюць Паўночную лігу. Але шведы разбіваюць у 1700 г. датчан, затым рускіх пад Нарвай, летам 1701 г. саксонскія войскі караля РП Аўгуста Саса адступаюць ад Рыгі.

1697 г. у ВКЛ пачынаецца грамадзянская вайна паміж “сапежынцамі” і “рэспубліканцамі”. 18.10.1700 г. пад Алкінікамі адбываецца бітва ў якой “сапежынцы” былі разбітыя. Сапегі былі аб’вешчаныя па-за законам, што прымусіла іх звярнуцца па абарону да Швецыі (1701 і 1703 гг.). Шведы ўвайшлі ў ВКЛ для барацьбы з “рэспубліканцамі”. У 1702 г. “рэспубліканцы” начале з Рыгорам Агінскім звярнуліся па падтрымку да маскоўскага цара Пятра І і той уводзіць у ВКЛ 36000 войска і дае ім 65000 рублёў на вайну з сапежынцамі і шведамі. Утвараецца Генеральная канфедэрацыя начале з Агінскімі і Радзівіламі якая выступае за Аўгуста ІІ і Пятра І. Ідзе грамадзянская вайна ў ВКЛ.

15.02.1703 г. шведы разбілі Р. Агінскага пад Салатамі, а ў 1704 г. пад Друяй. Карл ХІІ заняў Варшаву і абвясціў новым каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага.

11.01.1706 г. шведы акружылі Гародню і прымусілі 15000 маскоўскага гарнізона ўцякаць з горада, кінуўшы пад лёд гарматы. Пасля разгрому рускіх і польскіх войскаў пад Фраўштатам (3.02.1706) шляхта ВКЛ прысягнула ў Васілішках С. Ляшчынскаму. Шведы пачалі праводзіць карныя і рабаўніцкія рэйды па ўладаннях Радзівілаў і іх саюзнікаў (Несвіж, Пінск, Полацк, Слуцк).

у 1708 г. Карл ХІІ узнавіў баявыя дзеянні на усходзе Беларусі. 3-4.07.1708 г. шведы разграмілі маскоўскія сілы пад Галоўчынам, аднак, 28.09.1708 г. рускія падпільнавалі пры Лясной, разграмілі галоўны абоз шведаў з А.Л. Лівенгаўптам. Каб беларускія гарады не дапамагалі шведам, расійскія войскі спалілі Віцебск, Мсціслаўль, Магілёў, Быхаў.

8.06.1709 г. рускія войскі перамаглі Карла ХІІ пад Палтавай. У 1709 г. С. Ляшчынскі быў нізложаны, карона Рэчы Паспалітай вянулася Аўгусту ІІ Сасу. Пры зыходзе расійскіх войскаў з Полацка ў 1710 г. выбухам быў разбураны Сафійскі сабор.

Вынікі : За 1700–1709 г. з-за вайны і эпідэмій дэмаграфічныя страты склалі каля 700000 чалавек, што складала прыблізна трэць насельніцтва Беларусі.