Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history / ВКЛ 15-17 ст.ppt
Скачиваний:
30
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.92 Mб
Скачать

Казакі-лёгкая конніца ВКЛ і Украіны.

У 1594–1596 г. на Украіне ўспыхнуў бунт казакоў супраць ўлад начале з Севярынам Налівайкам. Да паўстання далучыліся сяляне беларускага Палесся і Падняпроўя. С. Налівайку ўдалося захапіць і разрабаваць Магілёў, але неўзабаве яго паўстанне было падаўлена шляхецкім апаўчэннем ВКЛ. Запарожскія казакі паспяхова дапамагалі Рэчы Паспалітай ў войнах са Швецыяй (1600-1609), Масквой (1609-1618, 1633–1634), Асманскай імперыяй пад Хоцімам (1621)

1648 -1651 г. –сялянска-казацкае паўстанне

Б.Хмяльніцкага

1648 г. Казакі разграмілі пад Корсунем і Жоўтымі водамі асноўныя ваенныя сілы Польшчы. Паднялі паўстанні сяляне і гарадскія нізы Палесся і Падняпроўя. Летам 1648 г. яны захапілі Тураў, Пінск, Бабруйск, Мазыр, Рэчыцу. на падтрымку паўстанцаў Б. Хмяльніцкі накіроўваў казацкія атрады-загоны.

Восенню 1648–1649 г. войска ВКЛ на чале з гетманам ВКЛ Янушам Радзівілам жорстка падавіла паўстанне і вярнула сабе кантроль над усёй тэрыторыяй ВКЛ.

Спроба 40000 казацкіх войскаў начале з М. Крычэўскім прабіцца праз пераправу пад Лоевам на землі ВКЛ 31.07.1649 г. была адбіта 6000 войска ВКЛ.

6.06.1650 г. пад Лоевам Я. Радзівіл разграміў казацкае войска начале з І. Нячаем і 4.08.1650 г. войскі ВКЛ занялі Кіеў. 30.08.1650 г. войска Б.Хмяльніцкага прайграла палякам пад Берасцечкам.

27.09.1650 г. Белацаркоўскае пагадненне, паводле якога казакі выводзіліся з тэрыторыі Беларусі. Паўстанне на яе тэрыторыі скончылася.

1654-1667 вайна РП і Масквы “Патоп”

У 1654 г. Масква ўзяла пратэктарат над Сеччу.

У маі 1654 г. – рускі цар з войскам рушыў на Смаленск, Полацк. Летам 1654 захоплена 33 гарады Падзвіння і Падняпроў’я. Цар выступаў з ідэяй наступа праваслаўя ”ляхам і жыдам не быць”

Зімой 1654 -1655 г. войскі ВКЛ няўдала спрабавалі вярнуць Магілёў.

вясной-летам 1655 г. маскоўскія войскі занялі ўсю тэрыторыю Беларусі, акрамя Быхава, Слуцка і Бярэсця. Сталіца ВКЛ – Вільня знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй з 31.06.1655 г. па 2.12.1661 г.

Прычыны поспехаў рускай арміі на тэрыторыі РП:

Праваслаўная частка насельніцтва ўспрымала рускіх як вызваліцеляў ад злолўжыванняў католікаў. Перад царом адкрывалі гарады.

Царскія дыпламаты абяцалі, што цар захавае шляхце і духавенству РП усе іх правы і прывілеі. Простаму народу абяцалі не рабаваць і не забіваць, а таксама сацыяльную абарону і справядлівасць.

Але парушэнні і гвалт з боку маскавітаў прыводзяць да стварэння атрадаў партызан- шышоў.

Храналогія вайны:

1655 г. – пасля Кейданскай уніі (разрыў уніі ВКЛ з Польшчай і заключэнне уніі ВКЛ з Швецыяй) на баку Я. Радзівіла ў вайну ўступае Швецыя. Шведы занялі Варшаву.У маі 1656 г. – рускі цар абвяшчае вайну Швецыі і заключае мір з Польшчай. Але Я.Радзівіл памёр,а Сапегі і Пацы за караля і супраць шведаў і рускіх.

1657 г. – памірае Багдан Хмяльніцкі, яго наступнікі вяртаюць Украіну РП. Яны ў 1660 акружаюць маскавітаў за Дняпром пад Канатопам.

Контрнаступ. Войскі ВКЛ і Польшчы разбілі колькасна большыя маскоўскія арміі каля р. Палонкі пад Ляхавічамі 28.06.1660 г., р. Басі пад Магілёвам 8.10.1660 г. і 4.11.1661 в.

Кушлікі пад Полацкам. Маскоўскія гарнізоны фактычна апынуліся запертымі ў гарадах, ваколіцы якіх кантралявалі шышы і раз’езды шляхты ВКЛ. Пачынаецца антымаскоўскія паўстанні ў гарадах, найбольш значым з якіх стала знішчэнне 7000 маскоўскага гарнізона Магілёва ноччу 1.02.1661 г.