Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history / ВКЛ 15-17 ст.ppt
Скачиваний:
30
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.92 Mб
Скачать

1 ліпеня 1569 г. – падпісана

Люблінская унія.

У ВКЛ і Польшчы быў адзіны кароль, якога абіралі на адзіным Сoйме.

У ВКЛ захавалася адміністрацыйная і фінансавая сістэма, войска, заканадаўства і судовыя органы (Трыбунал ВКЛ з 1581).

ВКЛ захавала атрыбуты дзяржаўнай улады: герб, пячатку, тытулы, дзяржаўную мытную мяжу з Польшчай і г.д.

Статут 1588 г. – скасоўваў шэраг пастаноў уніі. Толькі ўраджэнцы ВКЛ маглі займаць пасады ў ВКЛ

Дзяржаўны лад ВКЛ

Рэч Паспалітая – лад развіваецца ад спадчынай да абмежаванай, змешанай станавай манархіі.

На чале яе стаяў кароль. 3 1572 г. пачалася эпоха выбарных каралёў. Галоўную ролю ў дзяржаве граў шляхецкі стан (саслоўе). У ВКЛ уладарылі магнаты.

Таму ў вайсковым лагеры пад Віцебскам шляхта абвясціла канфедэрацыю. Жыгімонт Аўгуст у віленскім прывелеі 1565 г. стварыў 30 судовых акруг, пачалі склікацца павятовыя соймікі і вальны (агульны) сойм. Рашэнні былі замацаваныя на Віленскім вальным сойме 1566 г. калі быў прыняты ІІ статут ВКЛ. У ім было сцвержана, што ўсе феадалы ВКЛ

з’яўляюцца часткай “адзінага высакароднага народа”.

Заканадаўчым органам з’яўляўся сoйм-з’езд шляхты (з 1492)

Сoйм складаўся з Сената (вышэйшая палата) і Пасольскай

ізбы.

Сенат налічваў 150 чалавек, а Пасольская ізба – 180 чал. толькі 46 з іх было з ВКЛ (34 з Беларусі)

Пасольская ізба складалася з дэпутатаў(паслоў) ад павятовых сoймікаў мінімум па 2.

Пасля Люблінскай ўніі вальны сойм ВКЛ стаў склікацца, разам з польскім, звычайна ў Варшаве і толькі пасля 1673 г. кожны трэці вальны сойм – на тэрыторыі ВКЛ ў Гародні.

З мэтай выпрацоўкі агульнай пазіцыі па важнейшых пытаннях для ўсёй дэлігацыі ВКЛ, прадстаўнікі ВКЛ збіраліся на перадсоймавы генеральны з’езд у Слонім і Ваўкавыск (1577, 1582 і гд.).

Пасля “Генрыкавых артыкулаў”(1573). Вальны сoйм склікаўся не радзей раза ў 2 гады. Ен даваў дазвол збіраць падаткі, пачынаць войны, судзіў, прымаў законы, якія зацвярджаліся каралём.

ПАНЫ РАДА-сенат

Кароль прызначаў сенатараў пажыццёва.

Паны - рада (сенат) складалася з вышэйшых саноўнікаў і каталіцкіх біскупаў. Пры Казіміры 1447 створана рэгенская рада ВКЛ. Рада фактычна кіравала ВКЛ з часоў Александра (1492 г.), але пасля Люблінскай уніі (1569) кіраваць пачаў вальны сойм.

Ураднікі сенатары ВКЛ

Ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі) віленскі, трокскі, полацкі, менскі і гд.

Кашталяны (кіраўнікі гарадскіх умацаванняў).

Канцлер- кіраўнік дзяржаўнага справаводства

Гетман-галоўнакамандуючы войскам ВКЛ

Падскарбі-міністр фінансаў і падаткаў.

Маршалак-выбарны шляхтай кіраўнік паседжанняў сойму і сенату.

Каталіцкія біскупы

“Залатыя вольнасці” шляхты Рэчы Паспалітай:

“канфедэрацыі” – аб’яднання ў выпадку парушэння яе правоў дзяржавай і ўраднікамі.

Liberum veto – з 1652 г. права адным голасам сарваць пастановы ўсяго Сойма.

“Пакта канвента” – з 1573 дамова згодна якой кароль ускладае на сябе абавязкі па кіраванню дзяржавай пры ўзыходжанні на трон.

Права “рокашa” – узброенага паўстання супраць караля.

Пасля смерці караля ў РП

Пачынаўся перыяд міжкаралеўя, калі дзяржавай кіраваў прымас каталіцкай царквы. Ён склікаў 3 Сoймы.

Канвакацыйны – прызначаў час і месца выбару караля;

Элекцыйны – выбіраў караля;

Каранацыйны – каранаваў караля.

Замежныя дзяржавы ў час міжкаралеўя умешваліся ў справы Рэчы Паспалітай.

Рэлігійнае жыццё і культура ВКЛ 14-17 ст.

РЭФАРМАЦЫЙНЫ РУХ

РЭФАРМАЦЫЯ – шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, накіраваны супраць засілля каталіцкай царквы ва ўсіх сферах жыцця.

Вытокі : інтэлектуальны крызіз касцёлу, спроба стварыць агульную царкву. У ВКЛ 4% зямлі належаць касцёлу (ў Англіі 40%). Эліта вучыцца ў Еўропе, пераймае ідэі і запрашае настаўнікаў.

Этапы рэфармацыйнага руху на Беларусі:

1553 – 1570 гг.-пашырэнне

1570 – 1596 гг.-росквіт

1596 – сярэдзіна 17 ст.-заняпад

1535 – у Слуцку Ю.Алелькавіч дае зямлю для лютэран, 1553 М. Радзівіл засноўвае збор ў Берасці, 1557 г. у Вільні сінод пратэстанцкіх абшчын.1564 ураўнанне ўсіх хрысц. веравызнанняў у ВКЛ.1572 ўраўнанне рэлігійных і крымінальных злачынстваў.

РЭФАРМАЦЫЙНА-ПРАТЭСТАНТСКІЯ ПЛЫНІ Ў ВКЛ

ЛЮТЭРАНСТВА – памяркоўныя немцы, есць царкоўная іерархія і свецкая,маёмасць,супраць папы,усе па Бібліі.

КАЛЬВІНІЗМ – (М. Радзівіл) пастара абіралі, набажэнства па свойму, царква=дом-чытання,ашчаднасць угодная Богу;

АНТЫТРЫНІТАРЫЗМ (АРЫЯНСТВА) - (Ян Кішка)

 

шляхецка-бюргерскі

плебейска-сялянскі

 

(памяркоўны)

(радыкальны)

Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.

Марцін Чаховец, Якуб з

 

 

Калінаўкі, Пётр Ганезій

ФАУСТ СОЦЫН-за сац. роўнасць .Троіцы няма

У 50 – 60 гг. 16 ст. 85 кальвінскіх і 7 арыянскіх збораў у ВКЛ. 1566 г. з 700 каталіцкіх прыходаў засталося 16. У сенаце ВКЛ у 1569 г. 15 пратэстантаў, 5 праваслаўных 2 католікі (біскупы). У 1580 г. 13,6,4 адпаведна. 1572 г. з 600 праваслаўных родаў Наваградчыны 584 сталі кальвінамі.