Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history / ВКЛ 15-17 ст.ppt
Скачиваний:
30
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.92 Mб
Скачать

Пачатак новага часу. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (кан.15-17 ст.).

1.Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі.

2.Лівонская вайна і Люблінская унія.

3.Дзяржаўны лад і органы кіравання ў Рэчы

Паспалітай.

4. Рэфармацыя, контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная унія і культура ВКЛ.

5.Знешняя палітыка РП і войны 17 ст.

Пытанне 1. Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі.

Паняцце “новы час” з’явілася ў эпоху Адраджэння, уведзена гуманістамі. Яно абазначала перыяд пасля сярэднявечча.

У 17 ст. гісторыю дзялілі на антычнасць, сярэднявечча і новы час. У 20 ст. з’явілася паняцце сучасная гісторыя (найноўшая).

Новы час бярэ пачатак з адкрыцця Амерыкі (Вялікіх геаграфічных адкрыццяў) да 1-й Сусветнай вайны.

Новы час падзяляюць на 2 перыяды:

Ранні: Ад Вялікіх геаграфічных адкрыццяў(1492) да Вялікай французскай рэвалюцыі(1789).

Позні : Ад Вялікай французскай рэвалюцыі (1789) да 1-й Сусветнай вайны (1914 I 1917).

Адкрыцці новага часу:

1)У навуцы: Адбываецца зараджэнне сучаснай навукі: геаграфіі, астраноміі, прыродазнаўства (М. Капернік – абгрунтоўвае геліацэнтрычную сістэму

+ І. Н’ютан, Дэкарт і інш.).

2)У эканоміцы: З’явіліся мануфактуры (прадпрыемства заснаванае на падзеле працы), прагрэс у здабываючай і апрацоўчай прамысловасці. У позні новы час- фабрыкі

3)Фарміруецца клас буржуазіі. Па “лініі Эльбы” усход -феадалізм/захад-капіталізм.

4)У палітыцы: Нідэрланды, (1566 )Англія (1642) і Францыя (1789)буржуазныя рэвалюцыі

5)Утварэнне каланіяльнай сістэмы:

Да кан. 17 ст. у сувязях з Усходам панавалі партугальцы затым іспанцы, галанцы і англічане, французы, якія падзялілі свет. Вывезлі з калоній за 60 год 17000т. срэбра , 180т. золата.

Некаторыя краіны усходу каб не страціць самабытнасць пайшлі па шляху самаізаляцыі (Кітай, Японія, Бірма).

6)“Рэвалюцыя коштаў” за кошт таннага стрэбра і золата выкачаных з калоній, жыхары гарадоў выплочвалі за харчаванне па выгоднай кан’юктуры для с/г вытворцаў усходу Еўропы.

7)Рэфармацыя і контррэфармацыя.

Пытанне 2.

ВКЛ вядзе войны за панаванне на Балтыцы з Лівоніяй і Маскоўскай дз-вай.

У 16 ст. на землі ВКЛ працягваюцца набегі крымскіх татар.

У 1519 г. у выніку вайны з Польшчай Ордэн разбіты і створана свецкая дзяржава – Лівонія. З 1525 г. Прусія стала свецкім васалам Польшчы.

Войны ВКЛ і Масквы ў 1-й пал. 16 ст.:

1500 – 1503

1506 – 1508

1512 – 1518

1534 – 1537

Усе войны з боку Масквы праходзілі пад эгідай абароны праваслаўя, на самой справе

яны былі накіраваны на захоп тэрыторый ВКЛ.

Лівонская вайна

1557 Пазвольская “вайна” ВКЛ і ордэна

Іван Грозны ў 1558 г. – пачаў вайну супраць Лівоніі за выхад да Балтыкі.

У 1559 г. кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст прыняў Лівонію пад пратэктарат ВКЛ.

У 1561 г. – падпісана дамова па якой землі Лівонскага Ордэна перайшлі ва уладанне ВКЛ. Пасля чаго пачалася вайна паміж ВКЛ, Польшчай і Маскоўскай дзяржавай за Лівонію.

У 1562 г. рускія войскі ля сцен Оршы, Шклова, Віцебска. 15.02. 1563 г. – захапілі Полацк. Наступ маскоўскіх сіл быў спынены разгромам пад Улай і Оршай. Пачалі будаваць замкі. Вайна аднавілася пры С. Баторыі калі быў вызвалены Полацк (1579) захоплены Вялікія Лукі, Усвят абложаны Пскоў (1580). Мір заключаны у 1583 г. ВКЛ вярнуўся Полацк, Усвяты, Інфлянты.

Перадумовы Люблінскай уніі:

Сілы ВКЛ аслаблены, ў казне няма грошаў.

Да ўніі з Польшчай імкнулася шляхта ВКЛ, бо хацела шырокіх вольнасцей палякаў.

Польская шляхта хацела новых зямель і пасад.

10 студзеня 1569 г. – пачаўся Люблінскі сейм.

Сейм цягнуўся 6 месяцаў, бо дэлегацыя ВКЛ не згаджалася з дэлегацыяй Польшчы.

Палякі хацелі інкарпарацыі ВКЛ.

Дэлегаты ВКЛ хацелі саюза роўных дзяржаў і ў сакавіку з’ехалі з Любліна.

Вясной 1569 Жыгімонт ІІ Аўгуст аддаў Польшчы землі ВКЛ: Валынь, Падляшша, Падолле, Кіеўшыну.