Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktykum_pa_gistar_gramatytsy_VMK_Dzyadovay_A.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
266.75 Кб
Скачать

Тэма 4. Палаталізацыйныя змены ў праславянскай мове

І. Пытанні.

1. Сутнасць тэрміна “палаталізацыя”. Пераходнае і непераходнае памякчэнне заднеязычных.

2. Першая палаталізацыя, яе вынікі і адлюстраванне ў сучаснай беларускай мове.

3. Другая палаталізацыя, яе вынікі і адлюстраванне ў сучаснай беларускай мове.

4. Пытанне пра трэцюю палаталізацыю.

Тэрміналагічны мінімум: палаталізацыя, пераходнае і непераходнае памякчэнне, гістарычнае чаргаванне

ІІ. Заданні.

1. Пакажыце наступныя фанетычныя змены ў словах. Вызначце тып палаталізацыі.

*ДРОУГИНA → усх. сл. ... бел. ...

*СМhХЬНЪИ → усх. сл. ... бел. ...

*ДОРОУКИТИ → усх. сл. ... бел. ...

hХhТИ → усх. сл. ... бел. ...

*ВЪ ДОРГОİ → усх. сл. ... бел. ...

*КОНЬКИТИ → усх. сл. ... бел. ...

*МОЛДИКA → усх. сл. ... бел. ...

*КЕРНИКA → усх. сл. ... бел. ...

*КРИКОİ → усх. сл. ... бел. ...

*ВЬХЪ → усх. сл. ... бел. ...

2. Вызначце і растлумачце чаргаванні ў словах.

Смех – смяшыць, сухі – сушыць - сушняк, луг – на лузе, грэх – саграшыць, гук – гучны, горкі – гарчыца, страха – на страсе, магу – можна, саха – сашнік, шпага – шпажыст.

3. Выпішыце асобна словы з вынікамі а) І; б) ІІ; в) ІІІ палаталізацый. Якія словы не падыходзяць ні пад адну з рубрык? Чаму?

Вучоба, клічнік, дрыжаць, вяршок, галубіцы, дружа, суша, жнец, даражы (!), вучаніца, рэзкі, на лаўках, даражу, карэц, падарожнік, на снезе, на возе, вуліца, сінтэтычны.

4. З урыўкаў, узятых са старажытнарускіх і старабеларускіх тэкстаў, выпішыце словы з пераходным памякчэннем заднеязычных. Аднавіце іх першасныя зычныя і вызначце прычыны чаргаванняў.

Господи помози рабу своему Лазорю нареченему Богъши съдhлавъшему крьстъ сии црькви святаго Спаса и Офросиньи (Надпіс); Мьстиславъ … прислалъ въ ригоу своего лоучьшего попа …та два была послъмь оу ризh (СГ); иные на лице его плевали (ПХ); люди игде зродилис# и ускормлены суть по бозе к тому месту великую ласку имають (Скар. КЮ).

Тэма 5. Змены зычных, выкліканыя дзейнасцю наступнага j

І. Пытанні.

1. Характарыстыка зычнага j. Сутнасць узаемадзеяння j (ёта) з зычнымі.

2. Зычныя і групы зычных, якія спалучаліся з j (ётам), іх лёс. Узнікненне гістарычных чаргаванняў.

3. Эпентэтычны л’, яго гісторыя.

4. Адлюстраванне змяненняў зычных з j (ётам) у славянскіх мовах.

Тэрміналагічны мінімум: л’- эпентэтыкум, гістарычнае чаргаванне

ІІ. Заданні.

  1. Растлумачце гукавыя адпаведнасці.

*хотjон – ст.-сл. хоm@ пол. chck -- бел. хачу

*медja -- ст.-сл. ме@дa – пол. mk dza -- бел. мяжа

*земja -- ст.-сл. земл" – пол. ziemia -- бел. зямля

*купja -- ст.-сл. коупл" – пол. kupia – бел. купля

k = # [эн ]

2. Пакажыце наступныя фанетычныя змены.

*доухja → ст.-сл. ... → бел ...

*ловjон → ст.-сл. ... → бел ...

*кормjон → ст.-сл. ... → бел ...

aдjон → ст.-сл. ... → бел ...

*крутjон → ст.-сл. ... → бел ...

*свистjон → ст.-сл. ... → бел ...

3.Вызначце і растлумачце чаргаванні ў словах.

Свет – свячу, травіць – траўлю, ажывіць – ажыўлю – ажыўленне, пусты – пустка – пушча, суд – асуджэнне, хады – прахожы, вісець – вішу, вязаць – вяжу, трэск – трашчаць, графіць – графлю, воск – вашчыць, чысціць – чышчу, трата – трачу, злавіць – злаўлю, дрэйфіць – дрэйфлю, патапіць – патапленне, травіць – натраўліваць, брахаць – брашу, Рым – рымляне, Якаў – Якаўлевіч.

4. Растлумачце паходжанне гукаў (літары, што абазначаюць патрэбныя гукі, падкрэслены).

Гарошына, пішу, вяршыня, вáжу (параўн. вáгі), важý (ад вазіць), важны, заплáчу (ад заплакаць), заплачý (ад заплаціць), у навуцы, навучы (!), рэжу, нож, чашу, лячу (ад лячыць), лячу (ад ляцець), пяшчота, плошча, малачу, паша, аблашчыць, блішчаць, нарошчаны, маўчу, гушча, галашу, цешча, вуліца, на макаўцы, сеча.

5. Падкрэсліце словы, у якіх ёсць л’- эпентэтыкум.

Насыплю, траплю, загрэблі, абнаўлю, маўклівы, крэслю, шчаслівы, слаўлю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]