- •Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы
- •Тэма 1. Уводзіны. Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы
- •Фанетыка Тэма 2. Фанетычная сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы дапісьмовай эпохі
- •Фанетычныя працэсы дапісьмовай эпохі Тэма 3. Вынікі дзейнасці закону адкрытага склада
- •Тэма 4. Палаталізацыйныя змены ў праславянскай мове
- •Тэма 5. Змены зычных, выкліканыя дзейнасцю наступнага j
- •Фанетычныя працэсы пісьмовай эпохі Тэма 6. Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь у вакалізме
- •Тэма 7. Вынікі страты рэдукаваных ь, ъ у кансанантызме
- •Тэма 8. Фанетычныя змены, не звязаныя са стратай рэдукаваных
- •Марфалогія Тэма 9. Марфалогія. Змены ў марфемнай структуры слоў
- •Тэма 10. Назоўнік
- •Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў
- •Тэма 11. Займеннік
- •Тэма 12. Прыметнік
- •Тэма 13. Лічэбнік
- •Тэма 14. Дзеяслоў
- •Тэма 15. Сінтаксіс
- •Тэставыя заданні
- •Літаратура
- •Прынятыя скарачэнні помнікаў старажытнага пісьменства
- •Прынятыя скарачэнні фальклорных крыніц
Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы
Вучэбна-метадычны дапаможнік
УДК 808.26-53(075.8)
ББК 811.411.3.-923
Д 43
Складальнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “ВДУ імя П.М. Машэрава“ А.С.Дзядова
Рэцэнзент: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “ВДУ імя П.М. Машэрава“ В.Э.Зіманскі
Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для студэнтаў філалагічных факультэтаў дзённай і завочнай формаў навучання. У ім распрацаваны змест практычных заняткаў і сістэма тэставых заданняў, выкананне якіх арыентуе студэнтаў на ўсебаковае вывучэнне матэрыялу па пэўных тэмах; прыведзены тэрміналагічны мінімум і пададзены спісы асноўнай і дадатковай літаратуры.
Практыкум можа быць выкарыстаны таксама на занятках па гісторыі беларускай літаратурнай мовы і сучаснай беларускай літаратурнай мове.
УДК 808.26-53(075.8)
ББК 811.411.3.-923
Дзядова А.С., 2006
УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2006
Гістарычная граматыка беларускай мовы мае важнае значэнне ў сістэме лінгвістычнай падрыхтоўкі студэнтаў філалагічных факультэтаў. Веданне гістарычнай граматыкі неабходна настаўніку беларускай мовы, бо многія сучасныя моўныя факты нельга растлумачыць без знаёмства з іх гісторыяй. У школе настаўніку беларускай мовы давядзецца сутыкнуцца з такімі з’явамі ў фанетыцы і марфалогіі, тлумачэнне якім не можа быць дадзена на аснове сучаснага стану мовы, бо яно ляжыць у гісторыі, мінулых этапах яе развіцця.
У вучэбна-метадычным дапаможніку “Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы” падрабязна распрацаваны змест практычных заняткаў па пятнаццаці тэмах, якія закранаюць асноўныя пытанні фарміравання і развіцця фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу беларускай мовы ад праславянскай пары да нашага часу. Па кожнай тэме дадзены пытанні і заданні, прыведзены тэрміналагічны мінімум, якім павінны валодаць студэнты пры вывучэнні той ці іншай тэмы, складзены спісы асноўнай і дадатковай літаратуры.Прапанаваныя заданні арыентуюць будучых філолагаў на самастойную працу пры ўмове належнага засваення імі тэарэтычнага матэрыялу і скіраваны на засваенне і паглыбленне ведаў, выпрацоўку навыкаў творчага падыходу да аналізу моўных з’яў. Асобныя практыкаванні разлічаны на ўменне бачыць і правільна аналізаваць архаічныя моўныя факты ў тэкстах агульнаўсходнеславянскага і старабеларускага перыядаў. Распрацаваная сістэма тэстаў мае на мэце праверку ведаў студэнтаў па асноўных раздзелах курса і можа быць скарыстана імі ў працэсе самастойнай працы.
Практыкум можа знайсці прымяненне не тольккі на занятках па гістарычнай граматыцы, але і ў працэсе выкладання гісторыі беларускай літаратурнай мовы, сучаснай беларускай літаратурнай мовы пры высвятленні гісторыі пэўных фанетычных і марфалагічных фактаў. Практычным матэрыялам дапаможніка пры неабходнасці гістарычнага каментарыю моўных з’яў могуць карыстацца таксама настаўнікі.