Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktykum_pa_gistar_gramatytsy_VMK_Dzyadovay_A.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
266.75 Кб
Скачать

Тэма 15. Сінтаксіс

І. Пытанні.

1. Агульная характарыстыка простага сказа ў старабеларускай мове.

2. Спосабы выражэння галоўных членаў сказа.

3. Выражэнне азначэння.

4. З гісторыі кіравання. Развіццё прыназоўнікавых канструкцый.

5. Агульная характарыстыка складанага сказа.

Тэрміналагічны мінімум: канструкцыя “давальны самастойны”, кіраванне, прыназоўнікавая канструкцыя

ІІ. Заданні.

1. Прааналізуйце структуру сказаў.Вызначце іх прэдыкатыўнае ядро і назавіце кампаненты, з якіх яно складаецца.

Конь умьрлъ есть а "зъ живъ (ПВЛ); цесару великий. допусти мне перейти за тобою тую реку (Ал.); умерло в томъ воеваню людий двесте и осмъ (Ал.); по всем свете залецанно есть имя дариево и похвалено (Ал.); индеяне зараз услышавши мову александрову, зкинувши з себе зброю, почали александра яко бога хвалит (Ал.); по потопh трие сынове Ноеви роздhлиша землю (ЛЛ); всюды трuпов было полно, а кров шла стрuменми (Стрыйк.).

2. Вызначце сінтаксічную функцыю іменных і займеннікавых прыметнікаў у наступных сказах.

uмолотъ былъ средний ни лихъ ни добръ (Барк.); весна велми была стuдена морозлива (Барк.); а еще юна еси возрастом, не можеши понести т#готы мнишеского жит" (ЖЕП); а коли боудеть бровь оуподобл#тис# белости и тонка, се оуказуеть на гордость, бров же померна# и черна, се есть ростропотенъ и разуменъ (АВ); и тыи короли и велици князи и послы быша у великого князя Витовта (Барк.).

Тэставыя заданні

Увага! У кожным заданні можа быць ад аднаго да чатырох правільных адказаў. Усе правільныя адказы неабходна адзначыць.

А-1. Якія тэрміны з’яўляюцца сінанімічнымі да тэрміна “праславянская мова”?

1) царкоўнаславянская мова;

2) агульнаўсходнеславянская мова;

3) стараславянская мова;

4) старажытнаруская мова;

5) агульнаславянская мова-аснова.

А-2. Якія пісьмовыя помнікі адносяцца да помнікаў агульнаўсходнеславянскага перыяду?

1) “Грамата палачан у Рыгу”;

2) “Слова пра паход Ігаравы”;

3) “Астрамірава евангелле”;

4) “Аповесць пра Баву”;

5) “Пакуты Хрыста”.

А-3. Да якога перыяду адносіцца функцыянаванне старабеларускай мовы?

1) ХІІ – ХУ стст.;

2) ХІУ – ХУІІІ стст.;

3) ХІУ – ХУІ стст.;

4) ХІІІ – ХУІІ стст.;

5) ХІІІ – ХУ стст.

А-4. Які тып пісьма з’яўляецца самым старажытным на Беларусі?

1) скорапіс;

2) устаў;

3) вязь;

4) паўустаў;

5) паўустаў і скорапіс.

А-5. Назавіце мовазнаўцаў, у навуковых працах якіх распрацаваны пытанні гістарычнай граматыкі.

1) Лепешаў І.Я.;

2) Янкоўскі Ф.М.;

3) Анічэнка У.В.;

4) Падлужны А.І.;

5) Прыгодзіч М.Р.

А-6. Адзначце словы агульнаўсходнеславянскай мовы, у якіх правільна праведзены складападзел.

1) ко-сть;

2) бръ-зди-ти;

3) тър-го-вь-ни-къ;

4) ць-р-квни-къ;

5) ме-зи-нь-ць.

А-7.Адзначце словы, у якіх гук [с’] утварыўся ў выніку дысіміляцыі ў групах *дт, *тт.

1) трэсці;

2) прасці;

3) кудысьці;

4) калоссе;

5) спяваць.

А-8. Адзначце словы, з вынікам першага поўнагалосся.

1) работа;

2) вораг;

3) балада;

4) прараб;

5) маланка.

А-9. Адзначце словы, якія ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца стараславянізмамі.

1) разумны;

2) гладкі;

3) раб;

4) ладан;

5) рагу.

А-10. Адзначце словы, у якіх гук [а] утварыўся ў выніку дэназалізацыі.

1) горад;

2) крошка;

3) жаць;

4) князь;

5) семя.

А-11. Адзначце словы, у якіх гук [у] утварыўся ў выніку дэназалізацыі.

1) малачу;

2) вучаніца;

3) убачыў;

4) сухі;

5) зуб.

А-12. Адзначце словы, у якіх гук [ж] з’яўляецца вынікам першай палаталізацыі.

1) жалезны;

2) дарожны;

3) бяжы;

4) даражу;

5) нож.

А-13. Адзначце словы, у якіх ёсць умовы для другой палаталізацыі.

1) *бhги;

2) *бергькъ;

3) *(на) лугh;

4) *легти;

5) *бhгъ.

А-14. Адзначце словы, у якіх гук [ц] з’яўляецца вынікам трэцяй палаталізацыі.

1) брусніцы;

2) цэп;

3) маладзіца;

4) на траўцы;

5) жнец.

А-15. Адзначце правільную праславянскую форму слова мяшок.

1) мьшькъ;

2) мhхькъ;

3) мешькъ;

4) мhшhкь;

5) мьхекъ.

А-16. Адзначце выпадкі гістарычных чаргаванняў, якія ўзніклі марфалагічным шляхам.

1) блыха – блысе;

2) сухі – сушыць;

3) этыка – этычны;

4) марфеміка – у марфеміцы;

5) графіць – графлю.

А-17. Адзначце словы, у якіх гук [ч] узнік у выніку ўзаемадзеяння j (ёта) з зычнымі.

1) пячы;

2) плачу;

3) плачу;

4) чалавек;

5) рачны.

А-18. Адзначце словы агульнаўсходнеславянскай мовы, у якіх рэдукаваны ъ знаходзіцца ў моцнай пазіцыі.

1) кънига;

2) бобръ;

3) сълньце;

4) гърбъ;

5) блъха.

А-19. Адзначце словы агульнаўсходнеславянскай мовы, у якіх рэдукаваны ь знаходзіцца ў слабай пазіцыі.

1) съвьрху;

2) дьрнъ;

3) съчасть~;

4) огнь;

5) рьдети.

А-20. Адзначце словы, у якіх галосны о паходзіць з рэдукаванага ъ.

1) золата;

2) жучок;

3) пясок;

4) сон;

5) віхор.

А-21. Адзначце словы, якія па нормах агульнаўсходнеславянскай мовы ХІ ст. запісаны няправільна.

1) борона;

2) ногька;

3) ходици;

4) кладла;

5) имен.

А- 22. Адзначце словы з прыстаўнымі галоснымі.

1) азеляненне;

2) Орша;

3) асушыць;

4) ільгота;

5) іржавы.

А-23. Адзначце словы з устаўнымі галоснымі.

1) канец;

2) сябар;

3) аўторак;

4) шавец;

5) зямель.

А-24. Адзначце словы, у якіх ёсць умовы для ўзнікнення другога поўнагалосся.

1) бльскъ;

2) зълвъка;

3) гърнъ;

4) борда;

5) гърло.

А-25. Адзначце словы, у якіх спалучэнне ры паходзіць з былога ръ.

1) крычаць;

2) Рычард;

3) грымнуць;

4) рытмічны;

5) прысыпаць.

А-26. Адзначце дзеясловы, у якіх спалучэнне лы паходзіць з былога лъ.

1) глытаць;

2) лыпаць;

3) клыпаць;

4) блытаць;

5) слыць.

А-27. Адзначце словы, у якіх спрашчэнне груп зычных адбылося ў выніку страты рэдукаваных.

1) хрэснік;

2) вянуць;

3) баразна;

4) ганчар;

5) кінуць.

А-28. Адзначце словы, у якіх пераход л у ў адбыўся фанетычным шляхам.

1) жаўток;

2) пытаў;

3) рабіў;

4) воўк;

5) шоўк.

А-29. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем зычных

1) мяккі;

2) наваколле;

3) збожжа;

4) галлё;

5) асіннік.

А-30. Адзначце словы, у якіх галосны о ўтварыўся шляхам пераходу э ў о.

1) дом;

2) дровы;

3) смяшок;

4) мёў;

5) клёнік.

А-31. Адзначце словы, у якіх галосны э паходзіць з h.

1) дзень;

2) на стале;

3) сабе;

4) лета;

5) смех.

А-32. Адзначце словы, якія ў старажытнасці мелі іншую марфемную структуру, чым у сучаснай беларускай мове.

1) атрад;

2) вугаль;

3) галлё;

4) трыццаць;

5) разруха.

А-33. Адзначце словы, у якіх адбылося апрошчанне.

1) сукупнасць;

2) пакаленне;

3) агарод;

4) паверх;

5) трынаццаць.

А-34. Адзначце назоўнікі, у якіх адбылася змена катэгорыі роду ў працэсе моўнай эвалюцыі.

1) пень;

2) цень;

3) жаль;

4) соль;

5) ногаць.

А-35. Адзначце выпадкі няправільнага ўжывання канчаткаў назоўнікаў.

1) дъва коня;

2) дъва вола;

3) дъва словеси;

4) три земли;

5) четыри поли.

А-36. Адзначце назоўники, якія ў агульнаўсходнеславянскай мове маглі ўжывацца ў форме клічнага склону.

1) гаспадыня;

2) сястра;

3) госць;

4) свякроў;

5) сын.

А-37. Сярод назоўнікаў былога першага тыпу скланення адзначце тыя, якія ў старажытнасці мелі аснову на jā.

1) страха́;

2) душа;

3) зямля;

4) багіня;

5) трава.

А-38. Адзначце назоўнікі, якія ў старажытнасці адносіліся да другога тыпу скланення.

1) конь;

2) цесць;

3) мудрасць;

4) голуб;

5) локаць.

А-39. Адзначце назоўнікі, якія ў старажытнасці адносіліся да пятага тыпу скланення.

1) скала;

2) зала;

3) кола;

4) шыла;

5) мыла.

А-40. Адзначце займеннікі мяккай разнавіднасці.

1) мои;

2) чьи;

3) инъ;

4) вьсякъ;

5) вашь.

А-41. Адзначце няправільна запісаныя старажытныя формы займеннікаў мужчынскага роду ў месным склоне адзіночнага ліку.

1) (о) наш~мь;

2) (о) ваш~мь;

3) (о) мо~мь;

4) (о) тhмь;

5) (о) вьсhмь.

А-42. Адзначце словы, у якіх падкрэсленыя прыметнікі выконваюць атрыбутыўную функцыю.

1) володимеръ же възвратис# въ кы~въ с побhдою и съ славою великою (ЛЛ);

2) быс метеж великъ в Литовьскои земли (ПСРЛ);

3) потомъ немного минувшы король поехал в ловы з доброю дружиною (АТ);

4) память человеческая есть коротка, если бы письмомъ подпирана не была(АВК);

5) дам ти одно зhлье бhло якъ снhгъ (АБ).

А-43. Адзначце выпадкі няправільнага ўжывання лічэбнікаў.

1) одни поля;

2) одны стhны;

3) дъвh окънh;

4) дъвh сестрh;

5) четыре стози.

А-44. Адзначце гістарычна складаныя словы.

1) хітрая;

2) баюся;

3) Маруся;

4) адзінаццаць;

5) абоз.

А-45. Адзначце словы, якія з’яўляюцца прыслоўямі.

1) въкоупh;

2) овъ;

3) тако;

3) добръ;

5) явлено.

А-46. Адзначце дзеясловы, якія адносяцца да тэматычнага спражэння.

1) имати;

2) писати;

3) робити;

4) дати;

5) косити.

А-47. Адзначце сказы, у якіх ужыта дзеяслоўная форма супіна.

1) лепей заправды нагле навальностью згинуть, нижли псованье нашего люду видеть (Ал.);

2) оныи мужобойцы казал постинать (Ал.);

3) hхаша за Кыевъ воеватъ (СЛ);

4) въсхотhла своима сочима видhти его (Сівіла);

5) я быхъ ждала до его часу, и волhла бых его ждати нижли быти королевою (АТ).

А-48. Адзначце сказы, у якіх ужыта дзеяслоўная форма перфекта.

1) смока виделъ, коли есмь свои неприятели поражал (Ал.);

2) а мы только сами перед всеми видячими будем воевать (Ал.);

3) а писан бысть си# грамота въ Полоцку (Гр. 1409);

4) изъ своеа земли идут на войну (Вісл);

5) во мнозhхь же врем#нhх. сhли суть словhни по дунаеви гдh есть ныне оугорьска земл#. и болгарьска (ПВЛ).

А-49. Сярод старажытных дзеяслоўных формаў адзначце формы плюсквамперфекта.

1) иду косити;

2) бяхомъ робили;

3) написахъ;

4) ~си ходила;

5) ~смь былъ просилъ.

А-50. Адзначце сказы з дзеяслоўнымі формамі, якія з пазіцый гісторыі мовы ўяўляюць сабой дзеясловы будучага складанага І часу.

1. Заходзьце, госці дарагія, зараз карміцьмем вас.

2. Успомню цябе праз гады.

3. Што рабіцьмеце заўтра?

4. Сачыненне вечарам пісаць будзем?

5. Што маем рабіць?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]