Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыи.doc.docx
Скачиваний:
32
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
586.99 Кб
Скачать

Спіс літаратуры

Крыніцы

  1. Великая Октябрьская Социалистическая революция в Белоруссии: В 2 т. – Мн., 1957.

  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

  3. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июль 1941–июль 1944 г.): В 3 т. – Мн., 1973–1988.

  4. По воле народа: Из истории образования Белорусской ССР и создания Коммунистической партии Белоруссии. – Мн., 1988.

  5. Программы политических партий России. Конец XIX – начало XX в. – М., 1995.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

  4. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991.

  5. Каваленя А.А. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939–1945). – Мн., 1996.

  6. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мн., 1992.

  7. Марцуль Г.С., Сташкевіч М.С. Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністратыўных межаў, беларускае замежжа. – Мн., 1997.

  8. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

  9. Политическая история России. – М., 1998.

  10. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.

  11. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гг. на Беларусі. – Мн., 1994.

  2. Алпеев А.Н. Мы – народ… ХХ век. – Мн., 1998.

  3. Алпеев А.Н. …И не было завтра. – Мн., 2000.

  4. Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. – Мн., 2003.

  5. Бич М.О. Рабочее движение в Беларуси в 1861–1904 гг. – Мн., 1983.

  6. Гісторыя беларускай літаратуры. XIX – пачатак XX ст.

  7. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.

  8. Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. – Мн., 1992.

  9. Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. – Мн., 1986.

  10. История Европы / А. Жак, Й. Бендер, Г. Иржи и др. – М., 1996.

  11. История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. – М., 1994.

  12. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. – Мн., 1984–1987.

  13. Коваленя А.А. Беларусь 1939–1945 гг. Война и политика. – Мн., 2001.

  14. Круталевич В.А. История Беларуси: Становление национальной государственности. – Мн., 1999.

  15. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.

  16. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. – Мн., 1994.

  17. Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белорусии (1927–1939). – Мн., 1978.

  18. Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. – М., 1992.

  19. Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917–1925). – Мн., 1985.

  20. Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. – Мн., 1990.

  21. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772–2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.

  22. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.

РАЗДЗЕЛ. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ ДЗВЮХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ (ДРУГАЯ ПАЛОВА 40-х – 80-я ГАДЫ)

ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ СУПРАЦЬСТАЯННЯ СУСВЕТНЫХ ДЗЯРЖАЎ

Пытанне 1. БССР у 1946–1952 гг. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае жыццё

За гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла чвэрць насельніцтва, матэрыяльныя страты склалі больш паловы нацыяналь-нага багацця, а па агульным развіцці эканоміка рэспублікі была адкінута да ўзроўню 1928 г. У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946–1950 гг.).

У забеспячэнні аднаўлення фінансавымі рэсурсамі вялікую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды і дапамога ад рэспублік СССР, якія пазбеглі акупацыі. Сродкі, атрыманыя рэспублікай, склалі 55% іх агульнай сумы. Акрамя таго, згодна з пасляваеннымі міжнароднымі дамоўленасцямі рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый.

Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала ад насельніцтва гераічнай працы. Даводзілася працаваць не толькі на прадпрыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб’ектах сацкультбыту ва ўмовах вытворчых цяжкасцей і недастатковага харчовага забеспячэння. Нягледзячы на негатыўную сістэму камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыць відавочнае: дакладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінансавых і матэрыяльных сродкаў далі свой станоўчы вынік. Так, Савет Міністраў БССР разгледзеў і зацвердзіў планы па развіццю сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўленню і развіццю г. Мінска, электрыфікацыі БССР на 1948–1950 гг. і інш.

Перш за ўсё ўвага была нададзена развіццю цяжкай прамыс-ловасці – машынабудаванню, металаапрацоўцы, торфаздабычы, энергетыцы. Акцэнт быў зроблены на стварэнне такіх галін, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне. Дзякуючы іх развіццю, у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г.

Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай задачы ўскладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай і мясцовай прамысловасці, якія працавалі на сваёй сыравіне і патрабавалі менш сродкаў, чым буйныя фабрыкі і заводы.

Былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, швейныя фабрыкі.

Ва ўсіх галінах у значных маштабах праводзілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкары-стоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў.

У першай палове 50-х гг. уступілі ў строй дзеючых у Мінску падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

У сельскай гаспадарцы становішча заставалася цяжкім і не толькі з прычыны велізарных страт падчас вайны. Пасляваенная індустрыялізацыя БССР вялася па-ранейшаму за кошт сельскай гаспадаркі, хоць яна не была ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння. Тым не менш, адзінай формай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці заставалася калгасна-саўгасная сістэма.

На ХІХ з’ездзе КПБ, які адбыўся ў лютым 1949 г., было прынята рашэнне аб правядзенні суцэльнай калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі ў сціслыя тэрміны. Хуткія тэмпы непазбежна прыводзілі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Адначасова адбывалася ссяленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гаспадарання нанесла ўдар па сельскагаспадарчай вытворчасці.

У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4%, а пасевы збожжавых – 91,1% ад даваеннага ўзроўню; па колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі многія гаспадаркі перавысілі яго. Аднак дасягнуць агульных тэмпаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі не ўдалося. Большасць калгасаў заставалася нерэнтабельнымі і стратнымі.

Такім чынам, увесь пасляваенны перыяд азначаны паскоранымі тэмпамі індустрыялізацыі, стварэннем новых галін прамысловасці, якія ў будучым вызначалі асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага комплексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця заходніх абласцей Беларусі. Аднак празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі.

У грамадска-палітычным развіцці рэспублікі першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР (1947 г.) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948 г.). Савецкія людзі ўспрымалі гэтую падзею як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і галасавалі за прадстаўнікоў “непарушнага блока камуністаў і беспартыйных” са спадзяваннямі на перамены ў палітычным жыцці. Але перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму. Камуністычная партыя Беларусі з’яўлялася не толькі палітычнай, але і дзяржаўнай арганізацыяй з адміністрацыйнымі, заканадаўчымі і выканаўчымі функцыямі ўлады. Характар партыйных пастаноў быў абавязваючы, насіў камандны характар і быў звязаны з рашэннем вытворчых пытанняў, тады як грамадска-палітычнае жыццё асвятлялася толькі ў плане ўзмацнення класавай і рэвалюцыйнай пільнасці.

Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі рашэнні партыі і мабілізоўвалі беларускі народ на выкананне чарговых задач пабудовы сацыялізму. Найбольш абмежаванай аказалася такая функцыя, як абарона прафесійных правоў працоўных і маральнага выхавання падрастаючага пакалення. На практыцы гэта азначала, што ўсе грамадскія арганізацыі забяспечвалі ўстойлівасць партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады.

У такіх умовах на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій. Галоўны ўдар быў накіраваны супраць навуковай і творчай інтэлігенцыі, дзейнасці грамадска-палітычных і літаратурных часопісаў “Беларусь”, “Полымя”, “Бальшавік Беларусі” і многіх газет.

Ішлі арышты грамадзян БССР, якія апынуліся ў Германіі ў гады акупацыі. Пачалася барацьба з так званым касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад капіталістычным Захадам. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атрады Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Гэты рэгіён быў аб’яўлены “гняздом нацыяналізму і кулацтва”, у выніку чаго за 1946–1952 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. і выселена 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953 г.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем. Феномен сталінскай сістэмы заключаўся ў тым, што яна гвалтам падпарадкоўвала свайму кантролю эканоміку, грамадска-палітычнае жыццё, у кароткі час сфарміравала новы, адпаведны рэжыму, пануючы ў грамадстве таталітарны светапогляд.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэпарацыя – поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт сродкаў ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.

Цяжкая прамысловасць – вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.

Касмапалітызм – сістэма поглядаў, якая адмаўляе пачуццё патрыятызму і нацыянальна-культурныя традыцыі сваёй радзімы пад лозунгам: “Чалавек – грамадзянін свету”.

Храналогія падзей

Верасень 1946 г. – прыняты закон “Аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946–1950 гг.”

Кастрычнік 1947 г. – Мінскі аўтамабільны завод выпусціў першыя самазвалы МАЗ-205.

Снежань 1947 г. – адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэформа ў СССР.

Снежань 1948 г. – пачатак суцэльнай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі.

Лістапад 1950 г. – на Мінскім трактарным заводзе пачаўся выпуск трактароў.

Верасень 1951 г. – Мінскі радыёзавод пачаў выпуск прадукцыі.

Верасень 1952 г. – адкрыццё ў Мінску 1-й тралейбуснай лініі.

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце прычыны марудных тэмпаў аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове 40-х – пачатку 50-х гг.

2. У чым праявіліся асаблівасці правядзення калектывізацыі ў заходніх раёнах БССР?

3. Што, на Вашу думку, з’яўлялася асноўнай прычынай кансервацыі старой палітычнай сістэмы і ўзмацнення таталітарызму ў першыя пасляваенныя гады?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]