- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл …………………………… 91 Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы………………………. 113 Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
- •Беларускія землі ў VI-іх стст.
- •Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
- •1.У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала феадалам. Сяляне з’яўляліся землекарыстальнікамі.
- •Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
- •Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейсай царкоўнай уніі 1596 г.
- •Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь
- •Тэма. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
- •2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •4. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
- •1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •5. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •5. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
- •1. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
- •1. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі)
- •2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання
- •Тэмы рэфератаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)да заліку
5. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія ў другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і пачала вызваленне Еўропы. У студзені 1945 г. войскі Чырвонай Арміі распачалі наступленне на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.
16 красавіка 1945 г. пачалося ажыццяўленне Берлінскай аперацыі. 30 красавіка байцы Чырвонай Арміі уварваліся ў рэйхстаг і ўзнялі над ім сцяг Перамогі. У штурме рэйхстага праславілася шмат воінаў-беларусаў: М. Пятніцкі з Мазыра, Л. Прыгожы з Багушэўска, К. Кугач з Пружанскага раёна, Ф. Ярш з Бярозаўскага раёна. Яны ўзнага-роджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.
У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) разграміла Квантунскую армію (Японія). 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.
Беларускі народ з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў. У ліку доблесных абаронцаў Масквы былі генерал-маёр Л.М. Даватар і лётчык Віктар Талаліхін. Назаўсёды застаўся ў памяці народа подзвіг Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным баі на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. За Ленінград змагаліся і аддалі сваё жыццё снайпер Ф.А. Смалячкоў, контрадмірал В.П. Дрозд, марскі лётчык А.К. Антоненка. За доблесць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі, узнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. А лётчыку А.Я. Галавачову, камандзірам танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскаму, С.Ф. Шутаву і І.І. Якубоўскаму гэта званне было прысвоена двойчы.
Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі; генераламі арміі: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі: А.Р. Бацюня, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П. Дрозд; контрадміралам В.Е. Ананіч – усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятан-кавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў-беларусаў.
Подзвігам людзей, сярод якіх шмат беларусаў, быў іх удзел у падпольнай барацьбе супраць нацызму ў канцлагерах Асвенцім, Бухенвальд, Дахаў, Майданек і інш. У Маўтхаўзене пасля гераічнай гібелі генерал-лейтэнанта Дз.М. Карбышава падпольную барацьбу ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л.Я. Маневіч. У канцлагерах у Рэвенсбруку і Нойабінгу, лагеры г. Вурдэна, у Асвенціме і іншых актыўную барацьбу вялі генерал П.Д. Цумараў, былыя падпольшчыкі П.Д. Шаўроў, А.Ф. Шульман, Н.Ц. Цвяткова, былы пагранічнік У. Мураўёў і інш. У італьянскім Супраціўленні – 16-гадовы М.С. Фралоў, А.К. Кісялёў; у бельгійскім – А.В. Варанкоў, І.А. Дзедзькін, М. Ляшчынскі і іншыя. Найбольш моцным і арганізаваным быў удзел беларусаў у французкім Супраціўленні. Сярод іх – Ф.К. Варанішча, які арганізаваў уцёкі 47 ваеннапалонных у партызанскі атрад, былая падпольшчыца Т.В. Чахоўская, Ф.Ф. Кажамякін, І. Кісялёў, В. Мяшкоў, І. Адамовіч, В. Барбук, А.Д. Панізнік і іншыя. У Эльзас-Латарынгіі змагаўся атрад, створаны былымі мінскімі падпольшчыкамі. У яго ўваходзілі Ф. Ліхавец, У. Руткоўскі, Т. Ліхавец, У. Бялько, П. Ідзінкевіч, Р. Карапанаў і іншыя. Пры вызваленні вострава Алерон гераічна змагаўся і загінуў былы падпольшчык з Мазыра У.М. Антоненка. У Францыі дзейнічаў асобы жаночы атрад «Радзіма», створаны былымі беларускімі партызанкамі і падпольшчыцамі. Камандзірам стала Н.І. Лісавец, пазней – Р.З. Сямёнава-Фрыдзон. Абедзвюм было прысвоена званне лейтэнанта французкай арміі.
У час Другой сусветнай вайны Беларусь страціла больш за палавіну свайго нацыянальнага багацця. Сума матэрыяльных страт склала 75 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.). Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак, разбурана 100465 прадпрыемстваў, больш за 6 тыс. км чыгункі, разрабавана 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, знішчаны 420996 дамоў калгаснікаў, амаль усе электрастанцыі, вывезена ў Германію 90% станочнага і тэхнічнага абсталявання, каля 96% энергетычных магутнасцей, каля 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, тысячы кубаметраў драўніны, піламатэрыялаў, высечаны сотні тысяч гектараў лесу, садоў і г.д.
Да лета 1944 г. на Беларусі засталося толькі 39% прадваеннай колькасці коней, 31% буйной рагатай жывёлы, 11% свіней, 22% авечак і коз. Вораг знішчыў тысячы ўстаноў асветы, аховы здароўя, навукі і культуры, у тым ліку 8825 (з 12294) школ, усе навукова-даследчыя цэнтры, АН БССР, 219 бібліятэк, 5425 музеяў, тэатраў і клубаў, 2187 бальніц і амбулаторый, 2651 дзіцячую ўстанову. Самымі цяжкімі былі людскія страты: загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. На катаржныя работы ў Германію было вывезена 380 тыс. чалавек.
Паводле рашэнняў Ялцінскай канферэнцыі 1944 г. паміж СССР, ЗША і Англіяй на карысць Польшчы былі адлучаны на працягу 1944–1950 гг. ад Беларусі Беласточчына і шэраг земляў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Гэтыя падзеі з’яўляюцца дзевятым падзелам Беларусі ў ХХ ст.
Уклад беларускага народа атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін – заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.
Такім чынам, Другая сусветная вайна была самай разбуральнай і кровапралітнай у свеце. У ёй загінула больш за 50 млн. чалавек. Найбольшую колькасць ахвяр панёс Савецкі Саюз – 27 млн. чалавек, у тым ліку каля 2,5 млн. – жыхары Беларусі.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – міжнародная арганізацыя, якая прызвана ахоўваць мір і бяспеку народаў, заснавана 27 красавіка 1945 г.
Храналогія падзей
8 мая 1945 г. – Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.
2 верасня 1945 г. – Японія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.
Пытанні для самаправеркі
1. Які ўклад унесла наша рэспубліка ў разгром нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі?
2. Назавіце выдатных сыноў Беларусі – удзельнікаў еўрапейскага руху Супраціўлення?
3. Ахарактарызуйце страты беларускага народа ў Другой сусветнай вайне.