Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Лесаводч. Патрабаванні да канструявання лесанарыхтоўных машын

А) Уздзеянне на глебу і падземныя воды: парушаная плошча наглебнага покрыва не павінна перавышаць ад плошчы лесасекі:– 1-й (лёгкай) ступені пашкоджання – ≤50%– 2-й (сярэдняй) ступені пашкоджання – ≤25–30%– 3-й (моцнай) ступені пашкоджання – ≤12%

Б) Уздзеянне на фітацэноз: – захаваць ≥70% падросту зімой і ≥60% у бязснежны перыяд– плошча пад тралёвачнымі волакамі, пагрузачнымі пунктамі – ≤20% ад плошчы лесасекі– захаваць на лесасецы ≥60% плошчы з некранутымі кампанентамі насаджэння– пашкоджаныя дрэвы пры несуцэльных высечках складаюць ≤10%– таўшчыня слою парубачных рэшткаў ≤0,1 м– захламленасць лесасекі парубачнымі рэшткамі ≤5 шч.м3/га

Пры распрацоўцы лесасек на цяжкадаступных участках ляснога фонду (сніткавая, крапіўная, балотна-папаратнікавая, даўгамошная, асаковая, сфаганавая і іншыя вільготныя, сырыя і вельмі сырыя серыі тыпаў лесу) дапушчаецца прымяненне гусенічных машын, Але пры строгім выкананні наступных патрабаванняў:– правядзенне работ пераважна ў зімовы перыяд;– умацаванне волакаў парубачнымі рэшткамі;– рух і разварот гусенічных машын толькі па волаках і пагрузачных пляцоўках.

  1. Віды лесаводчага догляду

Пад доглядам лесу разумеюць комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на мэтавае фармаванне ўстойлівых і высокапрадуктыўных лясных насаджэнняў, падтрыманне і павышэнне біялагічнай разнастайнасці і шматмэтавых функцый і ўласцівасцей лясоў. Храналагічна догляд лесу ахоплівае ўвесь перыяд лесавырошчвання. Ён пераймае этап лесаўзнаўлення, у выніку якога ўтвараецца маладое насаджэнне (гушчар), і працягваецца да моманту галоўнай высечкі спелага дрэвастою. Догляд лесу займае цэнтральнае месца ў лесаводстве і з’яўляецца асноўнай функцыяй дзейнасці ляснічага. Пры гэтым рэалізуецца не толькі асноўная функцыя догляду – мэтавае фармаванне лесу, але і ствараюцца спрыяльныя перадумовы для наступнага лесаўзнаўлення пасля высечкі спелага дрэвастою. Да лесаводчага догляду адносяць: высечкі догляду лесу; выбарачныя санітарныя высечкі; уборка захламленасці; рэканструкцыйныя высечкі; догляд за падростам і падлескам; фармаванне рэкрэацыйнага ляснога ландшафту; догляд за ўзлескам; рыхленне глебы і тарфаванне ў рэкрэацыйных лясах; высечкі перафармавання; высечкі абнаўлення; біятэхнічныя высечкі; меліярацыя лясоў; абразанне сучча і галінак (вырошчванне бессучковай драўніны); хімічны догляд за саставам дрэвастою; мерапрыемствы па захаванні біяразнастайнасці лясоў; мерапрыемствы па павышэнні прадуктыўнасці лясоў; мерапрыемствы па павышэнні асяроддзеахоўнай функцыі лясоў.

  1. Уборка захламленасці

Улік сухастою, ламачча і буралому пры таксацыі (лесаўпарадкаванні) вядзецца пры іх аб’ёме ³5 куб.м на 1 га. Гэта не значыць, што пры меньшай іх колькасці, уборку захламленасці можна не весці. Санітарныя Правілы ў лясах прадугледжваюць правадзіць уборку захламленасці, як правіла, адначасова з іншымі лесагаспадарчымі мерапрыемствамі. Як самастойнае мерапрыемства – назначаецца пры наяўнасці ліквіднай драўніны ў якасці буралому, ветравалу, снегалому і іншай пашкоджанай драўніны ў памерах, якія перавышаюць натуральны адпад у тры і больш разы. У эстэтычных мэтах у рэкрэацыйных лясах, ахоўных палосах уздоўж аўтадарог і чыгункі, асабліва каштоўных лясах праводзяць уборку і неліквіднай захламленасці. Сухастой дазваляецца не ўбіраць у тыпах лесараслінных умоў А4А5, В4В5 – з залішнім увільгатненнем. Уборку захламленасці не рэкамендуецца праводзіць на асоба ахоўных участках (ОЗУ), дзе раскладанне драўніны спрыяе або неабходна для жыццядзейнасці рэдкіх відаў раслін і жывёл. Уборку захламленасці ў лясах ААПТ праводзяць па ўзгадненні з мясцовымі органамі Мінпрыроды. У лясах ААПТ уборку захламленасці назначаюць у адпаведнасці з наступным:– у рэкрэацыйнай зоне – калі захламленасць перавышае адпад у 2 і болей разы;– у гаспадарчай зоне – калі перавышае ў ³3 разы;– у зоне рэгулюемага выкарыстання – рэгулярна ў паласе шырынёй 100 м уздоўж дарог, турыстычных сцежак і да т.п. незалежна ад аб’емаў захламленасці;– у запаведнай зоне – толькі высечка аварыйных дрэў уздоўж дарог спецыяльнага назначэння ў паласе, роўнай сярэдняй вышыні дрэвастоя;– у запаведніках дапушчаецца ўборка ветравалу, буралому, сухастою, снегалому ўздоўж дарог і на спецыяльна выдзеленых пажаранебяспечных участках.

Соседние файлы в предмете Лесоводство