Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Лесаводства ў заказніках

Вядзенне лясной гаспадаркі павінна садзейнічаць існаванню ахоўваемых відаў ці ландшафта ў цэлым. У гэтым аспекце правядзенне высечак і іншых лесагаспадарчых мерапрыемстваў мае свае асаблівасці ў заказніках рознага мэтавага назначэння. Высечкі ў ландшафтных заказніках Могуць правадзіцца несуцэльныя высечкі галоўнага карыстання, высечкі догляду і санітарныя. Узрост галоўных высечак залежыць ад групы лясоў і мэтаў заказніка. Высечкі ў біялагічных батанічных заказніках У лясах праводзяць паступовыя і выбарачныя высечкі галоўнага карыстання. Суцэльналесасечныя высечкі галоўнага карыстання можна правадзіць у тых насаджэннях, дзе паступовыя і выбарачныя немэтазгодны па стане насаджэння ці лесараслінным умовам. На асоба ахоўваемых частках гэтых заказнікаў высечкі галоўнага карыстання не праводзяцца. У месцах узрастання «чырвонакніжнікаў» выбіраюць спосаб высечкі галоўнага карыстання, які не зменіць карэнным шляхам умовы існавання віду. У заказніках – «журавінніках» высечкі галоўнага карыстання не перспектыўны. Высечкі галоўнага карыстання праводзяць выключна ў зімовы перыяд. Агнявы спосаб ачысткі лесасек выклюЧаецца. Высечкі догляду дазваляюцца. Інтэнсіўнасць высечак догляду можа быць зніжана. У мэтах захавання біяразнастайнасці мэтазгодна пакідаць дуплаватыя дрэвы, невялікую колькасць сухастою, валежніка. Час правядзення высечак догляду павінен супадаць з перыядам пакою ахоўваемых відаў (часцей зімой). Высечкі ў біялагічных заалагічных заказніках Галоўная мэта гэтых заказнікаў – захаванне паляўнічай фаўны. Гэта могуць быць капытныя (лось, алень, дзік, казуля, зубр), пушніна-футравыя (лісіца, заяц, куніца), баравая птушыная дзічына (глушэц, цецярук, рабчык), водна-балотныя віды. Разнастайнасць жывёл заказнікаў фарміруе такую ж разнастайнасць біятопаў. Пры выбары спосабу высечак галоўнага карыстання неабходна адказаць на пытанне: ці не прывядзе такая высечка да знішчэння ключавога біятопа ахоўваемага віда? Капытныя маюць патрэбу ў добрай кармавой базе. Практычна любыя высечкі галоўнага карыстання вядуць да яе паляпшэння. Але месцы ацёлу і апаросу жывёл неабходна захоўваць. На такіх участках дапусцімы толькі несуцэльныя высечкі галоўнага карыстання. Пушніна-футравыя віды даволі пластычныя да зменлівасці ўмоў пражывання. Найбольш уразлівыя віды гэта бобр і барсук. Суцэльналесасечныя высечкі галоўнага карыстання не пажаданы ў паласе 200 м ад урэза вады ў месцах пасялення бабра (зараз гэта норма не прымяняецца ў сувязі з вялікай шчыльнасцю бабра). Не рэкамендуецца агаляць участкі вакол барсучых нораў. Баравая птушыная дзічына прад’яўляе пэўныя патрабаванні да асяроддзя. У выніку вакол месцаў такавання глушцоў у радыўсе 500 м могуць прымяняцца толькі несуцэльныя высечкі галоўнага карыстання. Для водна-балотнай дзічыны абмежаванняў па высечках галоўнага карыстання няма. Высечкі догляду праводзяць згодна з Правіламі. На асоба ахоўваемых участках, такавішчах глушцоў, барсучых норах высечкі догляду праводзяць з меньшай інтэнсіўнасцю, абмяжоўваюць на перыяд гнездавання Высечкі ў гідралагічных заказніках Яны займаюць тарфяна-балотныя глебы. Высечкі галоўнага карыстання з экалагічнага пункту гледжання небяспечны, з гаспадарчага – малаэфектыўны Высечкі догляду на мінералізаваных глебах і малай магутнасці тарфяніках могуць правадзіцца.

Соседние файлы в предмете Лесоводство