Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Лесаводчая, экалаг. I эканам. Ацэнка розн. Спос. Ачысткі лес.

Агнявая ачыстка лесасек выклікае вялікія пераўтварэнні ў складаных лесабіялагічных працэсах: – агонь пашкоджвае, нярэдка поўнасцю знішчае махавое і травяное покрыва, подсціл, гумусавы слой глебЫ. – пад уплывам агню паніжаецца кіслотнасць глебы, можа ўзрастаць утрыманне водарастварымага кальцыю, калію, фосфару. – агнявая ачыстка прыводзіць да паніжэння поразнасці глебы і як вынік – пагаршэння аэрацыі глебы, павелічэння яе вільготнасці, памяньшэння водапранікальнасці. – збядненне ўрадлівасці глебы вядзе да зніжэння прадукцыйнасці насаджэнняў. – агнявыя спосабы ачысткі спрыяюць лесааднаўленню сасны, лістоўніцы і некаторых іншых парод у сухадольных тыпах лесу: усходаў на вогнішчах з’яўляецца ў 5 разоў болей чым без агнявога ўздзеяння. – на высечках з захаваным каштоўным падростам сасны і елкі агнявая ачыстка высечак проціпаказана. – многія фітапатолагі падкрэсліваюць вялікае санітарнае значэнне для лесу агнявой ачысткі: памяньшаецца бяспека развіцця драўнінаразбураючых грыбоў, шкодных насякомых

Безагнявыя спосабы ачысткі таксама па-рознаму ўплываюць на глебу і лесааднаўленчы працэс: – нярэдка высечкі зарастаюць сітнікам, пажарніцай (вейнік), што перашкаджае лесааднаўленню; – укладванне вяршынек і сучча на волак, пад калёсы трактараў, узмацняе волак, абараняе глебу; – раскідванне парубачных рэшткаў на бедных пясчаных сухіх і свежых глебах павышае ўрадлівасць глебаЎ.

Існуюць дзьве супрацьлеглыя кропкі гледжання адносна прымянення агнявога і безагнявога спосабаў ачысткі. Часцей перавага аддаецца безагнявым спосабам. Такая пазіцыя неапраўданая. Эканамічны бок ачысткі лесасек даследаваны менш, чым лесаводча-экалагічны

  1. Ачыстка лесасек як від догляду за лесам у розных мэтах

Адзін спосаб ці спалучэнне дзвух на адной лесасецы нярэдка дазваляе вырашаць некалькі задач. Але часцей гэта немагчыма, таму прыходзіцца выбіраць адну галоўную задачу. Часцей галоўнай задачай ачысткі лесасек лічаць супрацьпажарную. Асабліва ва ўмовах высокай урбанізаванасці тэрыторыі. – Лепшы спосаб ачысткі ў супрацьпажарных мэтах – спальванне парубачных рэшткаў у кучах па ходу нарыхтоўкі. Лепш – восенню. Пасля зімовай ачысткі застаюцца буйныя рэшткі і патрабуецца вясенняя даачыстка; – Вясенняя даачыстка заключаецца ў збіранні рэшткаў, іх здрабненні і раскідванні. Агнявы спосаб даачысткі забаронены

Парубачныя рэшткі могуць быць ачагамі інтэнсіўнага размнажэння насякомых-ксілафагаў (караедаў, даўганосікаў, вусачоў, лубаедаў) і грыбных захворванняў. Лепшым спосабам ачысткі ў лесапаталагічных адносінах лічыцца спальванне. Па Санітарных Правілах парубачныя рэшткі неабходна выкарыстоўваць як лоўчыя дрэвы і спальваць іх да вылету насякомых вясной (у сасняках да 15 мая, у ельніках – да 1 чэрвеня)

У мэтах садзейнічання натуральнаму лесаўзнаўленню рэкамендацыі наступныя: – на сухіх глебах лепшым спосабам з’яўляецца здрабненне і раскідванне парубачных рэшткаў; – на вільготных і сырых глебах укладка парубачных рэшткаў у кучы з узгадненнем санітарных правілаў; – на свежых і лёгкіх глебах – умераная агнявая ачыстка, але пры захаванні падросту.

Калі плануюцца лесакультурныя работы: – парубачныя рэшткі збіраюць у кучы ці валы, прымінаюць трактарамі для паскоранага перагнівання; Пры несуцэльных высечках: – збіранне парубачных рэшткаў і ўкладка іх на волаку для папярэджання механічных пашкоджанняў каранёў пакідаемых дрэў і глебы – частку парубачных рэшткаў неабходна здрабняць і раскідваць або пакідаць у кучах.

Соседние файлы в предмете Лесоводство