Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Віды і метады высечак догляду

Традыцыйна ў рэспубліках былога СССР адрознівалі наступныя віды ВД: асвятленні, прачысткі, прарэджванні і прахадныя высечкі.Мэты пералічаных відаў ВД:– асвятленне: фарміраванне саставу;– прачысткі: паляпшэнне саставу, рэгуляванне гушчыні доэвастоя;– прарэджванні: догляд за запасам і формай ствала;– прахадныя высечкі: павысіць прырост. На заключных этапах прахадных высечак нярэдка праводзяць высечкі прасторы, з паніжэннем паўнаты да 0,5–0,6 у мэтах паскоранага вырошчвання буйнапамернай драўніны. І.С.Мелехаў ВД падзяляе на 3 віды:– догляд у маладняках– высечкі ў сярэднеўзроставых насаджэннях– высечкі догляду ў прыспелых дрэвастоях«Настаўленне па высечках догляду ў лясах Рэспублікі Беларусь» (1992) прадугледжвала 2 віды ВД:– догляд за маладнякамі: мэта – паляпшэнне саставу, рэгуляванне гушчыні насаджэння;– прарэджванне: мэта – фарміраванне ствала, кроны і павелічэнне прыроста насаджэння.

«Правила рубок леса в Республике Беларусь» (2004, 2008) зноў выдзяляюць 4 віды ВД: асвятленне, прачыстка, прарэджванне, прахадная высечка. Пад метадам ВД разумеецца пэўны парадак адбору дрэў у высечку. Асноўныя метады: верхавы і нізавы. Верхавы метад: назначаюцца ў высечку дрэвы розных класаў росту, але пераважна з ліку ствалоў вышэй сярэдняга памера. Часцей прымяняецца ў змешаных і складаных дрэвастоях. Нізавы метад: высякаюцца ў першую чаргу прыгнечаныя дрэвы. Прымяняецца, у асноўным, у чыстых хваёвых насаджэннях. Метад часта называюць старанямецкім. Камбінаваны метад сумяшчае прынцыпы нізавога і верхавога метадаў. Актыўны метад: адметнай яго рысай з’яўляецца выбар лепшых дрэў з усіх частак полагу ў межах самкнутых біягруп. Курцінны метад прымяняецца пры групавым размеркаванні галоўнай пароды па плошчы. Гнездавы метад (па Б.Д.Жылкіну) за дубам. Калідорны метад для догляду за дубам. Лінейны метад з высечкай суцэльных радоў дрэў. Лінейна-селекцыйны метад. Пад спосабам ВД разумеецца спосаб уздзеяння на дрэвы, што выдаляюцца з насаджэння. Адрозніваюць спосабы ВД: абязвяршыньванне дрэў, кальцаванне ствалоў, хімічны спосаб (апырскванне кроны), абпальванне ствалоў (пірагенны спосаб) і інш.

  1. Высечкі догляду ў лясах рознага мэтавага назначэння

У асобаахоўных участках: – фарміраванне рознаўзроставых, змешаных па саставу, складаных па структуры і форме насаджэнняў; – спалучэнне высечак догляду з іншымі мерамі догляду, як увядзенне ці выдаленне падлеску, садзейнічанне прыроднаму ўзнаўленню лесу, догляд за падростам, меліярацыйныя мерапрыемствы, добраўпарадкаванне і інш. У водаахоўных лясах: – фарміраваць змешаныя і складаныя хваёва-ліставыя насаджэнні; – не паніжаць паўнату <0,6; – правядзенне высечак догляду лепш у зімовы перыяд; – у прыбярэжных каля рэк, азёраў і водасховішчаў палосах не паніжаць паўнату <0,6. Захоўваць падрост і падлесак. ахоўных лясах уздоўж чыгункі і аўтадарог фарміруюць насаджэнні ў мэтах снегазатрымання, памяншэння скорасці ветру: – інтэнсіўнасць высечак павінна быць слабай, паўната пасля высечкі догляду ³0,7, на схілах – ³0,8; – у 20-мятровых ад дарогі палосах фарміраваць ліставыя насаджэнні ў проціпажарных мэтах. У полеахоўных палосах фарміруюць насаджэнні: – без скразных прасветаў, прадуваемыя ў прыземнай 2-мятровай частцы і з малымі прасветамі ў кронах; – з узросту >25 гадоў праводзяцца толькі выбарачныя санітарныя высечкі. Высечкі догляду на асоба ахоўваемых прыродных тэрыторыях павінны забяспечваць захаванне і павелічэнне біялагічнай разнастайнасці. У гарадскіх лясах, лясах зялёных зон (лесапаркавыя часткі), курортных лясах праводзяцца пераважна ландшафтныя высечкі, фармавання ўзлеску, догляд за падростам і падлескам. Высечкі догляду ў эксплуатацыйных лясах накіраваны на вырошчванне высокапрадуктыўных дрэвастояў высокай таварнасці. У лясах, забруджаных радыёнуклідамі, высечкі догляду:– у зоне са шчыльнасцю забруджвання ад 1 да 5 Ku/км2 праводзяцца без абмежаванняў: – у зоне ад 5 да 15 Ku/км2 высечкі догляду праводзяцца з улікам наступных абмежаванняў: – асвятленні і прачысткі праводзяць толькі ў культурах хваёвых і цвёрдалісцевых парод пры наяўнасці небяспекі заглушэння другараднымі пародамі; – прарэджванні і прахадныя высечкі праводзяць толькі пры ўмове наяўнасці збыту нарыхтаванай драўніны. – у зоне забруджвання ад 15 да 40 Ku/км2 высечкі догляду праводзяцца па спецыяльна распрацаваным тэхнічным рэгламентам з дазволу Мінлясгаса Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца радыяцыйны кантроль за нарыхтаванай драўнінай. Пераважна весці высечкі ў зімовы перыяд ці ў іншы час у сырое надвор’е.

Соседние файлы в предмете Лесоводство