Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Высечкі ў падросце і падлеску, фармаванне ўзлеску

Высечкі фармавання падросту праводзяць для стварэння лепшых умоў росту і развіцця падросту, таксама рэгулявання відавога саставу і размяшчэння маладога пакалення лесу, таксама для павелічэння прахадзімасці рэкрэантаў па лесе. Высечкі ў падлеску праводзяць у мэтах паляпшэння прахадзімасці і праглядваемасці ўчасткаў ці амаладжэння кустарнікаў. Высечкамі ў падросце і падлеску рэгулююць размяшчэнне асобін (групамі, ці раўнамернае). Таксама вырашаюць задачы санітарнага догляду, павышэння эстэтычнасці пейзажаў. Высечкі фармавання ўзлеску маюць на мэце павышэнне эстэтычных уласцівасцей ландшафту. Асноўным прыёмам паляпшэння ўзлеску з’яўляецца парушэнне прамалінейнасці шляхам стварэння ва ўзлеску паглыбленняў («бухт»), адкрыцця закрытых частак дрэвастояў ці асобных цікавых дрэў і кустарнікаў і г.д. Узлесак можа стварыцца на мяжы лесу з бязлеснай прасторай, узлесак унутры лесу вакол прагалін, палян, уздоўж чыгункі, аўтадарог, Догляд за ўзлескам на мяжы з бязлеснымі прасторамі шырынёй 20–25 м (нярэдка да 50 м) вядзецца па іншаму. Тут фарміруецца ўзлесак «закрытага» тыпу. Фармаванне пачынаецца з маладняковага ўзросту, за кошт зрэджвання дрэвастояў да самкнутасці 0,4–0,5 і далейшых высечак догляду слабай інтэнсіўнасці.

  1. Высечкі абнаўлення і перафармавання

Высечкі абнаўлення і перафармавання праводзяць у тых лясах, дзе дапускаюцца толькі высечкі догляду і санітарныя, а галоўныя і рэканструкцыйныя высечкі не дазваляюцца. Аб’ектамі высечак абнаўлення і перафармавання з’яўляюцца: – лясы на тэрыторыі нацыянальных паркаў (акрамя абсалютна запаведнай зоны); – лесапаркавая частка лясоў зялёных зон; – гарадскія лясы; – палосы лесу вакол санаторыяў, пансіянатаў, дзіцячых лагераў, дамоў адпачынку, турыстычных баз; – палосы лесу ўздоўж пастаянных трас турыстычных маршрутаў; – лясы 1-га і 2-га паясоў зон санітарнай аховы крыніц водазабеспячэння; – лясы 1-й і 2-й зон санітарнай аховы курортаў; – супрацьэразійныя лясы, якія размешчаны ў ярах, лагчынах і на рэкультываваных кар’ерах; – палосы лесу ўздоўж чыгункі і аўтамабільных дарог (100 м па абодва бакі); – лясы, якія маюць навуковае ці гістарычнае значэнне; – некаторыя іншыя ўчасткі лесу.

Высечкі абнаўлення накіраваны на амаладжэнне насаджэнняў, якія па відавым складзе адпавядаюць мэтаваму назначэнню, але з узростам страчваюць свае асноўныя функцыі. Яны праводзяцца ў спелых і перастойных насаджэннях шляхам стварэння спрыяльных умоў для фармавання новага пакалення лесу. Высечкі перафармавання маюць на мэце перавод аднаўзроставых насаджэнняў у рознаўзроставыя, а таксама чыстых і простых па форме ў змешаныя і складаныя. Перафармаванне аднаўзроставых насаджэнняў у рознаўзроставыя, а таксама чыстых і простых у змешаныя і складаныя ажыццяўляецца высечкай догляду (высечкай перафармавання), якая перыядычна паўтараецца і праводзіцца ў сярэднеўзроставых і прыспелага ўзросту насаджэннях і накіравана на карэннае змяненне саставу ці структуры дрэвастояў. У рознаўзроставых насаджэннях гэтыя высечкі праводзяцца комплексна, з адначасовым доглядам усіх пакаленняў дрэвастою, але з пераважнай выбаркай найбольш старой часткі. Інтэнсіўнасць высечак абнаўлення і перафармавання ў залежнасці ад мэтавага назначэння, узросту, стану і саставу насаджэнняў змяняецца ў шырокіх межах: ад слабай (ахоўныя лясы) да вельмі моцнай (лесапаркавыя часткі зялёных зон, гарадскія лясы). Пры мэтавым доглядзе падросту і другога яруса ў нізкапаўнотных дрэвастоях першы ярус можа выдаляцца ўвесь за адну высечку. У прыспелых і спелых насаджэннях з мэтавым пародным саставам, дзе разрэджваннем забяспечваецца прыроднае ўзнаўленне мэтавых парод (верасовыя, лішайнікавыя і бруснічныя серыі тыпаў лесу), абнаўленне ажыццяўляецца метадам раўнамернай ці групавой выбаркі інтэнсіўнасцю 20–30% па запасе з перыядам паўтаральнасці 5–10 гадоў у насаджэннях з падростам і 10–20 гадоў у насаджэннях без падросту. Да ўзросту спеласці паўната верхняга яруса зніжаецца да 0,7, а па заканчэнні перыяду спеласці – да 0,6–0,5. Далей вядзецца догляд сфарміраванага пад полагам маладога пакалення лесу шляхам выдалення пакінутых перастойных дрэў верхняга яруса. У багатых лесараслінных умовах, дзе разрэджваннем не забяспечваецца прыроднае ўзнаўленне лесу, у другой палове перыяду спеласці адначасова з высечкамі догляду ствараюцца падполагавыя культуры з мэтавых парод. У насаджэннях, дзе пераважаюць непажаданыя драбналістыя дрэвавыя пароды ці тыя, якія хутка страчваюць мэтавую функцыю ў сувязі з захворваннем, высечкі абнаўлення вядуцца з высокай інтэнсіўнасцю, каб хутчэй замяніць гэтыя дрэвастоі: у два прыёмы высякаюцца высокапаўнотныя дрэвастоі і ў адзін прыём – нізкапаўнотныя. У дрэвастоях з другім ярусам ці дастатковай для лесаўзнаўлення колькасцю падросту мэтавых парод абнаўленне дрэвастою ажыццяўляецца: – у высокапаўнотных дрэвастоях (паўнатой 0,8 і вышэй) за 3 прыёмы; – у дрэвастоях з паўнатой 0,7–0,5 за 2 прыёмы; – у насаджэннях з паўнатой менш за 0,4 і 0,5 у драбналістых за 1 прыём высечкі.

Перафармаванне аднаўзроставых насаджэнняў у абсалютна рознаўзроставыя (з ваганнем узросту дрэў больш за 2 класы) праводзяць у сярэднеўзроставых і прыспелых насаджэннях мэтавымі высечкамі догляду інтэнсіўнасцю 20–30% па запасе з інтэрвалам 10–20 гадоў. Высечка ажыццяўляецца не менш чым за 4–5 прыёмаў з выдаленнем 80–100% зыходнай колькасці дрэў першага яруса. Перафармаванне аднаўзроставых насаджэнняў ва ўмоўна рознаўзроставыя (з ваганнем узросту дрэў у межах 1–2 класаў) ажыццяўляецца за 3–4 высечкі інтэнсіўнасцю 25–30% па запасе з перыядам паўтаральнасці 10–20 гадоў. Перафармаванне насаджэнняў з падростам ці другім ярусам адбываецца за меншую колькасць прыёмаў пасродкам больш інтэнсіўных высечак. Абсалютна рознаўзроставыя насаджэнні ўтвараюцца звычайна з дрэў хваёвых і шыракалістых парод, а ўмоўна рознаўзроставыя – з хваёва-шыракалістых і драбналістых парод. У насаджэннях з недастаткова дрэнажнымі глебамі (чарнічная і блізкая да яе серыі тыпаў лесу), асабліва са слаба ўстойлівымі да ветравалу пародамі (елка) прыведзеныя паказчыкі інтэнсіўнасці высечак зніжаюцца прыкладна ў паўтары разы і павялічваецца адпаведна колькасць прыёмаў догляду для дасягнення мэты фармавання.

Соседние файлы в предмете Лесоводство