Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Тыпы тэхналаг. Працэсаў лесасеч. Работ

Драўніна на лесасецы можа нарыхтоўвацца ў выглядзе сартыментаў, хлыстоў, дрэў, тэхналагічнай шчапы і частак дрэў. У залежнасці ад віду прадукцыі, якая нарыхтоўваецца на лесасецы ўстанаўліваюць тып тэхналагічнага працэсу лесасечных работ (ТП). Часцей сустракаюцца наступныя пяць тыпаў тэхналагічных працэсаў лесасечных работ:– 1ТП – нарыхтоўка на лесасецы сартыментаў і пагрузка іх на лесавозны транспарт;– 2ТП – адпаведна з нарыхтоўкай хлыстоў;– 3ТП – адпаведна з нарыхтоўкай дрэў;– 4ТП – нарыхтоўка на лесасецы з цэлых дрэў тэхналагічнай шчапы і адгрузка непасрэдна спажыўцам;– 5ТП – нарыхтоўка на лесасецы частак дрэў (сартыментаў з кронай) і вывазка іх на склад дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Магчымы розныя варыянты пералічаных ТП. Найбольш мэтазгодным зараз прызнаецца 1ТП з яго варыянтам, які прадугледжвае нарыхтоўку сартыментаў з камлёвай часткі дрэў і тэхналагічнай ці паліўнай шчапы з вяршыннай часткі і іншых парубачных рэшткаў. Такая тэхналогія мэтазгодна на высечках галоўнага карыстання, прарэджваннях, прахадных высечках, санітарных і інш. Пры асвятленнях, прачыстках, рэканструкцыйных высечках у малакаштоўных маладняках і іншых нізкатаварных насаджэннях, якія не прыдатны для выпрацоўкі дзелавых лесаматэрыялаў са стволавай драўніны, на лесасецы нарыхтоўваюць з цэлых дрэў тэхналагічную ці паліўную шчапу.

  1. Тэхналаг. Комплексы машын на высечках лесу

Пад запланаваны ТП падбіраецца сістэма машын (ТКМ). Тэхналагічны комплекс машын (ТКМ) – гэта ўзаемазвязаная сукупнасць машын і абсталявання, рацыянальна падабраная ў парадку выканання аперацый лесасечных работ. Рэальна прымяняемыя ў Беларусі ТКМ: – пры нарыхтоўцы сартыментаў (1ТП): – бензапілы ў камплекце з фарвардарамі; – бензапілы ў камплекце з працэсарамі і фарвардарамі; – харвестары ў камплекце з фарвардарамі; – харвардар.– пры камбінаванай нарыхтоўцы прадукцыі (5ТП): – да ТКМ пры 1ТП дабаўляюцца рубільная машына, бандлер. Апошнім часам акрамя нарыхтоўкі сартыментаў ажыццяўляецца і нарыхтоўка лесасечных адыходаў на высечках галоўнага карыстання, танкамерных дрэў на прачыстках і прарэджваннях, іншай біямасы для атрымання драўніннага паліва, прымянення ў гідролізнай ці плітнай вытворчасці. Пры адначасовай нарыхтоўцы сартыментаў і лесасечных адыходаў могуць выкарыстоўвацца на дадатковых аперацыях разам з бензінаматорнай пілой, харвестарам і фарвардарам іншыя машыны. Для збора і пакетавання лесасечных адыходаў можа выкарыстоўвацца фарвардар і харвардар. Харвардар – фарвардар, які аснашчаны маніпулятарам павышанай даўжыні і харвестарнай галоўкай, або камбінаваны харвестар-фарвардар спецыяльнай канструкцыі. Для здрабнення біямасы выкарыстоўваюцца рубільныя машыны з уласным рухавіком ці ў агрэгаце з трактарам, ці грузавым аўтамабілем. Тут прымяняецца высокамабільная рубільная машына, якая да таго ж аснашчана апракідвальным кантэйнерам для шчапы аб’ёмам 15–20 м3. Здрабненне лесасечных адыходаў на верхняй лесапагрузачнай пляцоўцы (верхні склад) з’яўляецца традыцыйным метадам вытворчасці лясной шчапы. Фарвардары транспартуюць біямасу на склад і ўкладваюць у кучы вышынёй ад 4 да 5 м. Фарвардар працуе незалежна ад рубільнай машыны. Здрабненне адыходаў ажыццяўляецца на тэрыторыі склада пры дапамозе: рубільнай машыны з прывадам ад трактара пры малых аб’ёмах драўніны; больш прадукцыйнай рубільнай машыны, якая ўстанаўліваецца на грузавым аўтамабілі пры вялікіх аб’ёмах.

Соседние файлы в предмете Лесоводство