Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Асаблівасці высечак прамежкавага карыстання ў лясах розных катэг.Ахоўн.

Водаахоўныя лясы: пажадана фарміраваць змешаныя насаджэнні; самкнутасць пры кожным прыёме высечкі не павінна паніжацца ніжэй 0,6–0,7; рух трактароў у паласе шырынёй 50 м ад урэзку вады не дапускаецца; прарэджванні лепш правадзіць зімой;

Ахоўныя лясы:

-мэта ВДЛ: павышэнне ўласцівасцей насаджэнняў па снегазатрыманню, паніжэнню скорасці ветру, глебаўмацаванню;

-інтэнсіўнасць ВДЛ слабая, паўн не сніжаецца ніжэй 0,7;

-тэхналагічныя калідоры не прасякаюцца на ўзлессі каля дарогі (у паласе шырынёй 50 м)

Лесагаспадарчыя часткі зялёных зон: фарміраванне ўстойлівых змешаных насаджэнняў, самкнутасць ≥0,7. У прыбярэжных палосах лясоў высечкамі фармуюць высокасамкнутыя насаджэнні паўнатой ≥0,8, якія забяспечваюць перавод паверхневага сцёку водаў ва ўнутрыглебавы і прадухіленне воднай эрозіі. Захоўваць падрост і падлесак.

  1. Планаванне памераў высечак лесу

Нарыхтоўка драўніны з’яўляецца адным з відаў лесакарыстання і ажыццяўляецца пры высечках лесу. Аб’ём нарыхтоўкі драўніны вызначаецца на падставе матэрыялаў лесаўпарадкавання. Лясы перыядычна (1 раз у 10 гадоў) падвяргаюцца лесаўпарадкаванню. Заключным дакументам, які складаецца па выніках лесаўпарадкавання, з’яўляецца «Праект арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі», які змяшчае разлік нормы лесакарыстання, у тым ліку разліковую лесасеку галоўнага карыстання, штогадовы памер высечак догляду і іншых высечак па лесагаспадарчым прадпрыемстве. Па кожным лясніцтве складаецца «Ведамасць галоўнай высечкі...» на чарговае дзесяцігоддзе (рэвізійны перыяд). Таксама складаецца «Ведамасць высечак догляду» і іншых высечак. Гэта ёсць доўгачасовае, у якойсьці ступені стратэгічнае планаванне высечак лесу. Штогод лясгасы ажыццяўляюць бягучае планаванне высечак лесу шляхам складання планаў адводу лесасечнага фонду. Пры адводах удакладняецца таксацыйная характарыстыка ўчасткаў, назначаных пры лесаўпарадкаванні пад высечкі лесу. Планы адводаў складаюцца ляснічымі і пасля зацвярджэння іх дырэктарам ці галоўным ляснічым даводзяцца лясніцтву для выканання. Планы адводаў высечак уключаюць плошчу і запас высякаемай драўніны па відах высечак лесу і дрэвавых пародах у межах груп і катэгорый ахоўнасці лясоў.

  1. Формы працы на лесасечных работах

Пры асваенні лесасечнага фонду выбіраецца форма арганізацыі працы на лесасечных работах. Гэта можа быць: – брыгадная форма (функцыянальная брыгада, малая комплексная брыгада, укрупнёная комплексная брыгада); – вахтавы метад работы;– брыгадны падрад на лесанарыхтоўках; – арэндны падрад на лесанарыхтоўках.

Асноўнай формай арганізацыі працы з’яўляецца комплексная брыгада. Яна выконвае асноўныя і падрыхтоўчыя работы. У складзе брыгады: вальшчык з памочнікам, трактарыст, чакероўшчык, абрэзчык сучча.

  1. Састаў падрыхт, дапамож і асноўн. Лесасечных работ

Асваенне лесасекі пачынаецца з арганізацыі тэрыторыі лесасекі шляхам правядзення падрыхтоўчых і дапаможных работ, якія ўключаюць: – разметку межаў дзялянак і пасек, пасечных і магістральных волакаў; – уборку небяспечных дрэў; – абсталяванне лесапагрузачных пунктаў; – высечку зон бяспекі.

Змест тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца пры тэхналагічнай падрыхтоўцы лесасекі пад высечку, арганізацыі і вядзенні лесасечных работ, наступны. Лесасека – участак лесу, адведзены пад высечку і абмежаваны ў натуры візірамі ці прыроднымі межамі. Дзялянка – частка лесасекі, абмежаваная ў натуры візірамі. Пасека –Частка дзялянкі, якая асвойваецца з аднаго ці двух волакаў. Пасекі могуць дзяліцца на стужкі – палосы лесу, якія распрацоўваюцца машынай (або вальшчыкам лесу) за адзін праход. Пасечны волак – высечаная стужка лесу шырынёй да 5 м, якая выкарыстоўваецца для тралёўкі драўніны з пасекі. Магістральны волак – пашыраны тралёвачны волак, па якім ажыццяўляецца тралёўка драўніны з некалькі пасек. Пасечны і магістральны волакі яшчэ называюць тэхналагічнымі калідорамі. Верхні склад, іншая назва лесапагрузачная пляцоўка, – месца, куды вытралёўваецца нарыхтаваная на лесасецы прадукцыя, дзе адбываецца яе пагрузка на лесавозны транспарт для дастаўкі спажыўцу; размяшчаецца каля даступнай лесавознай дарогі. У далейшым нарыхтоўка драўніны ажыццяўляецца ў выніку асноўных лесанарыхтоўчых работ – гэта работы па нарыхтоўцы драўніны. Састаў асноўных лесасечных работ залежыць ад выбранага тэхналагічнага працэсу лесасечных работ (ТП) і тэхналагічнага комплексу машын (ТКМ).

Напрыклад, пры нарыхтоўцы драўніны сартыментамі гэта:– валка дрэў;– ачыстка дрэва ад сучча;– распілоўка хлыстоў на сартыменты;– тралёўка (падвозка) сартыментаў да волака;– штабялёўка (акучванне) сартыментаў;– тралёўка сартыментаў да лесапагрузачнай пляцоўкі. Заключныя лесасечныя работы складаюцца з ачысткі высечанай лесасекі ад парубачных рэшткаў.

Соседние файлы в предмете Лесоводство