Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Павышенне прадукц.Лясоў шляхамі селекцыі і меліярацыі

Выкарыстаннем селекцыйнага матэрыяла магчыма павысіць прадуктыўнасць дрэвастояў на 10–15% Шляхі селекцыйнага паляпшэння лясоў. Унясенне мінеральных удабрэнняў у лясах Беларусі мела месца ў лешпыя гады 2–2,5 тыс га штогодна. За абарот гаспадаркі (80 гадоў) магло быць удобрана 150–200 тыс. Га. Прыбаўка па запасу за адно ўнясенне ўдабрэння складала каля 30%. 3 улікам указаных аб’ёмаў (2–2,5 тыс. га/год) гэта можа забяспечыць павышэнне прадуктыўнасці ў цэлым па рэспубліцы не больш за 0,1%. Залішне ўвільготненыя землі ў лясах Беларусі складаюць 2,3 млн. га. Сярод іх 501 тыс. га дробных балот, 240 тыс. га верхавых балот, 150,5 тыс. га рэзервовых тарфянікаў, 37,6 тыс. га ахоўных балот. Гідратэхнічная меліярацыя магчыма на 460 тыс. га, з іх ужо меліяравана 270 тыс. га. Павышэнне прадуктыўнасці лясоў ад асушэння магчыма на 1–2 класы банітэтаў. З улікам магчымай плошчы гідралесамеліярацыі гэта можа павысіць прадуктыўнасць лясоў Беларусі не болей чым на 1,5%. Павышэнне прадуктыўнасці лясоў шляхам біялагічнай меліярацыі магчыма на ўзроўні 15–20%. 3 улікам плануемых аб’ёмаў біямеліярацыі (»750–800 га штогодна) можна чакаць павышэнне прадуктыўнасці лясоў Беларусі ад мерапрыемстваў па біямеліярацыі шляхам увядзення лубіну на ўзроўні 0,2%. Ёсць магчымасць выкарыстання іншых біямеліярантаў.

  1. Лясы будучыні і мерапрыемствы па фармаванні лясоў будуч.

Павышэнне прадуктыўнасці лясоў – гэта адначасова і вырашэнне задачы фармавання лясоў будучыні. Лясы будучыні – мэтавы лес, які забяспечвае пры дадзеных лесараслінных і эканамічных умовах максімум гаспадарча каштоўнай драўніны і ў максімальна магчымай ступені выконвае сацыяльна-экалагічныя функцыі. Мэтавы лес – гэта перш за ўсё мэтавы састаў дрэвастою, які залежыць як ад лесарасліннай зоны, так і ад умоў месцаўзрастання. Чыстыя аднапародныя дрэвастоі ў прыродзе сустракаюцца рэдка. Як правіла, у саставе лесаўтваральнай дрэвавай пароды маецца дамешак іншых дрэвавых парод, доля ўдзелу якіх залежыць, перш за ўсё, ад багацця і вільготнасці лясных глеб. Навуковыя даследаванні даказваюць, што некаторы дамешак іншых дрэвавых парод да лесаўтваральнай дрэвавай пароды мэтазгодзен з лесаводчага, экалагічнага, лесарасліннага, сацыяльнага пунктаў гледжання. Але такі дамешак не павінен весці да прыгнечання лесаўтваральнай дрэвавай пароды ці да яе змены. Роля рэгулятара відавога саставу лясоў належыць чалавеку. Але прырода пры адсутнасці мэтанакіраванага рэгулявання відавога саставу можа сфармаваць лясы з дрэвавых парод-піянераў – асіны, вольхі шэрай, бярозы, што і характэрна ў некаторай ступені для лясоў Беларусі. У наступным магчыма аднаўленне карэнных дрэвавых парод натуральным шляхам – фармаваннем пад полагам парод-піянераў другога яруса з каштоўных дрэвавых парод. Але гэта вельмі доўгі працэс, які, апрача таго, не заўжды здольны на месцы вытворных тыпаў лесу аднавіць карэнныя. Зыходзячы з ранейпрыведзенага кароткага аналізу сучаснага стану лясоў, неабходна адзначыць, што першачарговай задачай пры фармаванні лясоў будучыні з’яўляецца аптымізацыя іх фармацыйнай і ўзроставай структуры. Аб гэтым гутарка ішла ў папярэдніх пытаннях гэтай лекцыі. Фармаванне лясоў будучыні неабходна весці на занальна-тыпалагічнай аснове з распрацоўкай адпаведных сістэм лесавырошчвання. У гэтых сістэмах павінны знайсці лагічнае спалучэнне высечкі галоўнага карыстання, пры якіх адначасова вырашаюцца пытанні лесаўзнаўлення, высечкі догляду і іншыя лесагаспадарчыя мерапрыемствы як састаўная частка лесавырошчвання. Выбар сістэм і спосабаў высечак галоўнага карыстання неабходна ўвязваць перш за ўсё з магчымасцю прыроднага ўзнаўлення лясных рэсурсаў. Пры гэтым працэсы стымулявання прыроднага ўзнаўлення лясоў гаспадарча каштоўнымі пародамі неабходна вырашаць ужо пры апошніх прыёмах прахадных высечак лесу. Выбар галоўнай пароды пры планаванні высечак і лясных культур неабходна ажыццяўляць на аснове ўстаноўленых глебалесатыпалагічных груп. На падставе вывучэння прыродна-эканамічных умоў і рэнтабельнасці лесавырошчвання відавочна, што ў перспектыве мэтазгодна павялічыць у саставе насаджэнняў хвойныя і цвёрдалісцевыя пароды, забяспячыць усе пасадкі селекцыйным пасадачным матэрыялам, увесці глебапаляпшальныя кустарнікі і травяністыя віды падчас вытворчасці лясных культур. Асноўнай мэтай правядзення высечак догляду лесу павінна быць паляпшэнне пароднага саставу насаджэнняў, павышэнне іх якасці і прадуктыўнасці, а таксама дадатковае атрыманне драўніны. Для паляпшэння ўзроставай структуры лясоў неабходна пашыраць аб’ёмы работ па рэканструкцыі малакаштоўных маладнякоў і нізкапаўнотных сярэднеўзроставых насаджэнняў. Фармаванне лясоў будучыні трэба суадносіць з захаваннем біялагічнай разнастайнасці ў Беларусі, якая ў значнай меры вызначаецца ўмовамі захавання лясных экасістэм і звязаных з імі разнастайных комплексаў, сукупнасцей раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Рэалізацыя мерапрыемстваў па аптымізацыі фармацыйнай і ўзроставай структуры лясоў прывядзе ў канчатковым выніку да размяшчэння дрэвавых відаў строга па тых тыпах лесараслінных умоў, у якіх яны ў межах лесарасліннай зоны будуць у максімальна магчымай ступені адпавядаць пастаўленым мэтам. Існуе магчымасць ужо ў бліжэйшыя 10 гадоў прыпыніць вызначанае ў апошнія гады скарачэнне сасновай фармацыі пасродкам правядзення лесаўзнаўленчых мерапрыемстваў. Гэта прывядзе да павелічэння плошчы сасновых маладнякоў І класа больш чым у 4 разы да 2015 г. Таксама ўзрасце ўдзельная вага яловых і дубовых фармацый. Адбудзецца некаторае скарачэнне бярозавай, асінавай, шэраальховай і грабавай фармацый. Праект аптымізацыі фармацыйнай структуры лясоў Беларусі будзе рэалізаваны ў поўным аб’ёме да 2075 г. за 80-гадовы абарот высечкі хвойных і цвёрдалісцевых насаджэнняў. Выраўноўванне ўзроставай структуры лясоў будзе праводзіцца адначасова з аптымізацыяй фармацыйнай структуры. Яе паляпшэнне відавочна ўжо на перыяд 2015 г. Але па часе выраўноўванне ўзроставай структуры з’яўляецца больш доўгім працэсам у часе. Экспертныя ацэнкі ўзроставай структуры лясоў на 2075 г. прадугледжваюць удзельную вагу маладнякоў І класа 21,10%, маладнякоў ІІ класа – 18,82%, сярэднеўзроставых – 24,16%, прыспе-лых – 19,51% і спелых насаджэнняў – 16,41% ад лесапакрытай плошчы. Блізкая да нармальнай складзецца ўзроставая структура яловай, бярозавай і чорнаальховай фармацый. Прагназуемая прадуктыўнасць асноўных лесаўтваральнікаў пасля рэалізацыі мерапрыемстваў па фармаванні лясоў будучыні прыведзена ніжэй. Калі зыходзіць з сітуацыі нязменных сярэдніх паўнот насаджэнняў у дзяржлясфондзе, то прагнозная прадуктыўнасць сасновых, яловых, дубовых і чорнаальховых насаджэнняў істотна не паменшыцца ў параўнанні з умоўнай фактычнай.

Соседние файлы в предмете Лесоводство