Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Паняцце прадукцый. Лясоў

Прадуктыўнасць лясоў – колькасць спажываемай чалавекам лясной прадукцыі з адзінкі плошчы за пэўны перыяд часу. Адрозніваюць прадуктыўнасць насаджэння, дрэвастоя, фактычную, патэнцыяльную, агульную, комплексную і інш. – Прадуктыўнасць насаджэння – запас ствалавой драўніны, кары, сучча, ветак, лісця і каранёў дрэвастоя, а таксама падроста, падлеска і жывога наглебавага покрыва на адзінцы плошчы (часцей 1 га), звычайна ва ўзросте спеласці. – Прадуктыўнасць дрэвастоя – колькасць ствалавой драўніны, кары, сучча, ветак ці каранёў дрэвастоя на адзінцы плошчы ва ўзросце спеласці. – Фактычная прадуктыўнасць – рэальная прадуктыўнасць, якая ўтвараецца дадзеным (звычайна мадальным) насаджэннем. – Патэнцыяльная прадуктыўнасць – максімальна магчымая ў дадзеных умовах прадуктыўнасць, што дасягаецца пры найбольш поўным выкарыстанні насаджэннем глебавай урадлівасці. – Агульная прадуктыўнасць – сума наяўнай прадуктыўнасці (якая акумулявана ў насаджэнні на момант ўліку) і сумарнага адпаду (у тым ліку прамежкавае карыстанне) да ўзросту на той жа момант уліку. З падыходу шматмэтавага лесакарыстання можна выдзеліць наступныя віды прадуктыўнасці: драўнінную, біялагічную, экалагічную, комплексную. Комплексная прадуктыўнасць – прадуктыў-насць якая ўключае шматбаковую прадукцыю і каштоўнасці леса (драўніну, пабочную прадукцыю, экалагічныя каштоўнасці). Прадуктыўнасць выражаюць у абсалютных (куб. м, т) на адзінку плошчы (га) за адзінку часу (год, абарот высечкі), або адносных велічынях. Адноснымі паказчыкамі прадуктыўнасці з’яўляюцца, напрыклад, працэнт бягучага прыроста, банітэт насаджэння. Прадуктыўнасць лясоў Беларусі па стане 01.01.2010 г. Агульная плошча ляснога фонду – 9,4 млн. га, у тым ліку пакрытыя лесам землі – 8,0 млн. га.

  1. Класіфікацыя мерапрыемств. Па павышэнню прадукц.Лясоў

І.С. Мелехаў (1970) мерапрыемствы па павышэнню ПЛ уключыў у 4 групы: І. Рацыянальнае выкарыстанне лясоў і барацьба са стратамі драўніны – своечасовае комплекснае выкарыстанне лясоў; – перавод дровавай драўніны ў тэхналагічную сыравіну; – выкарыстанне адыходаў лесанарыхтовак.– памяньшэнне страт пры транспарціроўцы і перапрацоўцы драўніны; – актыўная ахова лясоў ад пажараў; – барацьба са стратамі ад насякомых, грыбных захворванняў і пашкоджанняў ветрам; – забарона лесанарыхтовак, якія выклікаюць эрозію глебы і забалачванне; – зніжэнне прамысловых выкідаў; – рэгуляванне колькасці дзікіх жывёл і пасьбы скаціны

ІІ. Уздзеянне на прыродныя ўмовы лесаўзрастання – лесаасушальныя меліярацыі; – удабрэнне глебы; – увядзенне біямеліярантаў; – змена парод; – выкарыстанне высечак для паляпшэння мікраклімату насаджэнняў і глебавых умоў

ІІІ. Паскарэнне ўзнаўлення і фармаванне лясоў – захаванне падроста і танкамера пры лесанарыхтоўках; – прымяненне спосабаў высечак, што забяспечваюць больш хуткае ўзнаўленне галоўных парод; – своечасовае аблясенне высечак, пажарышчаў; – догляд за маладнякамі; – увядзенне другога яруса дрэвавых парод

IV. Абнаўленне і паляпшэнне састава лясоў – інтрадукцыя дрэвавых відаў; – развядзенне мясцовых хуткарастучых, устойлівых, з высокімі механічнымі ўласцівасцямі парод;– селекцыя перспектыўных форм, догляд за імі і развядзенне;– гібрыдызацыя дрэвавых раслін; – рэканструкцыя састава і гушчыні дрэвастояў

Н.М. Гаршэнін і А.І. Швідэнка (1977) выдзяляюць 3 групы мерапрыемстваў: 1) арганізацыйныя2) якія ўздзейнічаюць на дрэвастой3) якія ўздзейнічаюць на ўмовы лесаўзрастання

  1. ПАВЫШЕННЕ ПРАДУКЦ.ЛЯСОЎ ШЛЯХАМІ АПТЫМІЗАЦЫІ ВІДАВОЙ І УЗРОСТАВАЙ СТРУКТУРЫ ЛЯСОЎ

Сасновая фармацыя займае 50,5%, аптымальна – 60,6% Сасновыя насаджэнні сярод лясоў 20-гадовага ўзросту складаюць у 2006 г. – 25,7% (у 1992 г. – было 58,1%) Рэнтабельнасць лесавырошчвання стратная ў тыпах лесу: – ельнікі верасковыя – 4767 га; – бярэзнікі верасковыя, імшыстыя, арляковыя – 188495 га; – усе асіннікі – 115348 га.

Мэтазгодна аднаўленне карэнных тыпаў лясоў на плошчы 442 тыс. га або 7,4% дзяржлясфонд. Узроставая структура лясоў далёкая ад аптымальнай:– маладнякі I класа ўзросту – 7,2%; – маладнякі II класа ўзросту – 15,3%; – сярэднеўзроставыя насаджэнні – 49,9%; – прыспелыя насаджэнні – 18,6%; – спелыя насаджэнні – 9,0%

Магчымыя шляхі аптымізацыі ўзроставай структуры на перыяд да 2015 года: – суцэльная рэканструкцыя малакаштоўных мяккалісцевых маладнякоў у сухадольных тыпах лесу – 18,3 тыс. Га; – датэрміновая высечка сярэднеўзроставых насаджэнняў усіх парод з паўнатой 0,3–0,5 на плошчы 192,5 тыс. га і прыспелых з паўнатой 0,3–0,4–31,5 тыс. Га; Тады можна чакаць у 2015 годзе: – маладнякі I класа – 15,2%; – маладнякі II класа – 9,7%; – сярэднеўзроставыя – 34,7% ; – прыспелыя – 29,5%; – спелыя – 10,9%

Эфектыўнасць мерапрыемстваў па аптымізацыі фармацыйнай і ўзроставай структуры лясоў МЛГ РБ:– павышэнне агульнай прадуктыўнасці дрэвастояў – 4,0%; – павышэнне эканамічнай прадуктыўнасці дрэвастояў – 16,1%; – адносіны чыстага даходу да затрат складае каля 0,26, што гаворыць аб мэтазгоднасці інвестыцый у мерапрыемствы

Соседние файлы в предмете Лесоводство