Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Ключавыя біятопы. Лясы высокай прыродаах. Каштоўнасці

У працэсе экалагічнага планавання ляснога ландшафту на этапе выяўлення і нанясення на карту адпаведных аб’ектаў ляснога фонду. Пэўныя цяжкасці могуць узнікнуць з выдзяленнем ключавых біятопаў. Біятопы разам з экалагічнымі калідорамі адносяць да асоба ахоўных участкаў. На тэрыторыі ключавых біятопаў, экалагічных калідораў і экалагічных «мосцікаў», якія ўяўляюць сабой пакінутыя ў некранутым стане астраўкі ці палоскі лесу, чым і завяршаюць планаванне экалагічнага каркасу тэрыторыі, забараняецца любая гаспадарчая дзейнасць, акрамя ахоўных мерапрыемстваў і падтрымання тэрытарыяльнай інфраструктуры (дарог, прасек). У якасці ключавых біятопаў выдзяляюць участкі, якія характарызуюцца павышаным узроўнем біялагічнай і біятапічнай разнастайнасці, некранутыя ці малапарушаныя з боку антрапагеннага ўздзеяння, састаў біяцэнозу якіх адпавядае першаснаму карэннаму тыпу ландшафту ці вельмі блізкі да яго. Да ключавых біятопаў могуць быць аднесены таксама ўчасткі, якія ў момант выдзялення не адпавядаюць ключавым, але ў перспектыве могуць быць у іх паступова трансфармаваны.

А. В. Пугачэўскі рэкамендуе выдзяляць ключавыя біятопы сярод наступных відаў земляў ляснога фонду: – крыніцы і 50-метровыя зоны вакол іх; – часткі поплаву малых рэк і ручаёў, адметныя высокай біяразнастайнасцю; – дробныя балотцы і западзіны сярод вялікіх сухадольных прастораў; – адзінкавыя дрэвы асабліва буйных памераў і іх групы; – участкі на крутых схілах з высокай біяразнастайнасцю; – участкі на мінеральных глебах сярод вялізных балотных масіваў; – астравы сярод рэк і азёр; – участкі лясоў рэдкіх лясных фармацый: плакорныя (што ўзрастаюць на раўнінных водараздзельных тэрыторыях) дубровы ў цэнтральнай і паўночнай падзонах; ліпнякі; кляноўнікі; ільмоўнікі; ясеннікі; пойменныя дубровы; астраўныя месцаўзрастанні за межамі арэала елкі, граба і вольхі шэрай; – зборышча камянёў, валуноў; – рознаўзроставыя лішайнікавыя саснякі на пясчаных глебах; – участкі рачных далін з эолавымі формамі рэльефу і рознаўзроставымі саснякамі; – высокаўзроставыя сасновыя лясы, шматразова пройдзеныя раней нізавымі пажарамі; – сырыя лясныя лугі.

Яшчэ адно патрабаванне, ўведзенае згодна з Нацыянальнай стратэгіяй..., тычыцца выдзялення на асоба ахоўных участках ляснога фонду ўчасткаў лесу высокай прыродаахоўнай каштоўнасці (у рускім гучанні – ЛВПЦ).

Паняцце «лясы высокай прыродаахоўнай каштоўнасці» было прапанавана Лясным назіральным саветам (FSC) у 1999 годзе. Іх выдзяленне з’яўляецца адным з ключавых патрабаванняў прынцыпаў і крытэрыяў устойлівага кіравання лясамі. У прынцыпе 9 гаворыцца пра неабходнасць выдзялення і захавання ЛВПЦ у рамках добраахвотнай лясной сертыфікацыі.

Лясы высокай прыродаахоўнай каштоўнасці (ЛВПЦ) – гэта лясныя тэрыторыі, дзе экасістэмы ці асобныя прыродныя аб’екты ў іх складзе валодаюць асобай каштоўнасцю. Да ЛВПЦ адносяць лясы, якія валодаюць адной ці некалькімі характарыстыкамі высокай прыродаахоўнай каштоўнасці:

– ЛВПЦ1 – лясныя тэрыторыі высокай каштоўнасці, звязанай з біяразнастайнасцю, якія валодаюць значнасцю на сусветным, рэгіяналь-ным ці нацыянальным узроўнях; – ЛВПЦ2 – буйныя лясныя ландшафты, значныя на сусветным, рэгіянальным ці нацыянальным узроўнях, якія ўваходзяць у адзін ці некалькі гаспадарчых суб’ектаў, з наяўнасцю жыццяздольных папуляцый большасці ці ўсіх відаў, якія займаюць пэўную прастору, маюць натуральную полаваўзроставую структуру і дастатковую колькасць; – ЛВПЦ3 – лясныя тэрыторыі, якія ўключаюць рэдкія экасістэмы, ці тыя, што выміраюць ці знаходзяцца пад пагрозай знікнення; – ЛВПЦ4 –лясныя тэрыторыі, якія выконваюць ахоўныя функцыі; – ЛВПЦ5 – лясныя тэрыторыі, неабходныя для забеспячэння існавання мясцовага насельніцтва; – ЛВПЦ6 – лясныя тэрыторыі, неабходныя для захавання самабытных культурных традыцый мясцовага насельніцтва.

Соседние файлы в предмете Лесоводство