Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Прыклады лесаводчых сістэм

Гістарычна ў свеце склаліся па прыкмеце паходжання і віду лесаўзнаўлення тры лесаводчыя сістэмы: высокастваловая, нізкастваловая і сярэдняя (змешаная). Адметныя асаблівасці іх наступныя.

Высокастваловая лесаводчая сістэма заснавана на насенным узнаўленні як хвойных, так і лісцевых насаджэнняў. Мэта гаспадарання – атрыманне высакаякаснай дзелавой драўніны і спецсартыментаў.

Нізкастваловая лесаводчая сістэма грунтуецца на вегетатыўным узнаўленні насаджэнняў. Мэта гаспадарання –атрыманне дробнай дзелавой драўніны і дроў. Даўгавечнасць насаджэнняў значна ніжэйшая, чым пры высокастваловай сістэме, а якасць насаджэнняў у наступных генерацыях паступова паніжаецца.

Сярэдняя па паходжанні лесаводчая сістэма характарызуецца наяўнасцю ў насаджэннях дрэў як насеннага, так і парасткавага паходжання.

Прыкладам адпаведнасці лесаводства экалагічным патрабаванням устойлівага кіравання лясамі з’яўляецца лесаводчая сістэма фармавання карэнных мэтавых дрэвастояў на глебава-лесатыпалагічнай аснове (Л.М. Ражкоў, А.Г. Штэйнбок, А.І. Хадаровіч). Адметнасці сістэмы ў наступным: – утварэнне гаспадарчых участкаў на падставе сумежных таксацыйных выдзелаў па прыкмеце адзінства ўмоў узрастання і мэты гаспадаркі, на базе адной глебава-тыпалагічнай групы;– выбар мэтавых дрэвавых парод для выдзеленых участкаў;– абгрунтаванне сістэмы вядзення гаспадаркі для фармавання мэтавага дрэвастою на выдзеленых участках.

Новыя патрабаванні да вядзення лясной гаспадаркі на эколага-ашчадных падыходах пашырае інтарэс да лесаводчай сістэмы з прымяненнем несуцэльных высечак лесу(Ражкоў Л. М.). Сістэма ўяўляе сабой адзіны тэхналагічны працэс высечак лесу і лесавырошчвання, у аснове якой ляжыць выбарачная форма гаспадаркі. У сістэме комплексна выконваюцца высечкі догляду, іншыя меры догляду лесу, несуцэльныя высечкі галоўнага карыстання, мерапрыемствы па лесаўзнаўленні, ахове і абароне лясоў. Адметнай структурай і складаным характарам кіравання і выкарыстання адрозніваюцца балотныя лясы, на долю якіх прыходзіцца 16,3% лесапакрытай плошчы і 11,7% агульнага запасу драўніны. У мэтах рацыянальнай арганізацыі лясной гаспадаркі ў балотных лясах, іх узнаўлення і аховы прапанавана лесаводчая сістэма па кіраванні ляснымі рэсурсамі і вядзенні лясной гаспадаркі ў балотных лясах.

Адметнасці сістэмы наступныя: – рэжым лясной гаспадаркі ў балотных лясах вызначаецца іх эколага-эканамічнай функцыяй на падставе класіфікацыі балотных лясоў з улікам тыпу і катэгорыі балот, марфалагічных прыкмет;– кірунак і спецыялізацыя лясной гаспадаркі выбіраецца ў залежнасці ад груп і катэгорый ахоўнасці лясоў з улікам глебава-тыпалагічных умоў, даступнасці і рэнтабельнасці лесагаспадарчай вытворчасці ў балотных лясах;– для кожнага з устаноўленых тыпаў гаспадаркі (асоба ахоўны, засцерагальна-эксплуатацыйны і эксплуатацыйны) прапанаваны кірункі выкарыстання, спосабы высечак, догляду і ўзнаўлення балотных лясоў.

Для шэрагу катэгорый ахоўнасці лясоў першай групы распрацавана лесаводчая сістэма па арганізацыі і вядзенні лясной гаспадаркі ў лясах з мэтавымі сацыяльна-экалагічнымі функцыямі (Ражкоў Л. М., Кузьмянкоў М. В., Паплаўская Л. Ф.). Адметнасці сістэмы наступныя.

Галоўнай задачай арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі ў лясах сацыяльна-экалагічнага назначэння з’яўляецца захаванне і ўзмацненне функцыянальных уласцівасцей і карыснасцей, пры гэтым не выключаецца магчымасць карыстання драўнінай і іншымі рэсурсамі гэтых лясоў. З улікам ступені ўстойлівасці мэтавай функцыі да гаспадарчых уздзеянняў і дапушчальнасці абмежаваных відаў лесакарыстання ў пэўных катэгорыях ахоўнасці і глебава-тыпалагічных умовах выдзелены тыпы (рэжымы) гаспадаркі: асоба ахоўны і засцерагальна-эксплуатацыйны.

Асоба ахоўны тып гаспадаркі дапускае прымяненне лесааднаўленчых мерапрыемстваў, лесаводчых мер догляду, лесаахоўных і супрацьпажарных мерапрыемстваў.

Засцерагальна-эксплуатацыйны тып гаспадаркі, поруч з мерапрыемствамі асоба ахоўнага рэжыму, дапускае галоўнае карыстанне лесам на падставе несуцэльных высечак лесу; не выключаюцца ў рэгламентуемых нормах пабочныя лесакарыстанні.

Прынцыповымі падыходамі да арганізацыі і вядзення гаспадаркі па гэтай сістэме з’яўляюцца:– участковы метад лесаўпарадкавання на глебава-тыпалагічнай аснове;– у неабходных выпадках арганізацыя гаспадарчых частак і секцый;– фармаванне карэнных мэтавых дрэвастояў на глебава-тыпалагічнай аснове;– у частцы выбару спосабаў высечак лесу – лесаводчая сістэма з прымяненнем несуцэльных высечак.

У межах кожнай групы лясоў з блізкімі мэтавымі функцыямі, акрамя агульнага падыходу, адценены мэтавыя падыходы, менавіта:- у лясах з пераважнай аздараўленчай функцыяй – метады рэкрэацыйнага лесаводства;- у лясах з пераважнай санітарна-гігіенічнай функцыяй – фарміраванне лясоў, устойлівых да тэхнагеннага забруджвання, складаных па форме;- у лясах з пераважнай засцерагальнай функцыяй –фармаванне насаджэнняў з павышанымі супрацьэразійнымі, снега- і ветразасцерагальнымі ўласцівасцямі, мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і фармаванні эстэтычных лясных ландшафтаў у прыдарожных палосах.

Прыкладамі іншых лесаводчых сістэм з’яўляюцца:– лясная гаспадарка класічнага тыпу;– інтэнсіўная лясная гаспадарка класічнага тыпу;– лясная гаспадарка класічнага тыпу ў лясах I і II груп;– плантацыйнае лесаводства;– меліяратыўнае лесаводства;– запаведна-прыродаахоўнае лесаводства.

У залежнасці ад спосабаў высечак выдзяляюць лесаводчыя сістэмы суцэльналесасечныя, выбарачныя і г. д. У той жа час А. С. Ціханаў супраць надання сістэмам высечак статусу лесаводчых сістэм, таму што сістэма як цэласная структура мае на ўвазе паслядоўнасць адной з’явы за другой. Таму класіфікацыя высечак павінна быць аддзелена ад лесаводчых сістэм.

Соседние файлы в предмете Лесоводство