Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Меры бяспекі на тралёўцы лесу

Тралёўку хлыстоў, паўхлыстоў, дрэў, сартыментаў трактарамі і безчокернымі машынамі неабходна весці па падрыхтаваным волаку. Пні, купіны, хмызняк зразаюць на волаках роўна з зямлёй. Шырыня падрыхтаванага волака павінна быць ≥5 м. Волакі, якія пракладзены па касагору, павінны быць шырынёй ≥7 м. Пры тралёўцы лесу трактарамі неабходна: – чакераваць 0,5–0,7 м ад камлявога зрэзу ці 0,9–1,2 м ад тарца вяршыні. Не дапушчаецца: – знаходзіцца чакероўшчыку бліжэй 10 м ад рухаючагася трактара з пачкай; – пераходзіць праз канат, трос, якія рухаюцца; – адчапляць хлысты (дрэвы) да скідвання пачкі на зямлю; – у час чакероўкі знаходзіцца з падгорнага боку; – кранаць трактар з месца ва ўсіх выпадках без падачы гукавога сігналу; – тралёўка лесу у радыўсе двайной вышыні дрэў ад месца валкі, ці на адлегласці ≤50 м ад месца валкі.

Пры тралёўцы канатнымі ўстаноўкамі павінна быць устаноўлена сувязь паміж мантажнікамі. Пуск у эксплуатацыю канатнай устаноўкі, не прынятай камісіяй арганізацыі, не дапускаецца. Работніку, які кіруе лябёдкай, забараняецца: – адхіляцца ў час работы ад сваіх прамых абавязкаў; – выконваць пры працуючым рухавіку рамонт, рэгуліроўку абсталявання і да т.п.; – уключаць барабаны лябёдкі без сігналу чакероўшчыка і пры знаходжанні ў зоне руху каната людзей.; – сумяшчаць работы па транспарціроўцы і пагрузцы драўніны.

Чакероўшчыку забараняецца: – знаходзіцца і выконваць любыя работы пад рухаючымся канатам; – пераходзіць праз рухаючыяся канаты; – пры фармаванні пачак хлыстоў (сартыментаў) і пры яе руху знаходзіцца бліжэй 15 м ад наружных хлыстоў (сартыментаў); – сцэпліваць з цягавым канатам хлысты, якія ляжаць пад іншымі хлыстамі ці зажаты паміж імі; – ездзіць на карэтках, тралюемых хлыстах; – у час руху канатаў знаходзіцца ва ўнутраных вуглах, якія ўтвараюцца імі.

Пры тралёўцы гужавым транспартам: – тралёўка на конях па схілах >30° не дазваляецца; – пачка лесаматэрыялаў пры тралёўцы павінна быць трывала ўвязана цэпам, канатам ці вяроўкай.

Возчыку забараняецца: – садзіцца на груз; – наматываць вожжы на рукі пры спуску ці ўтрымліваць коней за ўзду; – утрымліваць бярвенні любым спосабам на папярочных раскатах; – знаходзіцца з падгорнага боку пры пагрузцы і разгрузцы пачак драўніны; – уязджаць у лес на няспраўным гужавым транспарце.

  1. Меры бяспекі пры абрубцы і абрэзцы сучча і раскрыжаванні хлыстоў

Месца абрубкі суччаў павінна размяшчацца ≥50 м ад месца валкі. Мінімальная адлегласць паміж двума рабочымі на абрубцы не меней 5 м. Напрамак абрубкі – ад камля да вяршыні з размяшчэннем рабочага з процілеглага абрубцы боку. Не дазваляецца абсякаць сучча ў аднаго дрэва некалькім рабочым. Напружаныя суччы зразаюцца (ці абрубаюцца) ў 2 прыёмы. Не дазваляецца абсякаць і абразаць сучча: – стоячы на паваленым дрэве, або сядлаючы яго; – у няўстойліва ляжачага дрэва без прыняцця мераў па яго ўмацаванні; – у працэсе перамяшчэння дрэў; – на дрэвах, якія знаходзяцца на шчыце трактара; – на дрэвах, якія згрупаваны ў пачкі, штабелі.

Ачыстка дрэў ад сучча з выкарыстаннем пілы ў начны час не дазваляецца. Пры пераходзе ад дрэва да дрэва рухавік пілы павінен працаваць на халастых абаротах з уключаным тормазам.

Забараняецца: – піленне канцавой часткай пільнага апарата; – мяняць становішча ног да заканчэння рабочага цыклу пры абрэзцы сучча, калі пільная шына не знаходзіцца на супрацьлеглым баку ствала дрэва, а корпус пілы не абапіраецца аб яго ствол; – работаць тупым пільным цэпам; – выконваць рамонт і запраўку бензапілы пры працуючым рухавіку; – адкідваць рукамі сучча ў час абрэзкі; – выкарыстоўваць масу цела работніка для ціску на маторны рэжучы інструмент.

Месца ачысткі дрэў ад сучча, патрабаванні да пляцовак і іншыя ўмовы для нармальнай работы сучкарэзных машын павінны быць адлюстраваны ў тэхналагічнай карце. Адлегласць у 10 м па перыметру ад штабялёў ці асобных дрэў і хлыстоў, якія апрацоўваюцца сучкарэзнай машынай па-за штабелем, з’яўляецца небяспечнай зонай.Да пачатку раскрыжавання хлыстоў неабходна: – падрыхтаваць рабочае месца (убраць валежнік, сучча і да т.п.); – на схілах круцізной >20° хлысты для раскрыжоўкі неабходна прывязваць да пнёў ці прымацоўваць іншым шляхам;

Раскрыжаванне хлыстоў на лесасецы не дазваляецца:– бліжэй за 50 м ад месца валкі; – на схілах круцізной >25°; – піліць, стоячы на хлысце; – раскрыжоўваць няўстойліва ляжачыя хлысты

Меры бяспекі пры ачыстцы лесасек: Пры механізаванай ачыстцы лесасек ад сучча неабходна да пачатку работ раскрыжаваць валежнік на адрэзкі дліной 3–4 м; Пры ачыстцы лесасек уручную рабочыя павінны знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці ≥ 5 м; Спальванне сучча павінна ажыццяўляцца з выкананнем патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Соседние файлы в предмете Лесоводство