Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Меры бяспекі пры валцы дрэў

Да пачатку валкі павінна быць падрыхтавана рабочае месца: – абрублены ніжнія веткі і сучча, а таксама высечаны кустарнікі вакол дрэва ў радыусе 0,7 м; – падрыхтаваны шлях адыходу шырынёй 0,45 м, працягласцю ≥4м пад вуглом 45° у напрамку, процілеглым падзенню дрэва, а зімой – расчышчаны ці абтаптаны снег вакол дрэва і на шляху адыходу.

Пры валцы дрэў неабходна: – выкарыстоўваць валачныя прыстасаванні (валачную лапатку, тапор з кліннямі, а пры рабоце вальшчыка ў пары з лесарубам – валачную вілку); – пры распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек, гарэльнікаў і пры падрыхтоўцы лесасек да высечкі неабходна работаць удвух (вальшчык з лесарубам) ; – упэўніцца ў адсутнасці людзей, жывёл, машын і механізмаў у небяспечнай зоне; – падпільваць з таго боку, у які вызначана валіць дрэва; – падпільваць прамастаячыя дрэвы на глыбіню 1/4, а нахіленыя ў бок накірунку валкі – на глыбіню 1/3 дыяметра ў месцы спільвання; – пакідаць недапіл у здаровых дрэў дыяметрам да 40 см – 2 см, ад 40 да 60 см –3 см, ад 61 і вышэй – 4 см.

У пачатку падзення дрэва вальшчык і лесаруб павінны неадкладна адыйсці на адлегласць ≥4м пад вуглом 45° у напрамку, процілеглым падзенню дрэва. Валка дрэў на сцяну леса не дазваляецца. Пры выбарачных высечках, першапачатковай распрацоўцы лесасек валка дрэў павінна выконвацца ў прасветы паміж дрэвамі. Прасвет павінен быць не меней шырыні той часткі кроны, якая пры прызямленні зваленага дрэва будзе падаць у гэты прасвет. Здымаць завіслыя дрэвы трэба трактарам, лябёдкай ці з дапамогай коннай цягі з працягласцю троса ці каната ≥35 м. Дазваляецца выкарыстоўваць рычагі, вораты, кандакі. Забараняецца: – падпільваць дрэвы з двух бакоў і па акружнасці; – валіць дрэвы дыяметрам >8 см без падпілу і без пакідання недапілу; – валка дрэў у цёмны час сутак; – пакідаць недапіленыя, падсечаныя ці завіслыя дрэвы; – збіваць падпіленыя ці завіслыя дрэвы другім дрэвам; – спільваць тое дрэва, на якое абапіраецца завіслае дрэва; – адпільваць чуракі ад камля завіслага дрэва; – падсякаць карані, камель ці пень завіслага дрэва; – здымаць трактарам завіслае дрэва адначасова са збіраннем пачкі дрэў ці хлыстоў.

Пры распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек і гарэльнікаў, а таксама санітарных высечак неабходна выконваць наступныя патрабаванні: – валіць дрэвы ў бок накірунку ветравала; – убраць перад пачаткам валкі дрэў завіслае сучча і вяршыні; – не дапускаць валку неаддзеленага злому, вяршыня якога знаходзіцца на зямлі, без папярэдняй праверкі трываласці злучэння злому з камялёвай часткай дрэва; – валіць нахіленыя дрэвы з пашкоджанай каранёвай сістэмай у бок іх нахілу; – абвязаць пяццю віткамі вяроўкі ці «бандажом» дрэва, якое мае трэшчыны ад камля да вяршыні, да пачатку валкі, пасля чаго валіць звычайным спосабам; – разбіраць завалы ветравальных дрэў трактарамі ці лябёдкамі з дліной троса ці каната ≥35 м; – валіць разам са зломам дрэва, якое мае неаддзелены злом на вышыні >1 м ад зямлі.

Соседние файлы в предмете Лесоводство