Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу I лесааднаўленні

МЭТА – накіраваць лесагаспадаранне ў напрамку захавання натуральнага аблічча лясной экасістэмы, каштоўных аб’ектаў, забеспячэння прыродных умоў для жыццядзейнасці ўсіх папуляцый, якія існуюць у дадзеным рэгіёне. Парадак экалагічнага планавання: – ацэнка рэгіёна ў цэлым ; і элементаў ландшафта ; – на карту наносяць каштоўныя прыродныя, гістарычныя, культурныя аб’екты, а таксама ключавыя біятопы; – выяўляюцца дробныя аб’екты, як месцазнаходжанні рэдкіх відаў, гнілыя і сухастойныя дрэвы, старыя, дуплаватыя дрэвы; – намячаюць «экалагічныя калідоры». Гэта некранутыя ці слаба прарэджаныя палосы лесу .

Аснову сеткі экалагічных калідораў складаюць водаахоўныя палосы ўздоўж берагоў вадаёмаў, вільготныя, ў паніжаных мясцінах, дрэвастоі. Сетка калідораў дапаўняецца «мосцікамі», якія ўяўляюць пакідаемыя ў натуральным стане астраўкі лесу. – Распрацоўка зон аднаўляемага ландшафту; – Распрацоўка спосабаў высечак і лесааднаўлення; – Догляд і абслугоўванне кожнага асобнага ўчастка лесу згодна яго месца і ролі ў ландшафце.

  1. Агульныя патрабаванні да аховы і бяспекі працы пры вядзенні лесасечных работ

Кіраўніцтва лесасечнымі работамі ажыццяўляе майстар. У яго распараджэнні павінна быць такая колькасць брыгад (звенняў), работу якіх ён можа арганізаваць і кантраляваць. Пры адсутнасці майстра кіраўніцтва гэтымі работамі можа быць ускладзена на аднаго з адказных работнікаў арганізацыі. Да выканання лесасечных работ дапускаюцца асобы не маладзей за 18 гадоў, якія прайшлі медыцынскае абследванне, абучаныя бяспечным метадам і прыёмам працы, прайшлі інструктаж, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. На кожную лесасеку складваецца тэхналагічная карта. Тэхналагічная карта ўтрымлівае: – характарыстыку лесасекі ; – схему лесасекі з адлюстраваннем на ёй тэхналагічных элементаў (пасекаў, тралёвачных волакаў, лесапагрузачных пунктаў, зон бяспекі інш.); – указанні аб чарговасці распрацоўкі пасекаў; – бяспечныя спосабы вядзення работ; – адзнаку аб выкананні падрыхтоўчых работ і іншыя патрабаванні па ахове працы.

З зацверджанай тэхналагічнай картай кіраўнік работ павінен пазнаёміць пад роспіс усіх работнікаў, якім прадстаіць распрацоўваць лесасеку. Тэрыторыя ў радыусе 50 м ад месца валкі з’яўляецца небяспечнай зонай. Яна, як і зона ўздоўж тралёвачнага волаку, павінна быць абазначана пераноснымі знакамі бяспекі. Зона небяспекі можа быць пашырана пры вышыні дрэў >25 м, на тэрыторыіі з узвышшамі, на схілах. Пры скорасці ветра >11 м/с спыняецца валка дрэў. Лесасечныя работы спыняюцца ў час ліўневага дажджу, навальніцы, моцнага снегападу і густога туману. Пры выкананні лесасечных работ на лесасецы павінна знаходзіцца ≥2 чал.

Да пачатку асноўных лесасечных аперацый праводзяцца падрыхтоўчыя работы: – падрыхтоўка лесасекі і пагрузачных пунктаў; – абуладкаванне майстарскага участка ; – разметка волакаў; – уборка небяспечных дрэў

Да небяспечных дрэў адносяць усе сухастойныя, завіслыя, ветравальныя, бураломныя дрэвы, а таксама зламаныя і гнілыя дрэвы. Без папярэдняй уборкі небяспечных дрэў распрацоўка лесасек дапускаецца: – пры машыннай валцы лесу; – пры колькасці небяспечных дрэў на лесасецы >20% іх агульнай колькасці (такія лесасекі распрацоўваюцца як ветравальна-бураломныя).

Пакідаць небяспечныя дрэвы на карані або ў завіслым стане не дапускаецца. Выкананне лесасечных работ бліжэй за 50 м ад межаў ахоўных зон электраліній і сувязі праводзіцца па нараду-допуску, які агаворвае бяспечныя ўмовы працы.

Соседние файлы в предмете Лесоводство