
- •Вызначэнне і задачы лесаводства
- •Гісторыя лесаводства на беларусі
- •Сучасныя праблемы лесаводства
- •Заканадаўчыя дак-ты і дзяржаўныя рашэнні ў галіне лесаводства
- •Лясная палітыка рб. Асн. Прынцыпы карыстання ляс.Рэсурсамі
- •Лясы і экалаг. Сітуацыя на рб
- •Лесаводчая канцэпцыя і лесав. Сістэмы
- •Прыклады лесаводчых сістэм
- •Месца высечак лесу ў сіст.Лесавырошчв. І лесакарыстання
- •Класіфікацыя высечак лесу
- •Задачы высечак галоўнага карыстання па групах і катэгорыі ахоўнасці лясоў
- •Асаблівасці высечак прамежкавага карыстання ў лясах розных катэг.Ахоўн.
- •Планаванне памераў высечак лесу
- •Формы працы на лесасечных работах
- •Састаў падрыхт, дапамож і асноўн. Лесасечных работ
- •Тыпы тэхналаг. Працэсаў лесасеч. Работ
- •Тэхналаг. Комплексы машын на высечках лесу
- •Лесаводч. Патрабаванні да канструявання лесанарыхтоўных машын
- •Віды лесаводчага догляду
- •Уборка захламленасці
- •Абразанне сучча і галінак
- •Меліярацыя лясоў і яе віды
- •Экалаг. Вынікі лясных меліярацый
- •Рыхленне глебы, тарфаванне ў рэкрэац. Лясах
- •Перадумовы і задачы высечак догляду
- •Вопыт правядзення высечак догляду
- •Віды і метады высечак догляду
- •Высечкі догляду ў лясах рознага мэтавага назначэння
- •Высечкі догляду ў лясах розных парод
- •Нарматывы высечак догляду
- •Тэхналогія лесасечных работ на высеч.Догляду.
- •Праграммы высечак догляду і фармавання насаджэнняў выс.Догл.
- •Ацэнкі якасці высечак догляду
- •Ландшафт.Высечкі ў рэкрэац.Лясах
- •Высечкі ў падросце і падлеску, фармаванне ўзлеску
- •Высечкі абнаўлення і перафармавання
- •Рэканструкцыйныя высечкі
- •Выбарачныя санітарныя рубкі
- •Распрацоўка ветравалаў і бураломаў
- •Біятэхнічныя высечкі
- •Хімічны догляд за саставам дрэвастояў
- •Высечкі ў асушаных лясах
- •Адметныя асаблівасці і лесаводчыя патрабаванні да суўэльных высечак
- •Віды суцэльных высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы свгк
- •Схемы I спосабы распрацоўкі дзялянак I пасек. Тэхналогія распрацоўкі лесасек
- •Адметныя асаблівасці пвгк
- •Вопыт правядзення пвгк
- •Віды паступовых высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы пвгк
- •Аб’екты правядзення пвгк
- •Тэхналогія распрацоўкі лесасек на паступовых высечках
- •Віды ввгк і іх адметныя асаблівасці
- •Вопыт правядзення ввгк
- •Арганізаўыйна-тэхнічныя элементы двгк
- •Аб’екты правядзення двгк
- •Тэхналогія правядзення двгк
- •Метады высечак лесу дауэрвальд, ворратспфлеге
- •Новые падыходы да высечак лесу, як рэакцыя на экалагічныя патрабаванні
- •Тэндэнцыі сучаснай практыкі высечак галоўнага карыстання ў замежных краінах
- •Экалагічна адказнае вядзенне лясной гаспадаркі (любекская мадэль)
- •Класіфікацыя мер садзейнічання прыроднаму ўзнаўленню лесу
- •Меры па садзейніч. Прыроднаму ўзнаўленню лесу пры нвл
- •Меры па садзейнічанні прыроднаму ўзнаўленню лесу пры свл
- •Сучасны погляд на мерапрыемствы па садзейнічанні прырод. .Лесаўзнаўл.
- •Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу
- •Лесаводча-тэхнічныя патрабаванні да ачысткі месцаў высечак
- •Тэхніка I тэхналогія ачысткі лесасек галоўнага карыстання
- •Лесаводчая, экалаг. I эканам. Ацэнка розн. Спос. Ачысткі лес.
- •Ачыстка лесасек як від догляду за лесам у розных мэтах
- •Перавагі і недахопы суцэльныхі несуцэльных высечак
- •Уплыў тэхналогіі высечак на аднаўленне лесу
- •Эканамічныя паказчыкі розных відаў высечак галоўнага карыстання
- •Экалагічная сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення I высечак лесу
- •Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу I лесааднаўленні
- •Агульныя патрабаванні да аховы і бяспекі працы пры вядзенні лесасечных работ
- •Меры бяспекі пры валцы дрэў
- •Меры бяспекі на тралёўцы лесу
- •Меры бяспекі пры абрубцы і абрэзцы сучча і раскрыжаванні хлыстоў
- •Меры бяспекі пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання (впк)
- •Сучасныя падыходы да захавання біяразнастайнасці лясоў рб. Нац. Экалагіч. Сетка
- •Ключавыя біятопы. Лясы высокай прыродаах. Каштоўнасці
- •Канцэпцыя экалаг. Каркасу лясной тэрыторыі
- •Прыёмы лесагаспадарчай дзейнасці
- •Рэжым аховы і выкарыстанне запаведнікаў
- •Лесаводства ў нац. Парках
- •Лесаводства ў заказніках
- •Паняцце прадукцый. Лясоў
- •Класіфікацыя мерапрыемств. Па павышэнню прадукц.Лясоў
- •Павышенне прадукц.Лясоў шляхамі селекцыі і меліярацыі
- •Лясы будучыні і мерапрыемствы па фармаванні лясоў будуч.
-
Эканамічныя паказчыкі розных відаў высечак галоўнага карыстання
Выбар сістэмы і спосабу ВГК абумоўлены вырашэннем складаных лесаводчых пытанняў, у тым ліку эканамічнай мэтазгоднасцю. Калі ёсць магчымасць забяспечыць фармаванне пасля высечкі маладога пакалення з мэтавых дрэвавых відаў спосабамі прыроднага лесааднаўлення – арыентуюцца на несуцэльныя ВГК. Аналіз хода прыроднага лесааднаўлення пад полагам спелых і прыспелых насаджэнняў паказаў, што паспяхова, з дастатковай колькасцю жыццядзейнага падросту без змены парод, аднаўленне назіраецца на такой плошчы: – саснякі бруснічныя – ад 20% іх плошчы ў Мінскай вобласці да 60% у Віцебскай; – саснякі верасковыя – ад 18% (Брэсцкая вобл.) да 50% (Віцебская вобл.); – саснякі імшыстыя – ад 12% (Віцебская вобл.) да 35% (Гродзенская вобл.). Пры гэтым у сасняках чарнічных, арляковых, імшыстых і кіслічных падрост прадстаўлен, у асноўным, елкай. У Гомельскай і Брэсцкай абласцях у сасняках арляковых, чарнічных у падросце пераважае дуб. Арыентавацца на змену сасны дубам тут немэтазгодна. Ельнікі зябяспечаны падростам у сярэднім па рэспубліцы на 37,5% плошчы, дубровы – каля 25% іх плошчы, бярэзнікі і асіннікі – каля 10% іх плошчы маюць падрост ці другі ярус гаспадарча-каштоўных парод. Эканамічныя паказчыкі лесанарыхтоўчых работ на высечках галоўнага карыстання, прыкладна, наступныя (%): – суцэльныя – 100% затратаў; – паступовыя і выбарачныя – 120%; – палосна-паступовыя – 108%; Разглядаць эканамічныя паказчыкі высечак больш правільна не на этапе «высечкі», а праз увесь абарот гаспадаркі на этапах «высечка – лесааднаўленне – лесавырошчванне». Неабходна ўлічваць таксама экалагічныя бакі розных высечак. Калі ж улічыць, што пры несуцэльных ВГК 7–8 гадоў лясная плошча знаходзіцца ў лесапакрытым стане і выконвае асяроддзеахоўную функцыю, а пры суцэльных – гэты перыяд (лесааднаўленчы) яна знаходзіцца ў непакрытым стане, то эканамічныя вынікі будуць іншымі.
-
Экалагічная сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення I высечак лесу
МЭТА – выкарыстаць рынак для таго, каб лясная гаспадарка развівалася ў напрамку беражлівага лесакарыстання з захаваннем экалагічных, эканамічных і культурных нормаў. КРЫТЭРЫІ СЕРТЫФІКАЦЫІ (некаторыя, у адносінах да высечак і лесааднаўлення): – захаванне біяразнастайнасці, прадуктыўнасці, здольнасці да лесааднаўлення, жыццеўстойлівасці лясной экасістэмы; – улічваць прыродную дынаміку змены лясных пакаленняў; – вырошчванне мясцовых дрэвавых відаў; – раўнамерная ўзроставая структура лясоў; – перавага прыроднаму лесаўзнаўленню (нават да выкарыстання прыродных лясных сеянцаў пры штучным лесааднаўленні) ; – рэгулюемыя пажары з мэтай лесааднаўлення і захавання біяразнастайнасці; – фармаванне змешаных насаджэнняў; – шматмэтавае лесакарыстанне, развіваць паляўнічую гаспадарку і рэкрэацыйную дзейнасць; – захаванне ключавых біятопаў; – лясныя работы павінны выконвацца кваліфікаванымі спецыялістамі, якія добра ведаюць асаблівасці экалагічна арыентаванага лесагаспадарання; – пры высечках імкнуцца пакідаць сухастой, дуплаватыя дрэвы, ветравал, старыя дрэвы, рэдкія экземпляры і віды; – лесапакрытая плошча не павінна памяншацца; – пазбягаць пашкоджанняў пакінутых дрэў і наглебавага покрыва; – складаць дакументы па ландшафтным экалагічным планаванні.