Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Меры па садзейнічанні прыроднаму ўзнаўленню лесу пры свл

Шырыня лесасек: – да 100 м у ІІ групе лясоў; – да 50 м (цвёрдалісцевыя) у І групе (100 м у ІІ групе)

Тэрміны прымыкання лесасек: – чарговая лесасека высякаецца толькі пасля паўнацэннага аднаўлення папярэдняй

Пакіданне абнасенных дрэў (15–25 шт/га, ці 4–5 насенных груп на 1 га па 3–6 шт. дрэў у групе). Захаванне падросту ў працэсе высечкі (70% зімой і 60% летам ад яго колькасці да высечкі). Апраўка падросту пасля высечкі. Выбар рацыянальных тэхналагічных схем распрацоўкі лесасеК. Мінералізацыя глебы. Пасеў насення ці пасадка сеянцаў ці саджанцаў (т.зв. “частковыя лясныя культуры”). Спосаб ачысткі лесасек

  1. Сучасны погляд на мерапрыемствы па садзейнічанні прырод. .Лесаўзнаўл.

Стварыць умовы для паспяховага лесаўзнаўлення – галоўная задача лесавода пры арганізацыі высечак. Прыроднае лесаўзнаўленне мае свае недахопы і перавагі перад штучным. Крытэрыі ўстойлівага лесакіравання прадугледжваюць прымяняць лясныя культуры толькі там, дзе не гарантавана паспяховае прыроднае лесаўзнаўленне. Станоўчыя вынікі атрымліваюцца на шляхах захавання мэтавага падросту, правядзення высечак у зімовы час, сартыментнай нарыхтоўцы, пры эколага ашчадных прыёмах валкі дрэў і тралёўцы прадукцыі з лесасекі. Пакіданне насенных дрэў пры суцэльных высечках – галоўная ўмова паспяховасці ўзнаўлення. Пакіданне насенных дрэў трэба абавязкова спалучыць з падрыхтоўкай глебы. Падрыхтоўку глебы трэба праводзіць па свежай высечцы (у канцы лета ці ранняй восенню). Пры адлегласці ад сцяны лесу ці насенных дрэў >50 м – падрыхтоўка глебы не дае выніку. Захаванне падросту мэтазгодна: Абавязкова весці догляд за самасевам і падростам, як і потым – у маладняках з перавагай ліставых парод.

Ачыстка лесасек: – на сухіх глебах – здрабненне і раскідванне парубачных рэшткаў; – на вільготных і сырых глебах – укладка парубачных рэшткаў у кучы; – на вільготных і сырых глебах агнявая ачыстка лесасек у кучах можа даць станоўчы вынік. У гэтых адносінах У.П. Цімафееў устанавіў нарматывы: для саснякоў – 60 куч на 1 га, змешаных саснова-яловых дрэвастояў – 80 і ельнікаў 120.

Недахопы ў практыцы мер садзейнічання прыроднаму лесаўзнаўленню – адна з прычын захаплення лесакультурнай справай. «Але, захапленне ляснымі культурамі трэба прызнаць паказчыкам не сілы, а слабасці лесавода» (С.Н. Сеннов).

Прыклад з Негарэльскага вучлясгаса: – за 1993–2004 гг. Створана 269,0 га культур елкі, а пры чарговым лесаўпарадкаванні культур елкі ўлічана 162,5 га (мінус 106,5 га); – у той жа перыяд створана 539,6 га культур сасны, а ўлічана – 615,6 га (плюс 76,0 га).

  1. Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу

АЧЫСТКА МЕСЦАЎ ВЫСЕЧАК – выдаленне парубачных рэшткаў (вяршынь дрэў, сучча, ветак) з лесасекі ці прывядзенне іх у стан, які забяспечвае ўмовы для лесааднаўлення і роста. З’яўляецца заключнай аперацыяй лесасечных работ. Парубачныя рэшткі складаюць 15–20% запаса дрэвастою. Іх выкарыстоўваюць на паліва, вытворчасць тэхналагічнай шчапы, шкіпінару, вітамінную і хвойную муку і іншыя каштоўныя прадукты. Невыкарыстоўваемыя парубачныя рэшткі пасля тралёўкі і вывазкі драўніны звычайна раскіданы па ўсёй плошчы лесасекі. Гэта мяшае росту падросту і натуральнаму лесааднаўленню, падрыхтоўцы глебы пад лясныя культуры, павышае пажарную небяспеку ў лясах у 1,5–3,5 разы, садзейнічае з’яўленню шкоднікаў і хвароб.

Усе спосабы ачысткі лесасек І.С. Мелехаў (1989) аб’ядноўвае ў 3 групы: – АГНЯВЫЯ спосабы, як складванне парубачных рэшткаў у кучы ці валы і іх спальванне, а таксама прымяненне суцэльнага выпальвання (пажару). – БЕЗАГНЯВЫЯ спосабы, як: а) раскідванне па высечцы ветак, і іншых дробных рэшткаў; б) размяшчэнне парубачных рэшткаў на тралёвачных волаках; в) збіранне ў кучы ці валы без наступнага спальвання; г) збіранне парубачных рэшткаў для хімічнай перапрацоўкі, на паліва, для кармавых мэтаў утылізацыйная ачыстка; д) спалучэнне утылізацыйнай ачысткі з раскідваннем ці складваннем у кучы; – КАМБІНАВАНАЯ ачыстка – спалучае спальванне рэшткаў з пакіданнем часткі неспаленых. Мае розныя варыянты, як: а) збіранне і спальванне на адной частцы лесасекі і раскідванне на другой; б) збіранне ўсіх рэшткаў у кучы, але спальванне толькі некаторых куч.

Соседние файлы в предмете Лесоводство