Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Лясная палітыка рб. Асн. Прынцыпы карыстання ляс.Рэсурсамі

Лясная палітыка – імкненні грамадскасці у адносінах да ролі лясной гаспадаркі ў краіне. Беларусь пакуль не мае ўсеабдымнай і рознабаковай фармулёўкі лясной палітыкі. Лясны кодэкс (2004 г.) падкрэслівае значнасць як вытворчай, так і прыродаахоўнай функцый лясоў. У прыватнасці прадугледжваецца:– ахова глебавага покрыва і водных рэсурсаў, клімату і здароўя насельніцтва– рацыянальнае лесакарыстанне на прынцыпах неспастушальнага і ўраўнаважанага выкарыстання лясных рэсурсаў– зберажэнне лясоў і іх ахову ад пажараў, шкоднікаў і хвароб.

На бягучую пяцігодку асноўныя прынцыпы лясной палітыкі выражаны ў Дзяржаўнай праграме развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады:– мадэрнізацыя лесагаспадарчай вытворчасці шляхам яе тэхнічнага і тэхналагічнага перааснашчэння– уключэнне ў гаспадарчы абарот усіх эканамічна даступных драўняных рэсурсаў у межах штогодна зацвярджаемай разліковай лесасекі;– павышэнне эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі з больш высокім дабаўленым коштам;– рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў паляўнічых жывёл, развіццё пабочнага лесакарыстання, паляўнічага і экалагічнага турызма;– прымяненне эканамічна і экалагічна эфектыўных тэхналогій утылізацыі драўняных адыходаў пры лесасечных работах, лесапілаванні і дрэваапрацоўцы;– шэраг іншых задач.

  1. Лясы і экалаг. Сітуацыя на рб

Лясны фонд займае 45,3% тэрыторыі Беларусі. Лясістасць Беларусі складае 38,3%. Лясы Беларусі знаходзяцца пад моцным антрапагенным ціскам. Асноўная праблема – уздзеянне тэхнагенных фактараў на лясы:- 1,6 млн. га – 19,5% зямель ляснога фонду радыёактыўна забруджаныя:

-350 тыс. га меліярыраваных лясных балот 1,5 млн. га лясоў у зоне меліяратыўнага ўздзеяння

- 2–3 разы за кожнае дзесяцігоддзе ўзнікаюць экстрэмальныя пажаранебяспечныя сезоны. Лясныя пажары ахопліваюць штогод ад 0,2 да 22 тыс. га (1992 г.). У 2009г. – 1,5 тыс. га.

  1. Лесаводчая канцэпцыя і лесав. Сістэмы

Лесаводчая канцэпцыя – збалансаваная даўгачасная лясная палітыка. Працялы вопыт чалавецтва прывёў да разумення кіравацца наступнымі лесаводчымі прынцыпамі, якія ў сукупнасці ўтвараюць агульнапрызнаную лесаводчую канцэпцыю:– максімальна магчымае задавальненне патрэбнасцей грамадства ў прадуктах і каштоўнасцях лесу– забеспячэнне ўмоў для расшыранага ўзнаўлення лясных рэсурсаў– безупыннае, неспастушальнае карыстанне лесам– арганізацыя рацыянальнага вькарыстання лясоў і нарыхтаваных лясных матэрыялаў і прадуктаў– шматмэтавы падыход да карыстання лесм

Увязка названых лесаводчых прынцыпаў магчыма на шляхах сістэмнага падыходу да арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі. Лес разглядаецца як прыродная сістэма (экасістэма, біягеацэноз). Рэалізацыя разнастайных мэтаў гаспадарання ў лясах дыктуе сістэмны і комплексны падыход да лесавырошчвання, пэўную паслядоўнасць лесагаспадарчых мерапрыемстваў ад узнаўлення да галоўнай высечкі. Гэта прывяло да фармавання паняцця аб лесаводчых сістэмах. Лесаўпарадкаванне пры праектаванні рэжымаў гаспадарання выкарыстоўвае паняцце пра лесаводча-тэхнічныя формы гаспадарання, «як адзінкі класіфікацыі рэжымаў і мэтаў лесаводства». Можна лічыць гэтыя паняцці блізкімі, але ў лесаводстве прынята ўжываць паняцце пра лесаводчыя сістэмы. Лесаводчыя сістэмы – гэта сістэмы абыходжання з лесам, кіравання ім.

Лесаводчыя сістэмы:– могуць ахопліваць як асобныя этапы, так і ўвесь цыкл развіцця лесу;– уключаюць комплекс мерапрыемстваў па ўзнаўленні і вырошчванні, павышэнні прадуктыўнасці лесу;– павінны быць увязаны з лесаэксплуатацыяй, сістэмамі лясных машын і тэхналагічнымі працэсамі лесанарыхтовак, з сістэмамі вядзення сельскай гаспадаркі;– павінны ўлічваць рэгіянальныя эканамічныя інтарэсы, інтарэсы мясцовага насельніцтва;– фармуюцца на занальна-тыпалагічнай аснове.

Соседние файлы в предмете Лесоводство