Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Адметныя асаблівасці пвгк

Зарадзіліся ПВ у букавых, дубовых і піхтавых лясах у Францыі (XVI стагоддзе). Класічную (4-х-прыёмную) СХЕМУ ПВГК распрацаваў (XVIII ст.) прафесар Берлінскага Універсітэта Георг-Людвіг Гарціг.

– 1 прыём падрыхтовачны – мэта: павысіць устойлівасць дрэў супраць ветру, які ўзмацняецца ў зрэджаным насаджэнні.

– 2 прыём абнасенны, праводзіцца праз 3–5 гадоў пасля падрыхтоўчага – мэта: стварыць спрыяльныя ўмовы для прарастання насення і развіцця ўсходаў

– 3 прыём асвятляльны, праводзіцца праз 3–5 гадоў – мэта: стварыць для падроста такі рэжым, каб ён змог перанесці тое асяроддзе, што створыцца пасля канчатковага прыёму

– 4 прыём канчатковы, праводзіцца праз 3–5 гадоў – мэта: поўная высечка мацярынскага дрэвастою

У Расіі ПВГК існуюць з пачатку XIX ст. Правадзілі іх спачатку ў сасняках, пазней – у дубровах і ельніках.

На Беларусі ПВГК праводзяцца з 20-х гадоў XX ст. Спачатку іх называлі «семенными» и «семеннолесосечными».

Адметныя асаблівасці ПВГК: – высечка дрэвастоя ў 2–4 прыёмы на працягу аднаго ці двух класаў узросту; – характар высечкі – хутчэй выбарачны; – характар лесааднаўлення – папярэдняе ці спадарожнае; – пасля высечкі фарміруецца, як правіла, умоўна аднаўзроставае ці рознаўзроставае насаджэнне

ЛЕСАВОДЧЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПАСТУПОВЫХ ВЫСЕЧАК

1. Складаюцца тэхналагічныя карты 2. Прымяняць тралёвачныя трактары з удзельным ціскам ≤ 40–50 кПа 3. Парубачныя рэшткі ўкладваць на волак 4. Тралёўку сартыментаў і хлыстоў ажыццяўляць без іх разваротаў на пасеках 5. Волакі пракладваць з улікам маючых месца на лесасецы дарожак, прагалін, курцін падросту 6. Плошча тралёвачных волакаў павінна складаць ≤ 20% ад плошчы лесасекі 7.Валка дрэў, як правіла, вядзецца вяршынямі на волак пад вуглом ≤ 40° 8. 3абяспечыць захаванне падросту на плошчы ≥ 60% ад плошчы дзялянкі. Зберажэнне падросту ці маладняку па яго колькасці павінна складаць ≥ 70% зімой і ≥ 60% – у іншы час 9. 3абяспечыць пастаяннае захаванне асяроддзеўтваральнай функцыі лесу (мінімальная асяроддзеахоўная паўната ≥ 0,6)

  1. Вопыт правядзення пвгк

Як сістэма ПВГК гістарычна ўзніклі пасля выбарачных і суцэльных высечак галоўнага карыстання (XVI ст.) Класічная схема ПВГК распрацавана Гарцігам (канец ХVІІІ стагоддзя). Нямецкі лесавод К.Гайер (70-я гады XIX ст.) распрацаваў групава-паступовыя (групава-выбарачныя) ВГК. На Украіне Е.В.Аляксееў (1927) шырока эксперыментываў з 2–3-прыёмнымі ПВГК у сасняках. А.А.Якубюк (1931) праводзіў 2–3-прыёмныя ПВГК у сасновых лясах Маскоўскай вобласці. Вядомыя сваімі эксперыментамі з ПВГК А.В.Цюрын (1930), В.Л.Цімафееў (1940), А.В.Пабедзінскі (1961–1973), І.С.Мелехаў (1960, 1962), Н.М.Набатаў і інш. Упершыню на Беларусі ПВГК праведзены ў ялова-грабава-кіслічнай дуброве Жорнаўскай ЛВС (1926). Абгрунтаванне паступовых высечак у сасновых лясах Беларусі ўпершыню зроблена І.Д.Юркевічам(1935). 1952 г. – С.Т.Майсеенка праведзены 2–3-х-прыёмныя паступовыя высечкі ў сасновых і саснова-лісцевых лясах (Бабруйскі лясгас). 1963–1965 г.г. закладзены стацыянары паступовых высечак у ялова-лісцевых, ялова-сасновых і саснова-лісцевых дрэвастоях. 1963 – В.П.Грыгор’евым, І.У.Гуняжэнка закладзены вопыты з паступовымі высечкамі ў сасняках Чэрвеньскага лясгаса. 3 1964 г. праводзяцца 2–3-х-прыёмныя паступовыя высечкі ў сасняках Бярэзінскага лясгаса (ляснічы Н.А.Задруцкі). Шырока вядомы паступовыя высечкі ў сасняках Езерышчанскага лясніцтва Гарадокскага лясгаса (ляснічы В.Л.Якушэвіч). Касцюковіцкі лясгас, па сутнасці, амаль адмовіўся ад суцэльных высечак. Асабліва добрыя вынікі іх правядзення ў дубовых, сасновых насаджэннях.

Соседние файлы в предмете Лесоводство