Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Адметныя асаблівасці і лесаводчыя патрабаванні да суўэльных высечак

А. Адметныя асаблівасці: высечка лесасекі за адзін прыём на працягу не больш аднаго года; пасля высечкі ўзнікае аднаўзроставы дрэвастой; строга прасторавае абмежаванне плошчы высечкі – лесасекай; характар высечкі – суцэльны, нярэдка пакідаюць насенныя дрэвы, палосы ці насенныя курціны; характар лесаўзнаўлення – наступнае, натуральнае ці штучнае (лясныя культуры)

Б. Лесаводчыя патрабаванні: мінімальная плошча захоўваемага пры высечцы падросту – >0,5 га; выбіраць спосаб ВГК з мінімальным уздзеяннем на навакольнае асяроддзе і прылеглыя тэрыторыі; складаюць на кожную лесасеку тэхналагічную карту; прымяняюць на лесанарыхтоўках машыны з удзельным ціскам на грунт ≤40–50 кПа; парубачныя рэшткі ўкладваць на волакі; плошча пад тралёвачнымі волакамі і пагрузачнымі пунктамі – ≤20% ад плошчы лесасекі; плошча захаванага падросту – ≥70% на зімніх і ≥60% у іншы перыяд лесасеках; неакораную, пакідаемую на лета, хвойную драўніну апрацоўваюць хімікатамі не пазней 10 дзён з моманту яе нарыхтоўкі; улічваць ступень ветраўстойлівасці прылеглых невысекаемых насаджэнняў; на схілах >15 градусаў напрамак лесасекі спалучаць з напрамкам гарызанталяў схілу.

  1. Віды суцэльных высечак

Існуюць 3 асноўныя віды суцэльных высечак:– суцэльналесасечныя палосныя (СЛПВ); – канцэнтрыраваныя (КВ); – умоўна-суцэльныя (УСВ).

Пры высечцы ўсяго таксацыйнага выдзелу– суцэльна-участковыя (ці участковыя).

Суцэльналесасечныя палосныя (СЛПВ) – гэта высечкі дробнымі плошчамі (як правіла, ад 5 да 10 га). Вядуцца палосамі шырынёй ад 50 м да 100 м. Лесасека – участак лесу, адведзены пад высечку і абмежаваны ў натуры візірамі ці прыроднымі межамі. Дзялянка – частка лесасекі, абмежаваная ў натуры візірамі. Пасека – частка дзялянкі, якая асвайваецца з аднаго ці двух волакаў. У залежнасці ад шырыні ці спосабу прымыкання СЛПВ дзеляць на варыянты СЛПВ: – вузкалесасечныя - шырынёй да 100 м; – вузкалесасечныя церазпалосныя (ці высечкі Г.А.Карна-коўскага) – шырынёй лесасекі ў 25 м, высечка праз паласу, дзве зарубкі

СУЦЭЛЬНАЛЕСАСЕЧНЫЯ (СЛПВ): з непасрэдным прымыканнем; з кулісным прымыканнем; з шахматным прымыканнем (у Беларусі не прадугледжваюцца);

Канцэнтрыраваныя (КВ) – суцэльныя высечкі на вялікіх плошчах (> 50 га), з шырынёй лесасекі > 250 м, часцей 500–1000 м. На Беларусі не праводзяцца. Умоўна-суцэльныя (УСВ) – разнавіднасць канцэнтрыраваных (КВ), калі дрэвастой высякаецца не поўнасцю (пакідаюць маламерные ствалы, фаўтныя дрэвы, малакаштоўныя пароды, як Б, Ас).

На Беларусі не дазваляюцца.

  1. Арганізацыйна-тэхнічныя элементы свгк

Гэта нарматывы, якіх павінны прытрымлівацца пры вядзенні высечак лесу. Да іх адносяцца: Шырыня лесасекі – працягласць лесасекі па кароткім баку. Тэрмін прымыкання лесасек – інтэрвал часу, праз які высякаюць дрэвастой наступнай лесасекі (год высечкі не ўключаецца) . Спосаб прымыкання – парадак закладкі лесасек у квартале ці ўчастку спелага лесу. Напрамак высечкі – напрамак, у якім лесасекі прымыкаюць адна да другой. Напрамак лесасекі – распалажэнне доўгага боку лесасекі адносна бакоў свету. Тэхналогія лесасечных работ – тэхналогія высечкі, тралёўкі, ачысткі лесасек, мерапрыемстваў па лесаўзнаўленню.

Соседние файлы в предмете Лесоводство