
- •Вызначэнне і задачы лесаводства
- •Гісторыя лесаводства на беларусі
- •Сучасныя праблемы лесаводства
- •Заканадаўчыя дак-ты і дзяржаўныя рашэнні ў галіне лесаводства
- •Лясная палітыка рб. Асн. Прынцыпы карыстання ляс.Рэсурсамі
- •Лясы і экалаг. Сітуацыя на рб
- •Лесаводчая канцэпцыя і лесав. Сістэмы
- •Прыклады лесаводчых сістэм
- •Месца высечак лесу ў сіст.Лесавырошчв. І лесакарыстання
- •Класіфікацыя высечак лесу
- •Задачы высечак галоўнага карыстання па групах і катэгорыі ахоўнасці лясоў
- •Асаблівасці высечак прамежкавага карыстання ў лясах розных катэг.Ахоўн.
- •Планаванне памераў высечак лесу
- •Формы працы на лесасечных работах
- •Састаў падрыхт, дапамож і асноўн. Лесасечных работ
- •Тыпы тэхналаг. Працэсаў лесасеч. Работ
- •Тэхналаг. Комплексы машын на высечках лесу
- •Лесаводч. Патрабаванні да канструявання лесанарыхтоўных машын
- •Віды лесаводчага догляду
- •Уборка захламленасці
- •Абразанне сучча і галінак
- •Меліярацыя лясоў і яе віды
- •Экалаг. Вынікі лясных меліярацый
- •Рыхленне глебы, тарфаванне ў рэкрэац. Лясах
- •Перадумовы і задачы высечак догляду
- •Вопыт правядзення высечак догляду
- •Віды і метады высечак догляду
- •Высечкі догляду ў лясах рознага мэтавага назначэння
- •Высечкі догляду ў лясах розных парод
- •Нарматывы высечак догляду
- •Тэхналогія лесасечных работ на высеч.Догляду.
- •Праграммы высечак догляду і фармавання насаджэнняў выс.Догл.
- •Ацэнкі якасці высечак догляду
- •Ландшафт.Высечкі ў рэкрэац.Лясах
- •Высечкі ў падросце і падлеску, фармаванне ўзлеску
- •Высечкі абнаўлення і перафармавання
- •Рэканструкцыйныя высечкі
- •Выбарачныя санітарныя рубкі
- •Распрацоўка ветравалаў і бураломаў
- •Біятэхнічныя высечкі
- •Хімічны догляд за саставам дрэвастояў
- •Высечкі ў асушаных лясах
- •Адметныя асаблівасці і лесаводчыя патрабаванні да суўэльных высечак
- •Віды суцэльных высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы свгк
- •Схемы I спосабы распрацоўкі дзялянак I пасек. Тэхналогія распрацоўкі лесасек
- •Адметныя асаблівасці пвгк
- •Вопыт правядзення пвгк
- •Віды паступовых высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы пвгк
- •Аб’екты правядзення пвгк
- •Тэхналогія распрацоўкі лесасек на паступовых высечках
- •Віды ввгк і іх адметныя асаблівасці
- •Вопыт правядзення ввгк
- •Арганізаўыйна-тэхнічныя элементы двгк
- •Аб’екты правядзення двгк
- •Тэхналогія правядзення двгк
- •Метады высечак лесу дауэрвальд, ворратспфлеге
- •Новые падыходы да высечак лесу, як рэакцыя на экалагічныя патрабаванні
- •Тэндэнцыі сучаснай практыкі высечак галоўнага карыстання ў замежных краінах
- •Экалагічна адказнае вядзенне лясной гаспадаркі (любекская мадэль)
- •Класіфікацыя мер садзейнічання прыроднаму ўзнаўленню лесу
- •Меры па садзейніч. Прыроднаму ўзнаўленню лесу пры нвл
- •Меры па садзейнічанні прыроднаму ўзнаўленню лесу пры свл
- •Сучасны погляд на мерапрыемствы па садзейнічанні прырод. .Лесаўзнаўл.
- •Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу
- •Лесаводча-тэхнічныя патрабаванні да ачысткі месцаў высечак
- •Тэхніка I тэхналогія ачысткі лесасек галоўнага карыстання
- •Лесаводчая, экалаг. I эканам. Ацэнка розн. Спос. Ачысткі лес.
- •Ачыстка лесасек як від догляду за лесам у розных мэтах
- •Перавагі і недахопы суцэльныхі несуцэльных высечак
- •Уплыў тэхналогіі высечак на аднаўленне лесу
- •Эканамічныя паказчыкі розных відаў высечак галоўнага карыстання
- •Экалагічная сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення I высечак лесу
- •Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу I лесааднаўленні
- •Агульныя патрабаванні да аховы і бяспекі працы пры вядзенні лесасечных работ
- •Меры бяспекі пры валцы дрэў
- •Меры бяспекі на тралёўцы лесу
- •Меры бяспекі пры абрубцы і абрэзцы сучча і раскрыжаванні хлыстоў
- •Меры бяспекі пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання (впк)
- •Сучасныя падыходы да захавання біяразнастайнасці лясоў рб. Нац. Экалагіч. Сетка
- •Ключавыя біятопы. Лясы высокай прыродаах. Каштоўнасці
- •Канцэпцыя экалаг. Каркасу лясной тэрыторыі
- •Прыёмы лесагаспадарчай дзейнасці
- •Рэжым аховы і выкарыстанне запаведнікаў
- •Лесаводства ў нац. Парках
- •Лесаводства ў заказніках
- •Паняцце прадукцый. Лясоў
- •Класіфікацыя мерапрыемств. Па павышэнню прадукц.Лясоў
- •Павышенне прадукц.Лясоў шляхамі селекцыі і меліярацыі
- •Лясы будучыні і мерапрыемствы па фармаванні лясоў будуч.
-
Распрацоўка ветравалаў і бураломаў
Вынікам чакаемых змяненняў клімату стане ўзрастанне частаты і інтэнсіўнасці лясных пажараў, бураў і ўраганаў. Ветравальна-бураломныя лесасекі, як правіла, з’яўляюцца самымі складанымі аб’ектамі для распрацоўкі. Тут нярэдка адбываюцца траўмы і лятальныя зыходы сярод распрацоўшчыкаў такіх лесасек. Арганізацыя лесасечных работ на ветравальна-бураломных лесасеках часцей ажыццяўляецца па вахтавым метадзе, што патрабуе наладжвання бытавых умоў пражывання работнікаў, асваення высокаэфектыўных і бяспечных прыёмаў працы. Найлепшым спосабам, як паказала практыка, тут з’яўляецца распрацоўка лесасек машынным спосабам (харвестар+фарвардар). Аварыйны характар пашкоджанняў дрэў, адсюль павышаныя аб’ёмы лесасечных адыходаў, дыктуе тут неабходнасць прымянення тэхналогіі асваення лесасек з нарыхтоўкай сартыментаў і паліўнай шчапы. Ёсць асаблівасці ў правядзенні лесааднаўленчых мерапрыемстваў пасля распрацоўкі ветравальна-бураломных лесасек. На гэты час не распрацавана адпаведная нарматыўна-тэхнічная дакументацыя па асваенні ветравалаў і бураломаў у лясах.
-
Біятэхнічныя высечкі
Біятэхнічныя высечкі праводзяцца для паляпшэння асяроддзя пражывання прадстаўнікоў паляўнічай фаўны. Па сутнасці, гэта рэканструкцыя паляўнічых угоддзяў. Найбольш інтэнсіўнай формай гэтага тыпу ўздзеяння з’яўляецца аблясенне адкрытых прастораў, суцэльныя высечкі лесу, асушэнне балот і г.д. Напрыклад, карэнная рэканструкцыя ўгоддзяў для лася часцей за ўсё ажыццяўляецца пасродкам лесагаспадарчых мерапрыемстваў. Так, высечкі галоўнага карыстання значна перавышаюць якасць угоддзяў. Важнае значэнне мае захаванне парубачных рэшткаў на высечках, дзе ў саставе дрэвастою маецца асіна, сасна і іншыя віды дрэў, галінкі і кару якіх з’ядаюць ласі. Карэнная змена характару ўгоддзяў для аленя і казулі адбываецца так, як для лася. Аднак значна часцей ідуць па шляху паляпшэння кармавых, ахоўных і гнёздапрыдатных уласцівасцей угоддзяў без змены іх агульнага характару. Кармавую прадуктыўнасць лясных паляўнічых угоддзяў можна павысіць, калі правесці высечкі амаладжэння. Менавіта таму у лясных угоддзях розных тыпаў, дзе расце густы або сярэдняй гушчыні падлесак лазы, крушыны, рабіны і інш., вядуць, спалучаючы з высечкамі догляду, работы па амаладжэнні шматразова паедзеных асобінаў. Для відаў жывёл, якія імкнуцца своечасова заўважыць небяспеку (лось, алень, казуля), у час высечак догляду праводзіцца зрэджванне расліннасці ў дапушчальных памерах для ўтварэння лепшага агляду вакол саланцоў, кармушак і іншых пабудоў. Для падкормкі ласёў зімой, калі ляжыць глыбокі снег (больш за 70 см), ссякаюць фаўтную асіну з вялікай колькасцю галін на вышыні 1,0–1,5 м; пры гэтым ствол не павінен страчваць сувязі з пнём. Узрост асін – 20–40 гадоў. Пажадана секчы па 6–8 асін адразу ў адным месцы. На плошчы каля 1000 га на зіму неабходна нарыхтаваць 3–6 м3 асіны. У лясной гаспадарцы высечкі лесу вядуцца рознымі спосабамі і ў розныя тэрміны з той ці іншай тэхналогіяй ачысткі лесасек. Ва ўмовах канкрэтнай гаспадаркі неабходна аналізаваць уздзеянне высечак на асяроддзе пражывання жывёл і правадзіць іх так, каб яны стымулявалі яго паляпшэнне.