Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Рэканструкцыйныя высечкі

Рэканструкцыйныя высечкі праводзяць у насаджэннях, дзе неабходны карэнныя пераўтварэнні. Рэканструкцыю спалучаюць, як правіла, з лесакультурнымі мерапрыемствамі. РВ праводзяць тады, калі высечкамі догляду, ці выбарачнымі санітарнымі, ці нават выбарачнымі і добраахвотна-выбарачнымі ВГК нельга дасягнуць карэннага паляпшэння насаджэння. Аб’ектамі рэканструкцыйных высечак з’яўляюцца: – радзіны ; – малакаштоўныя маладнякі, дзе дрэнна выкарыстоўваецца ўрадлівасць глебы; – пашкоджаныя дрэвастоі пры пажарах, дзікімі жывёламі, замаразкамі і марозамі, шкоднікамі і хваробамі і г.д.; – нізкапрадуктыўныя дрэвастоі парасткавага паходжання; – некаторыя іншыя падобныя дрэвастоі.

Адрозніваюць 3 віды рэканструкцыйных высечак: 1) суцэльная, з поўнай заменай малакаштоўных парод на іншыя больш каштоўныя віды 2) частковая: а) калі каштоўныя пароды ўводзяць у састаў малакаштоўных маладнякоў калідорамі, кулісамі ці курцінна-групавым спосабам; б) калі інтэнсіўнымі высечкамі догляду фарміруюць асноўны дрэвастой з падросту ці другога ярусу 3) шляхам павышэння паўнаты нізкапаўнотных дрэвастояў, калі ў гэтым існуе неабходнасць

Правіламі высечак лесу… прадугледжана, што РВ праводзяцца ў лясах першай і другой груп, акрамя: – асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый, – асоба ахоўваемых зон заказнікаў, – асоба ахоўваемых участкаў.

РВ дапускаюцца на наступных відах пакрытых лесам земляў: – хмызняковыя зарасці, – мяккалісцевыя парасткавыя маладнякі любой паўнаты, а таксама сярэднеўзроставыя парасткавыя мяккалісцевыя насаджэнні з паўнотамі ≤0,4. – у хваёвых і цвёрдалісцевых маладняках пры паўнаце ≤0,4, а таксама ў сярэднеўзроставых гэтых парод з паўнатой ≤0,4, пашкоджаных каранёвай губкай і шкоднікамі. – у маладняках і сярэднеўзроставых насаджэннях вольхі шэрай, вярбы, грабу, парасткавай асіны і бярозы, – у рэкрэацыйных лясах РВ праводзяцца і ў нізкапаўнотных (≤0,5) ці малакаштоўных з большай паўнатой у дрэвастоях па прычыне нездавальняючага санітарнага стану ці нізкай эстэтычнай якасці.

  1. Выбарачныя санітарныя рубкі

ВСВ праводзяць у насаджэннях, калі існуе пагроза парушэння іх цэласнасці, адбываецца назапашванне сухастою, заселеных ствалавымі шкоднікамі, заражаных інфекцыйнымі хваробамі, ці з іншымі пашкоджаннямі дрэў. ВСВ дазволены ў лясах усіх груп і катэгорый ахоўнасці, уключна ААПТ, за выключэннем лясоў запаведнікаў і запаведных зонаў нацыянальных паркаў, у якіх устаноўлены спецыяльныя патрабаванні. У насадэжэннях, якія паступаюць у галоўную высечку ў бліжэйшыя 5 гадоў, ВСВ не праводзяцца.

Пры правядзенні ВСВ дапушчаецца паніжэнне паўнаты дрэвастоя: – у чыстых ельніках з прымешкай ≤20% іншых парод – да 0,6; – у змешаных ельніках (прымешка >20%) – да 0,5; – у насаджэннях мяккалісцевых парод – да 0,5; – у сасновых насаджэннях – да 0,5.

У насаджэннях, дзе ёсць цяжкасці з лесааднаўленнем па лесараслінных умовах, таксама ў насаджэннях з асобым рэжымам карыстання і аховы (асоба ахоўныя участкі, асоба каштоўныя, цвёрдалісцевыя і да т.п.) дапушчаецца паніжэнне паўнаты да 0,3. Пры адборы дрэў у высечку і правядзенні ВСВ трэба улічваць прынцыпы захавання біяразнастайнасці: – не падлягаюць высечцы сухастойныя і фаўтныя дрэвы з дупламі і гняздоўямі буйных птушак; – пакідаць на 1 га 3–4 буйных сухастойных дрэў у якасці прысады для драпежных птушак і развіцця карыснай мікрафлоры і фаўны; – у месцах узрастання ці засялення раслінных і жывёльных відаў, уключаных у чырвоную кнігу, ВСВ праводзяць з улікам захавання гэтых відаў, або не праводзяць іх у радыўсе 50–100 см; ВСВ тут узгадняюць з мясцовымі органамі Мінпрыроды. Правядзенне ВСВ рэгулюецца Правіламі высечак лесу і Санітарнымі правіламі.

Соседние файлы в предмете Лесоводство